Вы тут

На тэсцiраваннi «гульня ў крыжыкi» не спрацуе


Ад заданняў з варыянтамi адказаў на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi трэба адмаўляцца, а змест тэстаў — пераглядаць. Такiя прапановы гучаць апошнiм часам даволi часта. Апаненты кiваюць на Расiю, дзе ў тэстах на Адзiным дзяржаўным экзамене прадугледжана частка С — з заданнямi, пры рашэннi якiх ад абiтурыента патрабуецца даць разгорнуты адказ. А яшчэ ў Расii заявiлi, што плануюць уводзiць вусную частку на экзамене па замежных мовах. Цi насамрэч праблема ўгадвання правiльных адказаў стаiць настолькi востра? I цi можа абiтурыент, расставiўшы крыжыкi наўздагад, атрымаць на тэсцiраваннi бал, якi дазволiць яму прэтэндаваць на студэнцкi бiлет? Пра гэта мы вырашылi пацiкавiцца ў дырэктара Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалая ФЯСЬКОВА:

1386819834519_12-20

 

— Перш за ўсё адзначу, што слова «ўгадаць» не зусiм да месца, калi мы маем на ўвазе адказы абiтурыента на пытаннi тэставых заданняў падчас запаўнення бланкаў. Угадаць можна, напрыклад, аўтобус з якiм нумарам першы пад'едзе да прыпынку цi колькi пешаходаў паспее перайсцi вулiцу на зялёнае святло святлафора...

Зразумела, мы ведаем i пра «гарызантальны», i пра «дыяганальны» метады запаўнення бланкаў адказаў, якiмi абiтурыенты дзеляцца памiж сабой. Але не раiм iмi карыстацца. Пры хаатычным запаўненнi бланка адказаў магчымасць атрымаць тэставы бал, якi б гарантаваў абiтурыенту залiчэнне ва ўнiверсiтэт, вельмi мiзэрная. Асаблiва з улiкам павышэння мiнiмальнага бала на ЦТ. Адпаведныя разлiкi i штогадовы аналiз вынiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання сведчаць, што нават слаба падрыхтаваныя абiтурыенты спрабуюць выконваць заданнi, а не выбiраюць мудрагелiстыя схемы запаўнення бланкаў. Да таго ж падчас работы над тэстам у абiтурыента аўтаматычна ўключаюцца сфармiраваныя ў працэсе навучання навыкi i iнтуiцыя.

Iснуюць пэўныя законы пабудовы тэста, згодна з якiмi ўзровень заданняў павiнен узрастаць: абiтурыент пры выкананнi тэста рухаецца ад простых да больш складаных заданняў. Заданнi часткi А, дзе прапануюцца варыянты адказаў, правяраюць або ўменне лагiчна разважаць, або ўменне аналiзаваць i хутка рабiць выснову, або выбiраць правiльны адказ з падобных. Правiльна сфармуляванае заданне патрабуе ўдумлiвага аналiзу i супастаўлення магчымых варыянтаў рашэння. Праўда, ёсць пытанне: а колькi ж павiнна быць дыстрактараў (праўдападобных варыянтаў адказаў) у адным заданнi? Закрытыя заданнi часткi А могуць мець 4-5 варыянтаў адказаў: прапаноўваць большую колькасць варыянтаў немэтазгодна, паколькi гэта вымагае больш часу i ўскладняе выкананне тэста. Нашы замежныя калегi прытрымлiваюцца меркавання, што сярод прапанаваных варыянтаў павiнен прысутнiчаць толькi адзiн правiльны адказ, але мы выкарыстоўваем на ЦТ па беларускай i рускай мове i два, i больш правiльных адказаў. Гэта павялiчвае iх дэферэнцыруючую здольнасць i змяншае верагоднасць угадвання.

— А не маглi б вы патлумачыць на канкрэтным прыкладзе, як iнтуiцыя або логiка могуць выратаваць абiтурыента, якi не ўпэўнены ў сваiх ведах...

— Для прыкладу, удзельнiкам тэсцiравання па матэматыцы была прапанавана наступная задача. «Адносiна даўжынi акружнасцi да даўжынi яе дыяметра роўная прыблiзна... I варыянты адказаў: 1) 2,72; 2) 4,12 3) 3,14; 4) 3,68 5) 2,14. Аналiзуючы варыянты адказаў, абiтурыент звяртае ўвагу на лiк 3,14. Не выконваючы вылiчэннi, выбiрае дыстрактар пад нумарам 3, бо, як вядома з курса матэматыкi 6-га класа, адносiна даўжынi акружнасцi да яе дыяметра ёсць пастаянная велiчыня π (яна прыблiзна роўная 3,14). Цi можна сцвярджаць, што абiтурыент «угадаў» адказ? Безумоўна, не. З гэтай велiчынёй знаёмы кожны школьнiк.

Пры вызначэннi правапiсу слова «невтерпёж» абiтурыент выконвае заданне правiльна таксама на падсвядомым узроўнi, бо неаднойчы ў час навучання сустракаўся з выразам «уж замуж невтерпёж» — гэта выключэннi, дзе мяккi знак не пiшацца. Цi ў выпадку з правапiсам часцiцы «не» з дзеясловам. Нават вучань з пасрэднымi ведамi памятае, што выраз «не» з дзеясловам пiшацца асобна». Таму абiтурыент падсвядома выбярэ адпаведны адказ — з асобным напiсаннем часцiцы i дзеяслова.

