Вы тут

Самім паглядзець і ўсяму свету паказаць


Учора ў фае Авальнай залы Дома ўрада экспанавалася выстава «Беларусь сучасная», на якой былі прадстаўлены вырабы народнай і прамысловай творчасці. Асаблівае месца на выставе займалі экспазіцыі работ навучэнцаў Дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі і цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Белаазёрска Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

1387610963993_21-32

Выстава работ белаазёрскіх школьнікаў была ініцыяваная намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Леанідам КАВАЛЕВІЧАМ.

— Наша ўстанова шматпрофільная: дзеці займаюцца мастацкай і тэхнічнай творчасцю, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, многія выбіраюць спартыўны, эколага-біялагічны і іншыя кірункі, — паведаміла дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Марыя КОРГАН.

На выставе ад цэнтра прадстаўлены вышыўка і ткацтва, стужкавая вышыўка і мастацкае вязанне, усяго 75 работ навучэнцаў. Адметна, што сярод юных майстроў ёсць і так званыя «цяжкія» падлеткі, якія мелі справу з парушэннем закона і стаяць на ўліку. Але творчасць, на думку Марыі Корган, спрыяе іх выхаванню і выпраўленню.

«Яны ў нас не «цяжкія», яны — цудоўныя, — пераканана дырэктарка. — Педагогі змаглі зрабіць так, каб кожны з іх знайшоў сваю справу».

Займацца прыкладным мастацтвам у Белаазёрску моладзь можа не толькі ў цэнтры дадатковай адукацыі, але і непасрэдна пры прафесійна-тэхнічным каледжы электратэхнікі. Многія будучыя электрыкі, зваршчыкі, мантажнікі, прадаўцы пасля вучобы прысвячаюць час творчасці, з-пад іх рук выходзяць сапраўдныя мастацкія шэдэўры. Дырэктар Ганна ЖУКОВІЧ прызнаецца, што не падлічвала работы, прывезеныя на выставу, але думае, што іх больш за сотню.

Дарэчы, гурток па вышыўцы наведваюць не толькі дзяўчаты: на выставе былі прадстаўлены беларускія ручнікі, аздобленыя традыцыйным бярозаўскім арнаментам, вышытыя... хлопцамі.

Арганізатарам правядзення выставы «Беларусь сучасная» выступіла дэпутацкая група «Ініцыятыва», якую ўзначальвае намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай ІВАНЧАНКА.

На экспазіцыі можна было пабачыць сапраўды разнапланавыя тавары: і валёнкі, якія, як адзначыў Мікалай Іванчанка, «не сорамна насіць», і парфуму, і сувенірную прадукцыю, і іншае. Крыху дзіўным можа здацца суседства з такімі вырабамі выставы дзіцячай творчасці. Але і гэтаму ёсць тлумачэнне.

— Наша задума — вывесці дзіцячую творчасць на міжнародны ўзровень. Мы ўжо абмяркоўвалі магчымасць правядзення нацыянальнай выставы дзіцячай творчасці ў адным з буйных еўрапейскіх культурных цэнтраў, — паведаміў Мікалай Іванчанка.

Выставу «Беларусь сучасная» наведалі таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і іншыя парламентарыі.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.