Тарашкевічы


Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч — аў­тар пер­шай «Бе­ла­рус­кай гра­ма­ты­кі для школ»

Мно­гія з нас чу­лі або са­мі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі сло­ва «та­раш­ке­ві­ца». Звы­чай­на гэ­тым сло­вам на­зы­ва­ец­ца адзін з ва­ры­ян­таў бе­ла­рус­кай ар­фа­гра­фіі, які іс­на­ваў да пра­ва­піс­най рэ­фор­мы 1933 го­да. Сло­ва «та­раш­ке­ві­ца» ўтво­ра­на ад проз­ві­шча вы­дат­на­га гра­мад­ска­га і па­лі­тыч­на­га дзея­ча, асвет­ні­ка, ву­чо­на­га-мо­ва­знаў­цы, пісь­мен­ні­ка, пуб­лі­цыс­та і пе­ра­клад­чы­ка Бра­ні­сла­ва Ада­ма­ві­ча Та­раш­ке­ві­ча. Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч ад­но­сіц­ца да лі­ку ін­тэ­лі­ген­таў па­чат­ку XX ста­год­дзя, якія пры­свя­ці­лі ўсё сваё жыц­цё ідэі на­цы­я­наль­на­га ад­ра­джэн­ня бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, яго мо­вы, гіс­то­рыі і куль­ту­ры.

14-5

На­ра­дзіў­ся Та­раш­ке­віч 8 (20) сту­дзе­ня 1899 го­да ў за­сцен­ку Ма­цю­ліш­кі, не­да­лё­ка ад Віль­ні, у ся­лян­скай сям'і. Баць­кі не ме­лі маг­чы­мас­ці ву­чыць сы­на, але імк­нен­не юна­га Бра­ні­сла­ва да ве­даў да­зво­лі­ла яму, адзі­на­му з усіх дзя­цей сям'і, атры­маць аду­ка­цыю. Спа­чат­ку ён ву­чыў­ся ў Ві­лен­скай гім­на­зіі, за­тым на гіс­то­ры­ка-фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це Пет­ра­град­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, дзе і за­стаў­ся пра­ца­ваць.

У 1918 го­дзе пад­рых­та­ваў і вы­даў у Віль­ні ў дру­кар­ні Мар­ці­на Кух­ты пер­шы пад­руч­нік для школь­ні­каў «Бе­ла­рус­кая гра­ма­ты­ка для шко­лаў». Гра­ма­ты­ка бы­ла апуб­лі­ка­ва­на дзвю­ма гра­фі­ка­мі — ла­цін­кай і кі­ры­лі­цай. Вы­дан­не «Бе­ла­рус­кай гра­ма­ты­кі» ста­ла са­праўд­най па­дзе­яй у гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мо­ва­знаў­ства: яно ад­кры­ла но­вую эпо­ху ў раз­віц­ці бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най мо­вы. У кні­зе аў­тар аб­агуль­ніў, сіс­тэ­ма­ты­за­ваў і за­ма­ца­ваў бе­ла­рус­ка­моў­ныя пісь­мо­выя тра­ды­цыі, якія скла­лі­ся да гэ­та­га ча­су, улі­чыў лінг­віс­тыч­ны во­пыт па­пя­рэд­ні­каў, у пер­шую чар­гу сва­іх на­стаў­ні­каў — А. Шах­ма­та­ва і Я. Кар­ска­га. Усё гэ­та са­дзей­ні­ча­ла ста­наў­лен­ню нор­маў лі­та­ра­тур­най мо­вы. Прай­шло амаль сто га­доў, а пра­ві­лы, сфар­му­ля­ва­ныя Бра­ні­сла­вам Та­раш­ке­ві­чам, за­ста­юц­ца ак­ту­аль­ны­мі да на­шых дзён. Больш за тое, не­ка­то­рыя пуб­лі­цыс­тыч­ныя вы­дан­ні і асоб­ныя твор­цы і сён­ня ка­рыс­та­юц­ца нор­ма­мі, ад­люст­ра­ва­ны­мі ў «Бе­ла­рус­кай гра­ма­ты­цы для шко­лаў» Бра­ні­сла­ва Та­раш­ке­ві­ча.

