Вы тут

Гараскоп прычосак на студзень


4  

студзеня, субота. Спрыяльны дзень для стварэння прычоскі. Яна, несумненна, будзе служыць вашым упрыгажэннем. Калі вы сёння пастрыжацеся, валасы могуць трошкі змяніць структуру, завіваючыся ў буйныя локаны.

5

студзеня, нядзеля. Сёння стрыжка валасоў раўназначная «адразанню» ад жыцця ўласнага поспеху, таму лепш з візітам у цырульню пачакаць.

6

студзеня, панядзелак. Зробленыя ў гэты дзень стрыжка ці прычоска зробяць ваша жыццё больш радасным.

7

студзеня, аўторак. Калі вы сёння пастрыжацеся, гэта можа прывесці да неспрыяльных наступстваў — павышэння вочнага ціску, запалення, абвастрэння хвароб вачэй. Можа пагоршыцца зрок.

студзеня, серада. Адпраўляцца сёння ў цырульню можна не толькі па новы імідж, але і па дабрабыт і поспех.

9

студзеня, чацвер. Калі верыць павер'ям Усходу, зробленая сёння стрыжка зробіць вас аб'ектам увагі злых духаў. Калі не жадаеце пагаршэння самаадчування і няўдач, не стрыжыцеся.

10 

студзеня, пятніца. Сёння лепш не стрыгчыся, паколькі гэта можа выклікаць у вас галаўныя болі, прымусіць адчуваць беспрычынны страх; можа павялічыцца крывяны ціск.

11

студзеня, субота. Калі вы жадалі пастрыгчыся, зрабіце гэта сёння, бо дзень для гэтага надзвычай спрыяльны. Ваша аблічча зменіцца дзіўным чынам, што не застанецца без увагі блізкіх.

12 

студзеня, нядзеля. Сёння будуць удалымі любыя маніпуляцыі з вашымі валасамі.

13 

студзеня, панядзелак. Дзякуючы стрыжцы, зробленай сёння, вы станеце не толькі прыгажэйшымі, але і трохі больш удачлівымі.

14 

студзеня, аўторак. Ваша інтуі цыя стане больш абвостранай, а розум — больш праніклівым, калі вы пастрыжацеся менавіта сёння.

15 студзеня, серада. Стрыжка, зробленая сёння, прывядзе да спрыяльных наступстваў — да паляпшэння здароўя, поспехаў у асабістым і дзелавым жыцці. Аднак усе гэтыя змены будуць адбывацца не адразу, а ў найбліжэйшыя месяцы.

16  

студзеня, чацвер. Змена іміджу, зробленая ў гэты дзень, будзе вельмі карысная не толькі для вашай знешнасці, але і для матэрыяльнага дабрабыту.

17 

студзеня, пятніца. Калі вы зробіце стрыжку менавіта сёння, гэта зменіць ваша жыццё ў лепшы бок, прычым ужо ў найбліжэйшыя месяцы гэтыя змены закрануць літаральна ўсе сферы.

18 

студзеня, субота. Сённяшні візіт у салон прыгажосці будзе карысны, як гэта ні дзіўна на першы погляд, і для вашага духоўнага свету.

19 

студзеня, нядзеля. Абавязкова схадзіце сёння ў цырульню, калі жадаеце, каб у вашым жыцці адбыліся пазітыўныя змены.

20 

студзеня, панядзелак. Калі вы пастрыжацеся менавіта сёння, вам удасца сур'ёзна палепшыць сваё матэрыяльнае становішча.

21 

студзеня, аўторак. Ад візіту ў цырульню сёння вельмі пажадана адмовіцца, паколькі стрыжка здольная наклікаць на вашу галаву шмат разнастайных жыццёвых няўдач.

22  

студзеня, серада. Зрабіўшы сёння прычоску ці стрыжку, вы тым самым запросіце да сябе ў хату птушку поспеху.

23

студзеня, чацвер. Калі вы зацікаўлены ва ўзмацненні сваёй інтуі цыі і абвастрэнні розуму, схадзіце сёння ў цырульню і пастрыжыцеся.

24

студзеня, пятніца. Апроч новага — і вельмі ўдалага — іміджу, стрыжка, зробленая сёння, стане для вас крыніцай натхнення і поспеху.

25 

студзеня, субота. Зробленая сёння стрыжка здольная прывесці да бязладзіцы. Паменшыцца самакантроль над эмацыйнай сферай, а цяга да благога, да алкаголю ўзмоцніцца.

26 

студзеня, нядзеля. Гэта адзін з лепшых дзён месяца для стрыжкі. Дзякуючы ёй вы зменіце да лепшага не толькі знешнасць, але і прымножыце свае зберажэнні, а таксама звернеце на сябе ўвагу кіраўніцтва.

27 

студзеня, панядзелак. Калі жадаеце выкупацца ў кампліментах і ўсіх літаральна зачараваць, сёння трэба абавязкова наведаць цырульніка.

28

студзеня, аўторак. Вельмі спрыяльны час для стрыжкі, якая, апроч іншага, зробіць ваша жыццё больш паспяховым.

29 

студзеня, серада. Падстрыганне валасоў у гэты дзень дапаможа палепшыць матэрыяльнае становішча.

30

студзеня, чацвер. Дзякуючы сённяшняй стрыжцы ваш душэўны настрой палепшыцца. Акрамя таго, валасы пасля яе стануць трохі гусцейшымі.

31 

студзеня, пятніца. Вы рызыкуеце адчуць сябе значна горш фізічна, калі пастрыжацеся і наогул распачняце любыя спробы палепшыць сваю знешнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».