Вы тут

Надзея Ермакова: «З УВЯДЗЕННЕМ АДЗІНАЙ ВАЛЮТЫ СПЯШАЦЦА НЕ ТРЭБА...»


У нашай газеце адбылася «прамая лінія» з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай. Кіраўнік Нацбанка адказала на пытанні больш чым 20 чалавек. Надзея Андрэеўна не толькі кансультавала, але і рэальна дапамагла некалькім нашым чытачам у вырашэнні іх праблем. Так, спадарыня Ніна Нядзелька са Слуцкага раёна распавяла аб сваёй складанай сітуацыі, звязанай з валютай: «Ніколі не звязвалася з гэтымі доларамі. А тут знаёмыя параілі: маўляў, купі, — казала яна са слязьмі ў голасе. — Набыла іх у ларку на рынку. А нядаўна дачцэ спатрэбіліся грошы, і я пайшла ў банк тыя долары памяняць зноў на рублі. Але адну банкноту ў сто долараў у мяне не прынялі...»

Надзея Ермакова:

—   Не трэба плакаць, даражэнькая мая. Калі ў вас банкноту не ўзялі, значыць, яна крыху пашкоджана. Каб вырашыць гэтую праблему, вам неабходна звярнуцца ў мясцовае аддзяпенне Беларусбанка. Пакіньце мне свой нумар тэпефона. Я даручу сваім спецыялістам, каб яны звязаліся з гэтым аддзяленнем, а потым патэлефанавапі вам і сказалі, калі пепш туды падысці.

БАНКАЎСКІЯ КАРТКІ «ПАСЯБРУЮЦЬ» З РЫНКАМІ І ТАКСІ

Анатоль Балік, г. Кобрын:

—  Я жыву ў невялікім гарадку, атрымліваю (як амаль усе сёння) зарплату на картку Беларусбанка. Але не ва ўсіх крамах і службах можна ёю расплаціцца. Калі, нарэшце, сістэма безнаяўных разлікаў будзе ўкаранёна ва ўсіх сферах?

Н. Е. — Мы плануем, што за 2014 год ва ўсіх гандлёвых пунктах, нават на рынках, павінны з'явіцца тэрміналы з бесправадной сувяззю.

А. Б. — Няўжо? Можа і ў таксі можна будзе разлічвацца карткай?

Н. Е. — Асобныя таксі ў Мінску ўжо разлічваюць па картках. Іх кіроўцам даводзяцца планы па безнаяўных разліках, і яны нават просяць у асобных выпадках разлічыцца карткай, каб выканаць гэты план.

A.  Б. — А з тэхнічнага пункту гледжання гэта магчыма — разлічвацца карткай у любым месцы?

Н. Е. — Безумоўна, магчыма. Для правядзення такіх аперацый неабходна надзейная бесправадная сувязь. У абсалютнай большасці беларускіх гарадоў з гэтым ніякіх праблем няма. Не хапае толькі заканадаўчай базы, каб зрабіць такую паслугу абавязковай. Гэта Нацбанк бярэ на сябе. Спажывец павінен мець права разлічыцца карткай у любым месцы.

Віктар Іванавіч, г. п. Копысь, Аршанскі раён:

—  Надзея Андрэеўна, вы ў свой час працавалі ў банкаўскай сістэме нашага рэгіёна і ведаеце гэты раён. У нас ёсць аддзяленне Беларусбанка і «Белпошты». Але яны працуюць вельмі мала па часе: пошта — толькі да абеда (з 9.30 да 14.00), а банк — з 10.30 да 18.00 і толькі 4 дні на тыдзень. Калі бываюць замены, хваробы ці адпачынкі, то Беларусбанк працуе толькі да 16.30. А прадпрыемства наша заканчвае працу а 17 гадзіне. Банкамата ў нас няма: кажуць, што няма дастатковай колькасці трымальнікаў плацежных картак. І прыходзіцца нам пешшу ісці ў Александрыю, бо ў зімовы час ехаць на веласіпедзе немагчыма. А зарплату і пенсію па інваліднасці я атрымліваю на картку. Ці магчыма змяніць рэжым працы аддзялення банка?

