Вы тут

Названы ўладальнікі III Нацыянальнай музычнай прэміі


Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы Рэспублікі.

Пераможцы былі названы ў наступных намінацыях:

"Лепшая песня года" - Іна Афанасьева, кампазіцыя "Падаў першы снег" (муз. Яўген Алейнік, сл. Юлія Быкава);

"Лепшы поп-выканаўца (калектыў)" - Алена Ланская;

"Лепшы рок-выканаўца (калектыў)" - гурт "Без білета";

"Лепшы джаз-выканаўца (калектыў)" - "Apple tea";

"Лепшы этна-фолк-выканаўца (калектыў)" - аркестр ансамбля "Харошкі";

"Лепшы аўтар музыкі" - Леанід Шырын і Юрый Вашчук, кампазіцыя "Беларусь вялікая" (музычнае суправаджэнне ўрачыстага салюту падчас гала-канцэрта да Дня Незалежнасці);

"Лепшы аўтар слоў" - Павел Берташ "Ты больш не мая" (ісп.: Аляксей Хлястоў);

"Лепшы аранжыроўшчык" - Святаслаў Пазняк "Летняя" (ісп.: Іскуі Абалян);

"Лепшая беларускамоўная песня" - гурт "ili-ili", песня "Танчыць" (муз., сл. "Ili-ili");

"Лепшы музычны альбом" - гурт "Кriwi", альбом "Traukamurauka";

"Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання" - песня "Сляды апосталаў" у аднайменным фільме "Сляды апосталаў" (аўтар музыкі - Максім Алейнікаў, Фелікс Луцкі, сл. Алена Ярмаловіч, ісп. Валерый Дайнека);

"Лепшы канцэрт года" - Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, творчы рок-праект "Дым над вадой";

"Лепшы гастрольны тур" - Гюнеш (гастрольны тур "Што ў гэтым сэрцы"), а таксама Ірына Дарафеева і гурт "Форс-Мінор" (тур "Як жа край наш не любіць");

"Лепшы кліп года" - "У нескладовае" і "Браты Грым", кліп "Станцыя" (рэж. - Дм. Вайтэнка);

"Лепшы журналіст (музычны крытык)" - Таццяна Мушынская, часопіс "Мастацтва";

"За ўклад у развіццё сучаснай музыкі"-народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Ханок.

"За лепшую харэаграфію" - танцавальны праект "Трэнд делюкс";

"Новыя імёны" - Юлія Фомкіна;

"Народны хіт" - народны ансамбль народнай песні "Верас";

"Лепшы юны выканаўца" - бронзавы прызёр дзіцячага "Еўрабачання-2013" Ілля Волкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».