Вы тут

Як трапіць у аддзяленне павышанай камфортнасці дома-інтэрната


Я пра­цую ў Маск­ве. До­ма за­стаў­ся ста­рэнь­кі баць­ка, пры­гляд­ваць за ім ця­пер ня­ма ка­му. Чу­ла, што ў не­ка­то­рых да­мах-ін­тэр­на­тах ство­ра­ны ад­дзя­лен­ні па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці для па­жы­лых лю­дзей. Ку­ды трэ­ба звяр­нуц­ца, каб раз­мяс­ціць там май­го баць­ку?

Які­мо­віч М.С., Мін­ская вобл.

Як нам па­ве­да­міў на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня ста­цы­я­нар­ных уста­ноў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня і ка­пі­таль­на­га бу­даў­ніц­тва Мінп­ра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай Арол,

сён­ня ад­дзя­лен­ні па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці ство­ра­ны ў 6 да­мах-ін­тэр­на­тах рэс­пуб­лі­кі. У іх пра­жы­вае 127 ча­ла­век. У та­кіх ад­дзя­лен­нях са­цы­яль­ныя па­слу­гі пра­да­стаў­ля­юц­ца на плат­най асно­ве, па­ста­ян­на або ча­со­ва. Тут ства­ра­юц­ца па­леп­ша­ныя ўмо­вы пра­жы­ван­ня, за­бяс­печ­ва­ец­ца до­гляд на су­час­ным уз­роў­ні, у тым лі­ку па ін­ды­ві­ду­аль­най пра­гра­ме, з улі­кам па­трэб кож­на­га ча­ла­ве­ка.

Вось пе­ра­лік уста­ноў з та­кі­мі ад­дзя­лен­ня­мі:

— Рэс­пуб­лі­кан­скі ін­тэр­нат ве­тэ­ра­наў вай­ны і пра­цы ў па­сёл­ку Жда­но­ві­чы Мінс­к­ага ра­ё­на;

— Мін­скі га­рад­скі дом-ін­тэр­нат для ве­тэ­ра­наў вай­ны і пра­цы «Сві­та­нак»;

— Ста­ра­да­рож­скі дом-ін­тэр­нат для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў у Мін­скай воб­лас­ці;

— Дом-ін­тэр­нат для ве­тэ­ра­наў вай­ны, пра­цы і ін­ва­лі­даў «Ва­сіль­еў­ка» ў Го­мель­скай воб­лас­ці;

— Гродзен­скі дом-ін­тэр­нат для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў;

— Жу­ха­віц­кі дом-ін­тэр­нат для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў у Гро­дзен­скай воб­лас­ці.

Акра­мя та­го, у пер­шым паў­год­дзі 2014 го­да пла­ну­ец­ца ад­крыц­цё та­ко­га ад­дзя­лен­ня ў Ві­цеб­скім до­ме-ін­тэр­на­це для са­ста­рэ­лых і ін­ва­лі­даў.

Па пы­тан­нях раз­мя­шчэн­ня баць­кі ў ад­дзя­лен­не па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці трэ­ба звяр­тац­ца ва ўпраў­лен­не па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не свай­го рэ­гі­ё­на.

* * *

Не­аб­ход­на так­са­ма ад­зна­чыць, што Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі за­ці­каў­ле­на ў па­шы­рэн­ні сет­кі та­кіх ін­тэр­на­таў. У пры­ват­нас­ці, мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­я­на Шчот­кі­на ў кан­цы мі­ну­ла­га го­да за­яві­ла: «Ка­лі ра­ней мы ка­за­лі толь­кі пра тое, што ор­га­ны са­цы­яль­най аба­ро­ны па­він­ны кан­цэнт­ра­вац­ца на ака­зан­ні да­па­мо­гі адзі­но­кім лю­дзям, то сён­ня іх мэ­та­вая аў­ды­то­рыя па­шы­ра­ец­ца за кошт тых лю­дзей, чые дзе­ці пра­цу­юць за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Та­му мы за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб біз­нес за­няў гэ­тую ні­шу. Мы мо­жам ства­рыць вы­со­ка­кам­фар­та­бель­ныя пан­сі­я­на­ты, але гэ­та па­ві­нен зра­біць біз­нес. І зной­дуц­ца лю­дзі, якія за­пла­цяць доб­рыя гро­шы для та­го, каб раз­мяс­ціць сва­іх баць­коў у гэ­тых пан­сі­я­на­тах».

Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.