Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Сноў­дэн скраў у АНБ 1,7 міль­ё­на сак­рэт­ных фай­лаў

11-55

У рас­па­ра­джэн­ні бы­ло­га су­пра­цоў­ні­ка аме­ры­кан­скіх спец­служ­баў Эд­вар­да Сноў­дэ­на апы­ну­ла­ся ка­ля 1,7 міль­ё­на фай­лаў, якія ма­юць да­чы­нен­не да раз­вед­валь­ных апе­ра­цый узбро­е­ных сіл ЗША.

Та­кія звест­кі сак­рэт­на­га дак­ла­да Пен­та­го­на. Боль­шая част­ка фай­лаў мае да­чы­нен­не да бя­гу­чых апе­ра­цый аме­ры­кан­скай ар­міі, ва­ен­на-мар­скіх і ва­ен­на-па­вет­ра­ных сіл ЗША. Пуб­лі­ка­цыя шэ­ра­гу да­ку­мен­таў на­нес­ла сур'­ёз­ны ўрон раз­вед­валь­най дзей­нас­ці ЗША.

Як вя­до­ма, ЗША на­стой­ва­юць на вяр­тан­ні свай­го гра­ма­дзя­ні­на на ра­дзі­му, дзе ён па­ві­нен бу­дзе па за­ко­не ад­ка­заць за кра­дзеж і вы­да­ван­не сак­рэт­ных звес­так. У за­леж­нас­ці ад та­го, якое аб­ві­на­ва­чан­не яму мо­гуць прад'­явіць, Сноў­дэ­ну мо­жа па­гра­жаць па­ка­ран­не аж да па­жыц­цё­ва­га па­збаў­лен­ня во­лі, а тое і смя­рот­нае па­ка­ран­не.

Ад уда­ру ма­лан­кі за­гі­ну­лі тры ча­ла­ве­кі і па­цяр­пе­лі 22

У Ар­ген­ці­не ў ку­рорт­ным го­ра­дзе Вілья-Хе­сэль 3 ча­ла­ве­кі за­гі­ну­лі і яшчэ 22 атры­ма­лі ра­нен­ні ў вы­ні­ку ўда­ру ма­лан­кі на ад­ным з пля­жаў. Пад­час на­валь­ні­цы ма­лан­ка не­ча­ка­на ўда­ры­ла па ад­ным з тэн­таў, пад якім ад даж­джу ха­ва­лі­ся ад­па­чы­валь­ні­кі. Тры ча­ла­ве­кі (ва ўзрос­це 17, 19 і 21 го­да) па­мер­лі на мес­цы, дзве жан­чы­ны зна­хо­дзяц­ца ў цяж­кім ста­не. Вілья-Хе­сэль — адзін з ку­рорт­ных га­рад­коў на ат­лан­тыч­ным уз­бя­рэж­жы ка­ля ар­ген­цін­скай ста­лі­цы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?