Вы тут

...А перамог — быхаўчанін


Спя­вак з Ма­гі­лёў­шчы­ны Сяр­гей Ваўч­коў пе­ра­мог у тэ­ле­ві­зій­ным шоу «Го­лас-2»

Га­лоў­ная інт­ры­га шоу на Пер­шым ка­на­ле Расіі, якое доў­жы­ла­ся 4 ме­ся­цы і ўдзел у якім пры­ма­ла не ад­на ты­ся­ча спе­ва­коў, рас­кры­тая. Яго пе­ра­мо­жца — наш зям­ляк з Бы­ха­ва. Ад­ной з трох кам­па­зі­цый, якія пра­гу­ча­лі ў яго вы­ка­нан­ні, ста­ла тая са­мая арыя міс­та­ра Ік­с, што так кра­ну­ла Аляк­санд­ра Град­ска­га пад­час «сля­по­га пра­слу­хоў­ван­ня» і за­ах­во­ці­ла за­браць Сяр­гея ў сваю ка­ман­ду. У фі­наль­ным па­ядын­ку са­пер­ні­ка­мі спя­ва­ка бы­лі са­мыя моц­ныя вы­ка­наў­цы — Ці­на Куз­ня­цо­ва, Ге­ла Гу­ра­лія, На­ргіз За­кі­ра­ва. Але за Сяр­гея свае га­ла­сы ад­да­лі 75% (!) слу­ха­чоў. Та­ко­га на­ват спя­вак не ча­каў.

9-9

— Мы атры­ма­лі аж 600 SMS-па­ве­дам­лен­няў, — ад­зна­чыў яго брат Ула­дзі­мір Ваўч­коў. Пад­час вы­ступ­лен­ня Сяр­гея ён быў яго пра­моў­та­рам у Бы­ха­ве, ства­раў ма­соў­ку для пад­трым­кі бра­та ў Маск­ве — Аўт.) — Пі­са­лі на­ват з Фран­цыі і Кі­тая. Ка­лі б у бе­ла­ру­саў бы­ла маг­чы­масць пры­маць удзел, га­ла­соў, ду­маю, бы­ло б на­шмат больш. Ка­лі чы­таў сло­вы пры­знан­няў у сац­сет­ках, ду­ша ра­да­ва­ла­ся. Гэ­та не пер­шы пос­пех бра­та. Ён быў лаў­рэ­а­там 1-ай прэ­міі між­на­род­на­га кон­кур­су «Ра­ман­сі­я­да», зай­маў пры­за­выя мес­цы ў між­на­род­ных кон­кур­сах у Поль­шчы і Гер­ма­ніі. Але ме­на­ві­та гэ­ты пра­ект зра­біў яго вя­до­мым. Усім вя­лі­кі дзя­куй за пад­трым­ку. На пра­ек­це Сяр­гея на­зва­лі га­лоў­ным го­ла­сам кра­і­ны. Сва­ім вы­ка­нан­нем ён за­ва­я­ваў сэр­цы ра­сі­ян.

У якас­ці пры­за Сяр­гей Ваўч­коў атры­маў кант­ракт з са­май сла­ву­тай у Еў­ро­пе гу­ка­за­піс­валь­най кам­па­ні­яй Unіversal Musіc. Да­рэ­чы, ка­лісь­ці баць­кі прад­каз­ва­лі свай­му та­ле­на­ві­та­му сы­ну кар'­е­ру юрыс­та. Яны ка­за­лі: му­зы­ка — гэ­та не пра­фе­сія, не трэ­ба ад­да­ваць ся­бе на жаб­рац­кае іс­на­ван­не. Але ма­ра пе­ра­маг­ла. Не­каль­кі га­доў на­зад Сяр­гей кі­нуў усё і пе­ра­ехаў у Маск­ву. Ця­пер ён сту­дэнт ін­сты­ту­та тэ­ат­раль­на­га мас­тац­тва. А на пра­ек­це, акра­мя ін­шых сва­я­коў, яго пад­трым­лі­ва­ла ка­ха­ная жон­ка На­тал­ля. Для яе пе­ра­мо­га Сяр­гея так­са­ма ста­ла вя­лі­кім па­да­рун­кам.

Пас­ля та­го, як баць­кі спе­ва­ка вяр­ну­лі­ся з Маск­вы, дзе яны ра­зам з Сяр­ге­ем пры­ма­лі ўдзел у здым­ках пра­гра­мы Анд­рэя Ма­ла­ха­ва, іх за­пра­сі­лі на на­ва­год­ні пры­ём да стар­шы­ні Бы­хаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Дзміт­рыя Ка­ле­е­ва. Ён вы­ка­заў удзяч­насць за вы­ха­ван­не та­ле­на­ві­та­га сы­на і ра­зам з па­да­рун­ка­мі ўру­чыў квет­кі і пад­зяч­ны ліст.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.