Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Мірную канферэнцыю па Сірыі перанясуць з-за выставы дарагіх гадзіннікаў

Прадстаўнікі ААН афіцыйна пацвердзілі, што мірная канферэнцыя «Жэнева-2» пройдзе не ў Жэневе, а ў швейцарскім горадзе Мантрэ. Прычынай пераезду стала адсутнасць гасцінічных нумароў — з-за штогадовай выставы дарагіх гадзіннікаў.

Сноўдэн папрасіў палітычнага прытулку ў Бразіліі

У абмен на яго прадастаўленне былы супрацоўнік ЦРУ прапануе аказаць ураду краіны дапамогу ў расследаванні сачэння з боку ЗША і абяцае раскрыць новыя сакрэты амерыканскай разведкі.

1387339186364_18-33

Ангела Меркель у трэці раз абрана канцлерам Германіі

Бундэстаг у трэці раз выбраў Ангелу Меркель федэральным канцлерам Германіі. За кандыдатуру старшыні блока ХДС/ХСС прагаласавалі 462 дэпутаты з 631. Нагадаем, 59-гадовая Ангела Меркель узначальвае ўрад Германіі з 2005 года, у другі раз яна абіралася ў 2009 годзе. Сёлета ў верасні кансерватыўны блок Меркель ХДС/ХСС набраў больш за 41,5% галасоў на ўсеагульных парламенцкіх выбарах.

Клічко запатрабаваў правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2014 годзе

Выбары прэзідэнта Украіны павінны адбыцца ў сакавіку 2014 года, гэта значыць на год раней за ўстаноўлены Канстытуцыяй тэрмін. Пра гэта, як перадае УНІАН, заявіў лідар апазіцыйнай партыі УДАР Віталь Клічко. «Мы ведаем, што сёння адзінае выйсце з палітычнага крызісу, у якім знаходзіцца краіна, — гэта датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары», — падкрэсліў ён. Дзейны кіраўнік дзяржавы Віктар Януковіч, па словах Клічко, раней сцвярджаў, што не баіцца такога развіцця падзей. «Дык няхай дакажа гэта на сумленных выбарах», — падсумаваў апазіцыянер.

Заява Клічко прагучала на наступны дзень пасля таго, як ён адмовіўся ад тытула чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе па версіі WBC. Спартсмен матываваў гэтае рашэнне неабходнасцю сканцэнтраваць сваю ўвагу на палітычных падзеях ва Украіне.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.