Н. Е.—А вам наяўныя грошы патрэбны для якіх мэт? Каб у крамах за прадукты разлічвацца? У гэтым выпадку можна скарыстацца і банкаўскай карткай. Акрамя таго, Беларусбанк дае магчымасць адразу пераводзіць грошы з вашай карткі на пенсійны дэпазіт...

B. І. — Мы з жонкай маем валютны ўклад. А каб яго папоўніць, неабходна асабіста наведаць банк...

Н. Е. — Ваша пытанне зразумела, Віктар Іванавіч. Але ж вы таксама павінны разумець, што ўсе банкаўскія ўстановы, у тым ліку і пасялковыя аддзяленні банкаў, працуюць у адпаведнасці з пэўным рэгламентам. І яны не могуць падстройвацца пад жаданні кожнага кліента — гэта проста немагчыма.

Што датычыць непасрэдна аддзялення Беларусбанка ў Копысі, то нашы спецыялісты абавязкова звернуць увагу на графік яго работы. Калі там сапраўды ёсць нейкія праблемы — графік будзе скарэктаваны.

Аляксандр, г. Мінск:

—  Я чуў, што хочуць увесці абмежаванне па разліках наяўнымі грашыма. Маўляў, пры куплі нейкага тавару, які каштуе больш за 15 тысяч долараў, абавязкова трэба будзе разлічвацца безнаяўна. Ходзяць чуткі, што гэтую суму могуць яшчэ зменшыць. Як тады вялікія пакупкі рабіць? Я, напрыклад, збіраю грошы, каб потым купіць машыну. Мне што, усе гэтыя грошы цяпер у банк несці?

H. Е. — Па-першае, вялікія сумы грошай у любым выпадку лепш трымаць на банкаўскім рахунку. Гэта і з пункту гледжання бяспекі больш надзейна, і працэнты па ўкладзе атрымаеце — дадатковая выгада.

Па-другое, распрацаваны праект рашэння аб увядзенні ліміту на разлікі наяўнымі грашыма прадугледжвае, што расплачвацца выключна ў безнаяўным парадку трэба будзе за тыя тавары, работы ці паслугі, якія каштуюць больш за паўтары тысячы базавых велічынь — сёння гэта больш за 20 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце. Сума не такая і маленькая, у тым ліку і для пакупкі аўтамабіля.

I, нарэшце, неабходна разумець, што друкаванне наяўных грошай патрабуе даволі значных выдаткаў, у тым ліку ў замежнай валюце. Каб абслугоўваць наяўную грашовую масу, нашым банкам, прадпрыемствам, арганізацыям трэба трымаць вялікі штат касіраў, праводзіць інкасацыю і гэтак далей. Пашырэнне безнаяўных разлікаў дазваляе значна скараціць гэтыя выдаткі. Ды і разлічвацца плацежнай карткай значна прасцей. Галоўнае, каб на ёй былі грошы.

Пашырэнне безнаяўных разлікаў — гэта агульнасусветная тэндэнцыя. І Беларусі таксама трэба актыўна рухацца ў гэтым кірунку.

«ПРЫЧЭШУЦЬ» СТАЎКІ ПА МІКРАКРЭДЫТАХ

Алег, г. Мінск:

— Мы з жонкай у адной канторы ўзялі «хуткі крэдыт» на некалькі месяцаў. А ў выніку заплацілі такія працэнты, што за галаву ўзяліся. Чытаў у «Звяздзе», што такіх «дзялкоў» пачнуць кантраляваць. Калі гэта адбудзецца?

Н. Е. — Нацыянальным банкам распрацаваны праект указа, які прадугледжвае рэгуляванне дзейнасці мікрафінансавых арганізацый. Зараз дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта. Спадзяёмся, што ён будзе падпісаны ў бліжэйшы час. Тады Нацыянальны банк атрымае права на рэгуляванне дзейнасці такіх арганізацый, у тым ліку і па абмежаванні памераў працэнтных ставак.

А. — Такія арганізацыі зробяць міні-банкамі?

