Вы тут

Чыгуначныя скрэпы Еўразіі


Адным з актуальных праектаў, які мог бы забяспечыць пераўтварэнне еўразійскай інтэграцыі ў сапраўдны механізм сумеснага развіцця краін-удзельніц, з'яўляецца праект стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК) Беларусі, Расіі і Казахстана. Яго рэалізацыя можа павялічыць прыбыткі ўсіх нацыянальных чыгуначных перавозчыкаў трох краін у некалькі разоў, а таксама даць імпульс развіццю транспартна-лагістычнай сферы не толькі краін — удзельніц МС, але і ўсёй Еўразіі ў цэлым. Паводле самых сціплых ацэнак, таваразварот паміж дзяржавамі Азіі і Еўропы ў бліжэйшыя некалькі гадоў будзе расці штогод у сярэднім на 2–3 працэнты. У 2020 годзе ён дасягне 240 мільёнаў тон у фізічным вымярэнні, што складзе 1,8 трыльёна долараў ЗША ў грашовым выражэнні. Уклад у ВУП краін «мытнай тройкі» да 2020 года можа скласці 11,3 млрд долараў, прычым для Расіі — амаль 5 млрд долараў, для Казахстана — 5,3 млрд долараў, для Беларусі — каля аднаго мільярда.

транспортные коридоры

У гэтай сувязі ў дзяржаў будучага Еўразійскага эканамічнага саюза з'яўляецца магчымасць ператварыцца ў трывалае транспартна-лагістычныя звяно, якое можа «сашчапіць» еўрапейскі і азіяцкі арэалы эканамічнага развіцця і сканцэнтраваць такім чынам у сабе значны паток грузаперавозак.

Ад Брэста да Дастыка

Сёння ўсе постсавецкія краіны мадэрнізуюць сваю транспартную інфраструктуру. Напрыклад, Казахстан пастаянна павялічвае аб'ём інвестыцый у развіццё чыгуначнага транспарту. За апошнія гады была пракладзена другая чыгунка з Кітая прапускной здольнасцю ў 25 мільёнаў тон. Кошт 293 кіламетровага адрэзка ад Жэтыгена да Каргаса на кітайскай мяжы склаў больш за 1 млрд долараў ЗША. Гэты шлях стаў часткай магістралі, якая працягнулася на 10800 кіламетраў з кітайскага Чунцыня ў нямецкі Дуйсбург. Казахстан мае намер ўкласці сёлета ў развіццё чыгункі яшчэ 1,3 млрд долараў ЗША.

З мэтай павелічэння груза-і пасажырапатокаў з краін Заходняй Еўропы праз тэрыторыю Беларусі, Расіі, Казахстана ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, Кітая і Персідскага заліва і назад было вырашана стварыць Аб'яднаную транспартна-лагістычную кампанію (АТЛК) Беларусі, Расіі і Казахстана.

Плануецца, што «Расійскія чыгункі» ўнясуць у сумеснае прадпрыемства свае 50 адсоткаў плюс дзве акцыі «Транскантэйнер» і 100 працэнтны пакет акцый ААТ «РЖД-Лагістыка». АТ «Казахстан темір жолы» ўнясе актывы АТ «Казтранссэрвіс» і «Кедэнтранссэрвіс», а беларускі бок, у сваю чаргу, можа даць каля 3 тысяч фітынгавых платформаў. Акрамя таго, плануецца, што ўсе ўдзельнікі здзелкі перададуць АТЛК вагоны для перавозкі кантэйнераў, самі кантэйнеры і неабходную для дзейнасці маёмасць грузавых чыгуначных тэрміналаў на станцыях Забайкальск (Расія), Дастык (Казахстан), Алтынколь (Казахстан), Брэст-Паўночны (Беларусь).

Стварэнне АТЛК дасць магчымасць стварыць грузаадправіцелям максімальна зручныя ўмовы, пры якіх ім больш не давядзецца дамаўляцца з Казахстанам, Расіяй і Беларуссю паасобку. Грузаадправіцелям будуць прадастаўляцца адзіныя тарыфныя і нетарыфныя ўмовы на працягу ўсяго шляху ад памежнага пераходу на казахстанска-кітайскай мяжы «Дастык» да «Брэста».

