Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Стра­ты эка­но­мі­кі ЗША з-за ха­ла­доў аца­ні­лі ў 5 міль­яр­даў до­ла­раў

10-34

Стра­ты аме­ры­кан­скай эка­но­мі­кі ад эк­стрэ­маль­ных ха­ла­доў з па­чат­ку бя­гу­ча­га го­да скла­лі ка­ля пя­ці міль­яр­даў до­ла­раў. Ана­лі­ты­кі ад­зна­чы­лі, што не­па­гадзь ад­бі­ла­ся амаль на 200 міль­ё­нах жы­ха­роў ЗША — гэ­та дзве тра­ці­ны на­сель­ніц­тва кра­і­ны. Ча­ка­ец­ца, што не­га­тыў­ны эфект так зва­най «па­ляр­най ва­рон­кі» на 17-трыль­ён­ную аме­ры­кан­скую эка­но­мі­ку бу­дзе ка­рот­ка­ча­со­вым. У не­ка­то­рых га­ра­дах тэм­пе­ра­ту­ра апус­ці­ла­ся да мі­нус 40 гра­ду­саў. Па звест­ках На­цы­я­наль­най ме­тэа­ра­ла­гіч­най служ­бы ЗША, у блі­жэй­шы час на­двор'е іс­тот­на па­леп­шыц­ца і на­сту­піць па­цяп­лен­не.

Япо­нія за­яві­ла аб на­ме­ры на­цы­я­на­лі­за­ваць 280 аст­ра­воў

Урад Япо­ніі за­явіў аб на­ме­ры на­цы­я­на­лі­за­ваць ка­ля 280 пры­лег­лых аст­ра­воў, якія не ма­юць пэў­на­га ўлас­ні­ка, па­ве­дам­ля­юць ін­фар­ма­генц­твы. Пра­цэс на­цы­я­на­лі­за­цыі, пра­гра­ма якой бы­ла пры­ня­тая яшчэ пяць га­доў та­му, мяр­ку­ец­ца за­вяр­шыць да чэр­ве­ня. На да­дзе­ны мо­мант ужо ка­ля сот­ні аст­ра­воў, якія не ма­юць ула­даль­ні­каў, пе­рай­шлі ў дзяр­жаў­ную ўлас­насць Япо­ніі. Пры­на­леж­насць 280 аст­ра­воў яшчэ трэ­ба бу­дзе вы­свет­ліць. Скла­да­насць пра­цэ­су за­клю­ча­ец­ца ў тым, што пры­клад­на 160 з іх не ма­юць на­ват на­зваў. Ула­ды кра­і­ны пай­шлі на та­кія ме­ры, каб ума­ца­ваць свае пра­вы на тэ­ры­то­рыі экс­клю­зіў­ных эка­на­міч­ных зон ва Ус­ход­не-Кі­тай­скім мо­ры. У 2013 го­дзе па­між Япо­ні­яй і Кі­та­ем уз­нік кан­флікт з-за спрэч­ных аст­ра­воў Сен­ка­ку.

У Гер­ма­ніі мод­ны брэнд адзен­ня вы­кры­лі ў ганд­лі «ка­ці­ны­мі шап­ка­мі»

10-35

У Гер­ма­ніі раз­га­рэў­ся скан­дал ва­кол буй­ной ап­тэч­най сет­кі Muller і ад­на­го з вя­до­мых брэн­даў адзен­ня, якое мож­на на­быць і ў Бе­ла­ру­сі. Іх вы­кры­лі ў ганд­лі та­ва­ра­мі з фут­ра хат­ніх жы­вёл, а дак­лад­ней — ко­шак, па­ве­дам­ля­юць ня­мец­кія СМІ са спа­сыл­кай на ар­га­ні­за­цыю Anіmals Lіberty. Зо­а­а­ба­рон­цы за­яві­лі, што мех ко­шак пры­сут­ні­чае ў фут­ра­вых шап­ках мод­на­га брэн­да, а так­са­ма пам­по­нах, якія пра­да­юц­ца ў ап­тэ­ках на­зва­най сет­кі. У якас­ці до­ка­зу яны пра­да­ста­ві­лі вы­ні­кі да­сле­да­ван­няў дзвюх не­за­леж­ных экс­пер­тыз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.