Н. Е. — Не, банкамі яны, вядома ж, не стануць. Аднак для таго, каб працягваць сваю дзейнасць, усе мікрафінансавыя арганізацыі павінны будуць прайсці рэгістрацыю і ў далейшым працаваць па тых «правілах гульні», якія будуць устаноўлены Нацыянальным банкам. Такім чынам мы атрымаем магчымасць кантраляваць іх дзейнасць. Пакуль такой магчымасці няма.

А. — Ёсць пэўныя арганізацыі, якія прапануюць «дэпазіты» пад вельмі добрыя працэнты (каля 90% гадавых). Што вы мне параіце ў гэтым выпадку: аддаваць ім грошы ці не?

Н. Е. — Не верце ў прыгожыя абяцанкі. Прымаць дэпазіты ад насельніцтва ў нашай краіне маюць права толькі банкі, якія атрымалі спецыяльную ліцэнзію. Пры гэтым захаванне банкаўскіх укладаў гарантавана дзяржавай.

Калі ж нехта спрабуе «выцягнуць» з вас грошы пад нейкія неверагодна высокія працэнты, ведайце: гэта адназначна фінансавая «піраміда». Спакусіцеся на вялікія працэнты і аддасцё свае грошы падобнай канторы — рызыкуеце страціць іх назаўсёды, бо ніхто вам не гарантуе іх абавязковага вяртання. Нават праз суд гэтыя грошы не адшукаеш, калі такая «шэрая» структура раптоўна знікне. Так што будзьце пільнымі і давярайце свае зберажэнні толькі банкам.

Сяргей Грыб, г. Мінск:

—  Добры дзень, Надзея Андрэеўна! Трымаю свае грошы ў Беларусбанку ў валюце. Праўда, працэнты там зараз невялікія — каля 5%. А вось у беларускіх рублях банкі даюць значна больш — да 45%. Атрымліваецца, што больш выгадна трымаць грошы на рублёвых дэпазітах. Аднак я сумняваюся ўадным пытанні... Адкажыце, ці плануе банкаўская сістэма памяншаць працэнтныя стаўкі і па рублёвых укладах?

Н. Е. — Думаю, што ў бліжэйшы час банкі не будуць істотна зніжаць працэнты па рублёвых укладах, бо падобныя дзеянні могуць справакаваць адток такіх укладаў з банкаўскай сістэмы. А ў гэтым сёння ніхто не зацікаўлены.

С. Г. — А па валюце чакаюцца нейкія змены?

Н. Е. — Працэнтныя стаўкі па валютных дэпазітах, на мой погляд, знаходзяцца сёння на нармальным узроўні. У розных банках, у залежнасці ад сумы ўкладу і яго тэрмінаў, яны складаюць ад 2,5% да 6%. Гэта даволі добры працэнт. І не думаю, што ў бліжэйшы час тут нешта істотна зменіцца.

Марыя Літвінчук, г. Мінск:

—  Па тэлевізары чула, што наша краіна набрала шмат крэдытаў і цяпер трэба за іх разлічвацца. Кажуць, у наступным годзе трэба будзе аддаць вялікія грошы. Гэта не можа ўдарыць па нашых кішэнях, як гэта ўжо было ў 2011 годзе?

Н. Е. — Не хвалюйцеся — не ўдарыць. Нам проста нельга гэтага дапусціць. У 2011-м мы атрымалі сур'ёзны ўрок і цяпер ведаем, што трэба рабіць, каб тая сітуацыя не паўтарылася. У нас ёсць, чым аддаваць знешнія даўгі і ў гэтым, і ў наступным годзе. Так што на кішэню простага беларуса гэта ніяк не паўплывае.

Сяргей Валянцінавіч, г. Мінск:

—  Маіх бацькоў (ім па 77 гадоў) цікавіць: ці будуць вяртацца савецкія ўклады?

Н. Е. — Пакуль што не. У бюджэце няма магчымасцяў для гэтага.

ЖЫЛЛЁВАЕ КРЭДЫТАВАННЕ АДНОВІЦЦА НАЛЕТА

Надзея Філіпаўна, г. Мінск:

—   Скажыце, калі ласка, ці будзе выдавацца льготны крэдыт пад будаўніцтва жылля, якое вядзецца з дзяржпадтрымкай? Будаўніцтва вядзе МАПІД па заказе гарвыканкама. Жыллёвы кааператыў створаны ў снежні 2012 года, а дагавор заключаны сёлета ў снежні.

