Вы тут

Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне


Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адбудзецца ў Гродне 6-7 чэрвеня. У студзені на выніковым пасяджэнні журы вызначыцца склад удзельнікаў творчай фестывальнай праграмы. Чакаецца, што ў фінальных мерапрыемствах у чэрвені ў Гродне прымуць удзел каля 850 артыстаў.

Праграму юбілейнага нацыянальнага форуму ў гэтым годзе мяркуецца разнастаіць новымі фестывальнымі мерапрыемствамі. "Вядома, асноўная ўвага гасцей фестывалю па традыцыі будзе прыкавана да нацыянальных падворкаў. Тэма вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе ўплецена ў розныя эпізоды фестывалю, у тым ліку ў пастаноўкі на нацыянальных падворках. Адбудуцца сустрэчы з ветэранамі-прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, плануецца арганізаваць тэатралізаваныя прадстаўлення на ваенную тэматыку", - цытуе БЕЛТА галоўнага рэжысёра фестывалю Уладзіміра Сяргейчыка.

У гэтым годзе таксама плануецца правесці конкурс прыгажосці сярод прадстаўніц нацыянальных аб'яднанняў, а ў яго рамках - прэзентацыі нацыянальных касцюмаў. На адкрыцці фестывалю традыцыйна адбудзецца святочнае шэсце прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у Беларусі.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.