Вы тут

Музыкай лечаць... ваду


Дзесьці ачышчаюць ваду хлорам ці крэмніем. А вось у Салігорску — музыкай

1387401979599_19-42

Вада — неабходная ўмова існавання жыцця на Зямлі. Але, мабыць, не ўсе разумеюць, што вада — такая ж жывая істота, як і людзі, жывёлы, расліны. Па выніках даследаванняў вучоных, вада можа захоўваць інфармацыю (прычым як пазітыўную, так і негатыўную), рэагаваць на чалавечыя думкі, словы, эмоцыі. Ужываючы ваду, чалавек убірае ў сябе засвоеныя ёй звесткі, паколькі на 80% складаецца з вады. Найбольш станоўчы ўплыў на структуру аказваюць словы, што адлюстроўваюць пачуцці любові, удзячнасці, а таксама музыка. Гэтыя ўласцівасці і выкарысталі на Салігорскім водаканале.

Тут ачышчаюць ваду з дапамогай класічнай музыкі. Са спецыяльна ўстаноўленых у вытворчым памяшканні калонак гучаць творы Баха, Шапэна, Чайкоўскага, Свірыдава, Рахманінава. Цяжка сказаць, ці ўплывае новаўвядзенне на якасць, але многія гараджане сцвярджаюць, што вада з-пад крана стала больш смачнай. Магчыма, яе ўласцівасці палепшыліся за кошт таго, што на прадпрыемстве сур'ёзна працуюць у гэтым кірунку. Па інфармацыі санітарнай службы, колькасць жалеза ў вадзе адпавядае норме, адсутнічаюць нітраты і нітрыты. Глыбіня свідравіны, адкуль паступае вада, — звыш 80 метраў. Прычым ачышчаецца вада толькі з дапамогай пяску і вугалю, без выкарыстання хімікатаў. У бліжэйшы час водаканал адкрые свой цэх па вытворчасці вады ў пластыкавых бутэльках пад маркай «Заўсёды ваша» з лагатыпам «З любоўю і ўдзячнасцю!». На паляпшэнне яе смакавых якасцяў таксама плануюць уздзейнічаць добрай музыкай.

Ініцыятар новаўвядзення — мясцовы прадпрымальнік Дзмітрый Купрыянаў. Ідэя прыйшлася даспадобы дырэктару водаканала Міхаілу Дзмітрыеву. А падборам рэпертуару займаліся спецыялісты дзіцячай школы мастацтваў. Гэта інструментальныя, вакальныя, камерныя і сімфанічныя творы, лепшыя ўзоры сусветнай класічнай і сусветнай музыкі. Тая ці іншая музыка выконваецца ў залежнасці ад часу сутак. Вечарам — больш мілагучная, спакойная, а раніцай — рытмічная, бадзёрая.

Як адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара Мікалай Салаўёў, такая практыка ўжо існуе ў Баранавічах, Лідзе.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».