Вы тут

Літаратурны вечар з гісторыяй


23 снежня, а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Л.М.Талстога адбудзецца  літаратурны вечар да 60-годдзя часопіса “Маладосць” і 100-годдзя пісьменніка Аляксея Кулакоўскага (першага рэдактара часопіса).

Падчас мерапрыемства ўспамінамі падзеляцца Алесь Жук як малодшы калега пісьменніка, Таццяна Шамякіна, сям’я якой некалі дзяліла кватэру з сям’ёй Кулакоўскіх. Рэдактар аддзела крытыкі сённяшняга часопіса “Маладосць” Ціхан Чарнякевіч паразважае аб “нядолі” Кулакоўскага.

У дыктарскім выкананні прагучаць урыўкі з аповесці “Дабрасельцы”, а таксама лірычныя песні. А нехта згуляе ў шахматы — гэта ж “маладосцеўская” традыцыя!

На мерапрыемства запрошаны родныя Аляксея Кулакоўскага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».