Але для таго, каб тэст мог больш дакладна пабудаваць рэйтынг удзельнiкаў тэсцiравання, iснуе частка В, дзе няма адказаў на прапанаваныя пытаннi i задачы. Па ўсiх прадметах, за выключэннем матэматыкi i фiзiкi, нашы тэсты змяшчаюць 80 працэнтаў заданняў з варыянтамi адказаў (частка А) i 20 працэнтаў заданняў без выбару адказаў (частка В).

На ЦТ па матэматыцы i фiзiцы суадносiны заданняў частак А i В складаюць, адпаведна, 60 i 40 працэнтаў. Заданнi часткi В у большай ступенi дазваляюць дыферэнцыраваць абiтурыентаў з больш глыбокай падрыхтоўкай. Хоць, як паказвае практыка, нярэдка менавiта моцныя абiтурыенты спатыкаюцца на простых заданнях. Тэсты, якiя прапануюцца на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, даюць комплексную ацэнку ведаў, таму з iмi лепш спраўляюцца тыя абiтурыенты, якiя могуць пахвалiцца сiстэмнымi ведамi.

— Мiкалай Сцяпанавiч, а цi выкарыстоўваюцца заданнi з варыянтамi адказаў у экзаменацыйных тэстах у iншых краiнах?

— Такiя заданнi выкарыстоўваюцца ва ўсiх краiнах, дзе экзамены праводзяцца ў тэставай форме. Многiя краiны, у тым лiку i Казахстан, каб максiмальна аўтаматызаваць працэс апрацоўкi тэставых матэрыялаў, прапануюць на экзаменах заданнi толькi з выбарам варыянту адказаў.

Так, Лонданская школа эканомiкi i палiтычных навук на ўступных экзаменах па матэматыцы прапануе на працягу адной гадзiны выканаць 30 заданняў з некалькiмi варыянтамi адказаў. Ва ўнiверсiтэтах Германii TestAS вызначае здольнасцi замежных абiтурыентаў да навучання i ўключае 150 заданняў з выбарам адказу з чатырох прапанаваных варыянтаў. Гэтыя прыклады заданняў аналагiчныя фармату часткi А тэстаў, якiя мы прапаноўваем на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi. Пры гэтым у нямецкiх тэстах, у адрозненне ад беларускiх, адсутнiчаюць заданнi адкрытага тыпу, дзе абiтурыенту патрэбна самастойна сфармуляваць адказ i занесцi яго ў бланк (аналаг часткi В у заданнях РIКВ).

У нашых калег ва Украiне пры знешнiм незалежным ацэньваннi (аналаг нашага ЦТ) усе тэсты камбiнаваныя: па большасцi прадметаў 90% заданняў на выбар варыянтаў адказаў (частка А) i толькi 10% — адкрытага тыпу (частка В).

Па рускай жа мове нашы ўкраiнскiя калегi зусiм адказалiся ад часткi В пры 50 заданнях часткi А. Мiж iншым, нi арганiзатары тэсцiравання ва Украiне, нi педагагiчная грамадскасць не лiчаць, што пры такой структуры тэста павялiчваецца магчымасць выпадковых адказаў. Якасныя ж характарыстыкi нашых тэстаў больш вiдавочныя. Так, каэфiцыент сярэдняй дыферэнцыруючай здольнасцi заданняў тэста па рускай мове ў нас — 51,16, а ва Украiне — толькi 30,15. Каэфiцыент надзейнасцi таксама ў нас вышэйшы — 0,93 i 0,88 адпаведна.

Навуковыя даследаваннi замежных калег i ўласная практыка прымянення гэтай формы экзаменаў сведчаць аб iх высокай дакладнасцi i аб'ектыўнасцi. Дарэчы, многiя мiжнародныя эксперты лiчаць немагчымым абсалютнае супадзенне ўзроўню складанасцi тэстаў пры наяўнасцi больш чым аднаго варыянта тэставых заданняў. Мы ж, як вядома, прапануем на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi 10 раўназначных варыянтаў. Iншаземцы здзiўляюцца. Зразумела, што адзiн варыянт тэста — проста iдэальнае выйсце.

— Але не з нашым менталiтэтам, калi сусед суседу па парце абавязкова дапаможа i дасць спiсаць. Нават у школе на кантрольнай рабоце нiколi не выкарыстоўваецца адзiн варыянт...

— Менавiта так, таму нам пры стварэннi тэста для ЦТ трэба памножыць нашы намаганнi на дзесяць, i мы проста абавязаны забяспечыць высокую ступень карэляцыi ўсiх дзесяцi варыянтаў тэста, каб усе ўдзельнiкi абiтурыенцкага тэсцiравання знаходзiлiся ў роўных умовах.

— Сёння ў iнтэрнэт-прасторы многiя гатовы раздаваць парады, што i як трэба змянiць у сiстэме цэнтралiзаванага тэсцiравання...

— У нас i сапраўды вельмi многiя лiчаць, што яны ведаюць, як можна зрабiць працэдуру тэсцiравання больш дасканалай. Некаторыя патрабуюць унясення кардынальных змяненняў або ў тэхналогiю, або ў арганiзацыю цэнтралiзаванага тэсцiравання, або ў змест тэстаў. I часцей за ўсё iх прапановы вельмi далёкiя ад разумення гэтага пытання, бо тэсталогiя — сур'ёзная навука.

Надзея НIКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».