У 1921–1922 га­дах ён пра­ца­ваў вы­клад­чы­кам і ды­рэк­та­рам Ві­лен­скай бе­ла­рус­кай гім­на­зіі ў Мін­ску. Сот­ні юных бе­ла­ру­саў ме­лі шчас­це слу­хаць лек­цыі па бе­ла­рус­кай мо­ве і лі­та­ра­ту­ры, якія ім чы­таў слын­ны ву­чо­ны. У гэ­ты ж час Та­раш­ке­віч стаў ад­ным з за­сна­валь­ні­каў Та­ва­рыст­ва бе­ла­рус­кай шко­лы, якое на­ліч­ва­ла больш за 30 ты­сяч ча­ла­век. Та­ва­рыст­ва ады­гра­ла вы­ключ­ную ро­лю ў па­шы­рэн­ні бе­ла­рус­ка­моў­най асве­ты на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Та­ва­рыст­ва бе­ла­рус­кай шко­лы вя­ло са­праўд­ную ба­раць­бу з поль­скі­мі афі­цый­ны­мі ўла­да­мі за ар­га­ні­за­цыю і іс­на­ван­не бе­ла­рус­кіх школ, за дэ­ма­кра­ты­за­цыю аду­ка­цыі, ар­га­ні­за­цыю на­цы­я­наль­ных вы­да­вец­кіх цэнт­раў. На­тхняль­ні­кам са­мых роз­ных ме­ра­пры­ем­стваў Та­ва­рыст­ва вы­сту­паў сам Та­раш­ке­віч.

У гэ­ты ж час гэ­ты аў­та­ры­тэт­ны ву­чо­ны і гра­мад­скі дзе­яч па­чы­нае ак­тыў­на зай­мац­ца па­лі­ты­кай. У 1922 го­дзе ён абра­ны па­слом (дэ­пу­та­там) поль­ска­га сей­ма, а ў 1922–1924 га­дах з'яў­ляў­ся стар­шы­нёй Бе­ла­рус­ка­га па­соль­ска­га клу­ба. З тры­бу­ны сей­ма па­ста­ян­на вы­сту­паў у аба­ро­ну са­цы­яль­ных і на­цы­я­наль­ных пра­воў бе­ла­ру­саў на тэ­ры­то­рыі Поль­шчы, ад­стой­ваў пра­ва зем­ля­коў на на­ву­чан­не на род­най мо­ве. У 1925 го­дзе за­сна­ваў Бе­ла­рус­кую ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кую гра­ма­ду, а паз­ней стаў чле­нам Ка­му­ніс­тыч­най пар­тыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. У 1927 го­дзе быў асу­джа­ны поль­скі­мі ўла­да­мі на 12 га­доў тур­мы. Пад­ста­вай для арыш­ту бы­ла на­зва­на спро­ба дзяр­жаў­на­га пе­ра­ва­ро­ту з мэ­тай да­лу­чэн­ня За­ход­няй Бе­ла­ру­сі да Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Зна­хо­дзя­чы­ся ў зня­во­лен­ні, Та­раш­ке­віч не па­кі­даў твор­чую ра­бо­ту: ён пра­ца­ваў над пад­рых­тоў­кай гіс­та­рыч­най гра­ма­ты­кі бе­ла­рус­кай мо­вы, пе­ра­клаў на бе­ла­рус­кую мо­ву паэ­мы «Ілі­я­да» Га­мэ­ра і «Пан Та­дэ­вуш» Ада­ма Міц­ке­ві­ча. Пад­час зня­во­лен­ня ён быў абра­ны ака­дэ­мі­кам толь­кі што ство­ра­най у Мін­ску Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі на­вук.

Праз два га­ды спе­цы­яль­ным рас­па­ра­джэн­нем Прэ­зі­дэн­та Поль­шчы быў вы­зва­ле­ны. Паз­ней, у 1931 го­дзе, Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч зноў быў арыш­та­ва­ны і асу­джа­ны на 8 га­доў ка­тарж­най тур­мы.