Н. Е. — Калі гэта ЖБСК, то трэба ўдакладніць, на якім этапе знаходзіц-

ца вырашэнне пытання з фінансаваннем аб'екта і калі пачнецца рэальнае будаўніцтва. А вы дакладна ведаеце, што ўключаны ў спісы маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў?

Н. Ф. — Вядома, увесь гэты дом будуецца па льготным крэдытаванні.

Н. Е. — Тады будзе крэдытаванне. Але толькі ў наступным годзе, бо сёлета ўжо час прайшоў. Не хвалюйцеся: калі будаўніцтва пачалося, то яно будзе працягвацца. Грошы выдадуць тады, калі яны спатрэбяцца забудоўшчыку.

Дзмітрый, в. Лугавая Слабада:

— Дзень добры! Я планую налета набыць на аўкцыёне ўчастак для будаўніцтва ўласнага дома. Ці будзе весціся крэдытаванне на гэтыя мэты ў сельскай мясцовасці?

Н. Е. — А вы стаі це ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў?

Д. — Так, я чаргавік. Больш за тое, плануем нараджэнне дзіцяці, пасля чаго мы станем шматдзетнай сям'ёй. Ці змагу я тады разлічваць на льготны крэдыт і на якіх умовах?

Н. Е. — Безумоўна, у гэтым выпадку ваша сям'я можа атрымаць ільготны крэдыт пад будаўніцтва жылля тэрмінам на сорак гадоў пад 1% гадавых. Калі ў вас з'явіцца трэцяе дзіця, адразу звяртайцеся ў мясцовы сельсавет. Там вас павінны ўнесці ў адпаведныя спісы на атрыманне дзяржпадтрымкі. Калі ўзнікнуць нейкія праблемы з атрыманнем ільготнага крэдыту — тэлефануйце напрамую мне. Чым змагу — дапамагу. Упэўнена, што шматдзетным сем'ям дзяржава павінна дапамагаць.

ЧАКАЕМ ДЭНАМІНАЦЫЮ, АЛЕ НЕ «ЗАЎТРА»

Таццяна Пятроўна, г. Брэст:

—   У нашых кашальках хутка не будуць змяшчацца ўсе тыя мільёны, якія мы атрымліваем. Ці плануецца правядзенне дэнамінацыі? Я чула, што ўжо і новыя грошы надрукаваны...

Н. Е. — Дэнамінацыя будзе, але не «заўтра». Гэта не аднадзённы працэс. Адной з галоўных умоў для правядзення дэнамінацыі з'яўляецца нізкі ўзровень інфляцыі — менш за дзесяць працэнтаў у год. Ні сёлета, ні ў наступным годзе мы на такі паказчык не выйдзем. А значыць, і дэнамінацыю праводзіць пакуль рана.

Кацярына Мілько, г. Ашмяны:

—   Надзея Андрэеўна, сёння шмат гаворыцца аб Саюзнай дзяржаве, Адзінай эканамічнай прасторы, Мытным саюзе і гэтак далей. Часам нават пра адзіную валюту заяўляюць. А што пра гэта думае Нацбанк? Калі гэта можа адбыцца і якая будзе валюта?

Н. Е. — Спяшацца з адзінай валютай не трэба. Бо не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд. Звярніце ўвагу на тое, што адбываецца ў Еўрасаюзе, якое неадназначнае стаўленне ў асобных краінах да адзінай еўрапейскай валюты — еўра.

Увядзенне адзінай валюты на прасторы СНД, Мытнага саюза ці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на тых прынцыпах, што былі ў Савецкім Саюзе, сёння немагчыма. Неабходны нейкі іншы механізм збліжэння валют нашых краін. Магчыма, у больш далёкай перспектыве (не раней чым праз 10 гадоў) увядзенне адзінай валюты стане рэальным. Аднак перад гэтым краінам, якія асмеляцца на такі сур'ёзны крок, трэба будзе прайсці доўгі і вельмі няпросты шлях інтэграцыі эканомік і нацыянальных заканадаўстваў.

