Вы тут

Полечка «па-мясцоваму»


Такога фэсту мінскі Палац мастацтваў яшчэ не бачыў. У канцэртнай зале сцэна была адведзена пад назіральны пункт кампетэнтнаму журы, а траціну астатняй прасторы арганізатары аддалі танцорам. Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» сабраў лепшых выканаўцаў полькі («Какетка», «Лявоніха», «Кракавяк», «Барыня», «Падэспань», «Карапет»...) Карацей кажучы, да сталічнага гледача прыляцеў віхурысты, яскравы вясковы танец. Свята так і назвалі — «Мяцеліца».

1387257966632_1

— Гэты конкурс адметны тым, што кожная пара ўдзельнікаў паказвае танец так, як яго ва ўсе часы выконвалі ў канкрэтным рэгіёне Беларусі, — зазначыў аўтар ідэі фэсту, вядомы этнахарэограф і даследчык фальклорнай спадчыны Мікалай Козенка. — Трыццаць дзевяць пар з розных гарадоў і вёсак прывезлі не толькі па-рознаму «афарбаваныя» танцы, але і выкананыя ў розных традыцыях нацыянальныя строі.

1387257970187_2

Трэба прыгадаць, што захаваннем і вывучэннем беларускага побытавага танца на працягу многіх гадоў займаюцца ўдзельнікі рэспубліканскага фальклорнага фестывалю «Берагіня». Конкурс «Мяцеліца» прадоўжыў гэтыя традыцыі і данёс да сталічнага гледача прыгажосць традыцыйнай танцавальнай спадчыны.

Яўген Пясецкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.