Вы тут

Пацвярджэнне катэгорыi сумесцяць з павышэннем квалiфiкацыi?


Тэрмiны правядзення атэстацыi педагогаў на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi будуць падоўжаны да 1 верасня 2017 года. Такое паведамленне распаўсюдзiла ўчора прэс-служба Мiнiстэрства адукацыi.

Нагадаем, што крыху больш як год таму пачала дзейнiчаць новая iнструкцыя аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў. У Мiнiстэрстве адукацыi, дзе распрацоўваўся гэты дакумент, палiчылi, што вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя не можа быць «пажыццёвай узнагародай», а таму кожныя пяць гадоў педагогi павiнны свой прафесiйны ўзровень пацвярджаць перад «высокай» камiсiяй. На пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi педагогам адводзiўся тэрмiн да 1 верасня 2014 года. У тым выпадку, калi педагог не паспее цi не пажадае гэта зрабiць, можа быць «разжалаваны» да першай квалiфiкацыйнай катэгорыi.

Што прымусiла галоўнае адукацыйнае ведамства перагледзець сваё рашэнне?

 

— Сёння ў Мiнiстэрстве адукацыi рыхтуюцца змяненнi ў дзейную Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў, — патлумачыла журналiсту «Звязды» прэс-сакратар Юлiя ВАНIНА. — У прыватнасцi, прапануецца квалiфiкацыйны экзамен пры атэстацыi сумясцiць па часе з праходжаннем педагагiчным работнiкам павышэння квалiфiкацыi.

Але пытанняў да Мiнiстэрства адукацыi насамрэч зашмат. Напрыклад, незразумела, цi будуць прымушаць пацвярджаць вышэйшую катэгорыю педагогаў перадпенсiйнага i пенсiйнага ўзросту? Цi змогуць прэтэндаваць на атрыманне квалiфiкацыйнай катэгорыi педагогi дашкольных устаноў, якiя маюць педагагiчную, але не профiльную адукацыю? Цi змогуць пацвердзiць сваю вышэйшую катэгорыю кiраўнiкi ўстаноў адукацыi? Цi змогуць атрымаць вышэйшую катэгорыю i, адпаведна, даплату за яе загадчыкi дзiцячых садкоў? I што будзе з адным з самых праблемных у новай iнструкцыi 20-м пунктам, паводле якога педагог, якi працаўладкоўваецца ў iншую ўстанову адукацыi не шляхам пераводу, пазбаўляецца сваёй квалiфiкацыйнай катэгорыi? Педагогi спадзяюцца, што хутка атрымаюць адказы на свае пытаннi...

Мiж iншым, у Мiнiстэрстве адукацыi таксама разглядаецца магчымасць перайсцi да абавязковага павышэння квалiфiкацыi педагогаў раз на тры гады, а не раз на пяць гадоў, як цяпер. Перападрыхтоўка можа стаць больш частай, але, магчыма, менш працяглай па часе.

Надзея НIКАЛАЕВА.

Даведка «Звязды»:

Па стане на пачатак лiстапада пацвердзiлi вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю па краiне больш як 3,5 тысячы педагогаў, а не пацвердзiлi яе толькi 6 чалавек з агульнай колькасцi тых, хто здаваў экзамен.

Iспыты на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi ў Акадэмii паслядыпломнай адукацыi па стане на 11 лiстапада здалi 728 чалавек. З iх не здолелi даказаць сваё права на вышэйшую катэгорыю 126 чалавек, або 17,3% ад агульнай колькасцi. Галоўнай прычынай, па якой педагогi не набралi патрэбную колькасць балаў, сталi праблемы з прадметнай кампетэнтнасцю экзаменаваных.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.