ДЗЕ ЗАХОЎВАЦЬ ГРОШЫ?

Рыгор, г. Мінск:

—   Купіў валютныя аблігацыі Мінфіна. Вось-вось мне іх пагасяць. І я прыглядаюся да валютных аблігацый Беларусбанка. Умовы ва ўсіх іх прыцягальныя. Ці адрозніваюцца яны абароненасцю?

Н. Е. — І па аблігацыях Міністэрства фінансаў, і па аблігацыях Беларусбанка выплаты гарантаваны дзяржавай. Так што ў плане іх надзейнасці ніякіх адрозненняў няма.

Р. — А што датычыцца аблігацый іншых банкаў?

Н. Е. — Каб выпусціць аблігацыі, любы банк павінен атрымаць спецыяльны дазвол Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў. Пры гэтым дазвол выдаецца толькі ў тым выпадку, калі фінансавая ўстанова валодае неабходным аб'ёмам актываў для надзейнага забеспячэння выпускаемых каштоўных папер.

Такі механізм, дарэчы, дзейнічае і ў дачыненні да аб'ёмаў дэпазітаў, якія можа прыцягнуць той ці іншы банк.

Людміла Мікалаеўна, г. Ляхавічы:

—  А ці не плануе Нацбанк правесці аднаразовую дэвальвацыю на пачатку наступнага года?

Н. Е. — Не, не плануе.

Л. М. — А кошт долара, напэўна, будзе павялічвацца з кожным месяцам?

Н. Е.—Так, патроху будзе. У той эканамічнай сітуацыі, якая складваецца як у нашай краі не, так і за яе межамі, паступовая дэвальвацыя нацыянальнай валюты — працэс аб'ектыўны. Аднак нейкага рэзкага падзення курсу беларускага рубля мы не чакаем, паколькі падстаў для гэтага няма.

Алена, Віцебская вобласць:

—   Скажыце, калі ласка, што будзе з беларускім рублём пасля Новага года? Аб укладах турбавацца не трэба?

Н. Е. — Толькі што адказвала на амаль такое ж пытанне. Нічога дрэннага з нацыянальнай валютай пасля Новага года не адбудзецца. Не будзе той дэвальвацыі, якая была ў 2011 годзе. Так што, калі ў Вас уклад у беларускіх рублях, спіце спакойна, вашым зберажэнням нічога не пагражае. Сустракайце Новы год і не хвалюйцеся.

«Калі нехта спрабуе «выцягнуць» з вас грошы пад нейкія неверагодна высокія працэнты, ведайце: гэта адназначна фінансавая «піраміда».

Аляксей Бяляеў, г. Мінск:

—   Часам асобныя банкі прапануюць даволі вялікія працэнты па дэпазітах. Але я не ўпэўнены, ці можна ім давяраць. У сувязі з гэтым у мяне пытанне: ці існуе ў Нацбанка нейкі асобны «чорны» спіс банкаў, у якіх цяжкае фінансавае становішча?

Н. Е. — Ніякага «чорнага» спіса ў Нацыянальнага банка не існуе, бо проста няма каго туды ўносіць: у нас усе банкі «белыя». Вядома, гэта не азначае, што ўвогуле ні ў каго няма ніякіх праблем. Напрыклад, асобным банкам, якія не выканалі нарматыў па ўласным капітале ў памеры 25 мільёнаў еўра, мы забаранілі выплачваць дывідэнды ўласнікам, каб увесь прыбытак ішоў на павелічэнне банкаўскага капіталу. Калі ў таго ці іншага банка з'яўляецца нейкая праблема з ліквіднасцю, Нацыянальны банк таксама рэагуе і патрабуе выканання сва іх рэкамендацый. Але гэта — нармальны рабочы працэс. У цэлым жа такіх банкаў, якія могуць раптам абанкруціцца, у нас няма. Банкаўская сістэма Беларусі працуе стабільна, надзейна і дастаткова эфектыўна. Так што ёй можна смела давяраць.

Падрыхтавалі Сяргей КУРКАЧ і Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».