Наступны крок — Новы Вялікі Шаўковы шлях

Відавочна, што ўсе чатыры асноўныя эканамічныя дзяржавы еўразійскага кантынента (ЕС, Расія, Кітай і Індыя) вельмі зацікаўлены ў развіцці транспартных сувязяў у рэгіёне. Еўрасаюз сёння стварае транспартны калідор ТРАСЕКА, які праходзіць праз новыя краіны — члены ЕС у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ва Украіну, на Каўказ і далей — у Цэнтральную Азію, але не ахоплівае Расію. На другім баку кантынента, у Азіі, імкліва развіваецца «Трансазіяцкая чыгунка». Азіяцкі банк развіцця актыўна ўдзельнічае ў стварэнні калідораў, якія ідуць праз Цэнтральную Азію ў рамках праграмы ЦАРЭС.

Сёння каардынацыя паміж гэтымі праектамі практычна цалкам адсутнічае. Напрыклад, Расія не ўдзельнічае ў праектах ЦАРЭС і ТРАСЕКА. Аналагічна стварэнне агульнаеўрапейскіх калідораў не адпавядае праекту «Трансазіяцкай чыгункі».

Пэўная спроба каардынацыі транспартных праектаў была зроблена Кітаем, які сфармуляваў праект Новага Вялікага Шаўковага шляху — стварэння высакахуткасных чыгунак, якія злучаюць Кітай з Еўропай, дзякуючы якому дарога з Лондана ў Пекін будзе займаць усяго толькі два тыдні. Выкарыстоўваючы сетку сваіх унутраных чыгунак у якасці адпраўной кропкі, Кітай плануе пабудаваць новыя чыгуначныя лініі ў паўднёвым напрамку (Сінгапур), у паўночна-заходнім напрамку (Сібір) і ў заходнім напрамку (Індыя, Казахстан і Турцыя), хуткасць на якіх будзе дасягаць 380 км/г.

На думку экспертаў, адзіная дарожная сетка ад Ціхага акіяна да Балтыкі дазволіць ліквідаваць гандлёвыя бар'еры, скараціць тэрміны дастаўкі грузаў і павялічыць узаемаразлікі ў нацыянальных валютах. Такі праект дасць магчымасць мінімізаваць транспартныя выдаткі, паколькі Новы Вялікі Шаўковы шлях прыкладна на траціну карацейшы за марскі шлях, які абгінае Азію і Аравійскі паўвостраў.

У выніку рэалізацыі гэтага праекта тэрміны дастаўкі грузаў з Кітая будуць значна скарочаны. Калі зараз тавары ў Еўропу па моры ідуць 45 сутак, па Транссібе — каля двух тыдняў, то новы шлях будзе самым кароткім і зойме не больш за 10 сутак.

Праект Новага Вялікага Шаўковага шляху ставіць сур'ёзныя патрабаванні да мадэрнізацыі чыгуначных інфраструктур і сістэм кіравання імі ў Беларусі, Расіі і Казахстане. Менавіта гэта меў на ўвазе Прэзідэнт краіны, праводзячы нараду па пытаннях развіцця транспартна-лагістычнага комплексу Беларусі месяц таму. Кіраўнік дзяржавы ў вельмі жорсткай форме патрабаваў ад урада і губернатараў апераджальнага выканання планаў па пашырэнні лагістычнай інфраструктуры на Беларусі і ўдасканаленні адпаведных мытных і іншых працэдур. А ў Казахстане зусім нядаўна была прынята дзяржаўная праграма развіцця і інтэграцыі інфраструктуры транспартнай сістэмы да 2020 года, якая практычна цалкам будзе сканцэнтравана на раскрыцці транзітнага патэнцыялу краіны шляхам зліцця мясцовай інфраструктуры з расійскай і беларускай. Няздольнасць вырашыць гэтыя мадэрнізацыйныя задачы «выкіне» Еўразійскі эканамічны саюз на перыферыю еўразійскага кантынентальнага гандлю.

Арсен Сівіцкі,
дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў.

 

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.