Вы тут

Мікалай Мятліцкі ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ


За пераклад на беларускую мову кнігі "Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая" Галоўны рэдактар рэдакцыі часопіса "Полымя" выдавецкага дома "Звязда" Мікалай Мятліцкі ўдастоены ганаровай прэміі - цэрэмонія ўзнагароджання адбудзецца сёння, 9 студзеня, у Палацы Рэспублікі ў Мінску.

Указам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы прысуджаны 5 прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2013 года.

Сярод лаўрэатаў прэміі - епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, які ўнёс значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, сацыяльную і асветніцкую дзейнасць.

За дасягненні ў развіцці сістэмы медыцынскай рэабілітацыі дзяцей, укараненне сучасных тэхналогій, якія даюць магчымасць адаптаваць хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў у грамадстве, узнагароды ўдастоены калектыў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.

Прэмія прысуджана калектыву Быхаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната з шматгадовую плённую працу па сацыяльнай абароне насельніцтва, рэалізацыю гуманістычнай мадэлі сацыяльнай работы з людзьмі з псіханеўралагічнымі захворваннямі.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі дзіцячы фонд" адзначана прэміяй за значны ўклад у абарону правоў дзяцей і рэалізацыю сацыяльна значных гуманітарных праектаў.

За высокія дасягненні ў справе выхавання і вяртання да паўнацэннага жыцця дзяцей, якія аказаліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, захавання сям'і для кожнага дзіцяці прэміі "За духоўнае адраджэнне" ўдастоена начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага райвыканкама Вольга Чамаданава.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў указ, у адпаведнасці з якім за значныя творчыя і педагагічныя дасягненні, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву АТН Белтэлерадыёкампаніі ў складзе рэдактара Алены Борматавай, рэжысёра Марыі Жукавай і загадчыка аддзела навін культуры Міхаіла Равуцкага за стварэнне дакументальных фільмаў "Слуцкія паясы. Тайныя знакі", "Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі", "Радзівілы. Тайны сям'і", "Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ", "Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Сцяг", "Імя яму - Храм".

Аўтарскі калектыў дзіцячага тэлевізійнага музычнага конкурсу "Я спяваю!" ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" у складзе вядучага конкурсу заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Астрахана, выканаўчага прадзюсара дырэкцыі спецыяльных праектаў Алены Лобач, дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў Анжэлы Мікульскай удастоены прэміі за значны ўклад у развіццё творчых здольнасцей таленавітых дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з няпоўных і шматдзетных сем'яў.

За высокія творчыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць прэміяй адзначаны аўтарскі калектыў у складзе членаў Беларускага саюза мастакоў Таццяны Рудэнка і Юрыя Рудэнкі.

Прэмія прысуджана заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь студыі цыркавога мастацтва "Арэна" за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю аматарскага цыркавога мастацтва.

Прэміі таксама ўдастоены калектыў Гродзенскага абласнога тэатра лялек, які ўнёс значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і міжнародных культурных сувязей.

Сярод лаўрэатаў - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы нумар 3 горада Наваполацка, кіраўнік узорнага хору "Звонкія галасы" Альберт Кажушкевіч, які адзначаны прэміяй за высокія дасягненні ў эстэтычным выхаванні творчай моладзі.

За стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў прэмія прысуджана мастаку-жывапісцу, члену грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Уладзіміру Кожуху.

За папулярызацыю лепшых узораў песеннага мастацтва, значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян лаўрэатам прэміі стаў народны вакальны ансамбль ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл "Памяць сэрца" Рэспубліканскага Палаца культуры ветэранаў.

Прэміі таксама ўдастоены дырэктар Антопальскага раённага Цэнтра рамёстваў Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Галіна Сцепанюк за адраджэнне і захаванне самабытнай народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў рэгіёна.

Прыняцце ўказаў з'яўляецца яскравым сведчаннем увагі дзяржавы да пытанняў фарміравання ў беларускім грамадстве здаровай духоўнай атмасферы, распаўсюджвання ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, развіцця беларускай культуры і мастацтва.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падпісаў указ "Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2013 года".

Лаўрэатамі прэміі сталі старшы трэнер-выкладчык па веславанні на байдарках і каноэ Мінскай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы - вучылішча алімпійскага рэзерву Людміла Дрозд, трэнер-выкладчык аддзялення цяжкай атлетыкі Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Анатоль Лабачоў і трэнер-выкладчык Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 3 Марына Пратасава.

Прэмія прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы.

Сярод выхаванцаў узнагароджаных трэнераў-выкладчыкаў шматразовыя пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, Сусветнай Універсіяды 2013 года.

Загаловак у газеце: Галоўны рэдактар рэдакцыі часопіса "Полымя" Выдавецкага Дома "Звязда" Мікалай Мятліцкі ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».