У 1933 го­дзе ў вы­ні­ку да­мо­вы па­між Поль­шчай і СССР ад­быў­ся аб­мен дву­ма зна­ка­вы­мі па­літ­вяз­ня­мі — па­лі­ты­кам і ву­чо­ным, вяз­нем поль­скіх аст­ро­гаў Бра­ні­сла­вам Та­раш­ке­ві­чам і дра­ма­тур­гам, ак­цё­рам і рэ­жы­сё­рам Фран­ціш­кам Алях­но­ві­чам, вяз­нем са­вец­ка­га канц­ла­ге­ра. Па свед­чан­ні вя­до­ма­га да­след­чы­ка жыц­ця і твор­час­ці Бра­ні­сла­ва Та­раш­ке­ві­ча пра­фе­са­ра Ар­се­ня Лі­са, Мінск ві­таў Та­раш­ке­ві­ча як тры­ум­фа­та­ра, ге­роя, рэ­ва­лю­цы­я­не­ра. Ён атры­маў па­са­ду на­мес­ні­ка за­гад­чы­ка поль­ска­га ад­дзе­ла ў Між­на­род­ным аграр­ным ін­сты­ту­це ў Маск­ве. Ад­нак са­вец­кай ула­дзе не па­трэб­ны бы­лі аду­ка­ва­ныя ін­тэ­лі­гент­ныя на­цы­я­наль­на ары­ен­та­ва­ныя лю­дзі. У 1937 го­дзе ў вы­ні­ку ста­лін­скіх рэ­прэ­сій фак­тыч­на бы­ла вы­ні­шча­на твор­чая ін­тэ­лі­ген­цыя Бе­ла­ру­сі. Не аб­мі­нуў тра­гіч­ны лёс і Бра­ні­сла­ва Та­раш­ке­ві­ча. 6 мая 1937 го­да ён быў арыш­та­ва­ны па спра­ве так зва­на­га «Бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га цэнт­ра». 5 сту­дзе­ня 1938 го­да вы­дат­ны дзе­яч бе­ла­рус­ка­га на­ро­да Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч быў асу­джа­ны «двой­кай» (ка­мі­сі­яй НКУС СССР і пра­ку­ро­рам СССР) да найвы­шэй­шай ме­ры па­ка­ран­ня. 29 ліс­та­па­да 1938 го­да пры­суд быў пры­ве­дзе­ны ў вы­ка­нан­не: Бра­ні­слаў Та­раш­ке­віч быў рас­стра­ля­ны. Праз 19 га­доў Та­раш­ке­віч быў рэ­абі­лі­та­ва­ны Ва­ен­най ка­ле­гі­яй Вяр­хоў­на­га су­да СССР у су­вя­зі з ад­сут­нас­цю скла­ду зла­чын­ства.

У Бе­ла­ру­сі імя Бра­ні­сла­ва Та­раш­ке­ві­ча ўша­на­ва­на ў на­звах ву­ліц у го­ра­дзе Мін­ску, Ма­ла­дзеч­не і га­рад­скім па­сёл­ку Ра­даш­ко­ві­чы Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на. З 1969 го­да імя Та­раш­ке­ві­ча но­сіць лі­цэй з бе­ла­рус­кай мо­вай на­ву­чан­ня ў поль­скім го­ра­дзе Бельск-Пад­ляс­кі.

Ігар КА­ПЫ­ЛОЎ.

Па­хо­джан­не проз­ві­шча і суч­ас­ныя Та­раш­ке­ві­чы

Проз­ві­шча Та­раш­ке­віч па­хо­дзіць ад на­род­най фор­мы Та­рас­ка (ва­ры­янт Та­раш­ка), утво­ра­най ад хрыс­ці­ян­ска­га імя Та­рас (у ста­ра­жыт­на­грэ­час­кай мо­ве аба­зна­ча­ла «бун­тар»). На тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі проз­ві­шча Та­раш­ке­віч су­стра­ка­ец­ца толь­кі ў не­каль­кіх рэ­гі­ё­нах: По­лац­кі ра­ён (Ві­цеб­ская воб­ласць), Аст­ра­вец­кі, Во­ра­наў­скі, Іў­еў­скі, Шчу­чын­скі ра­ё­ны (Гро­дзен­ская воб­ласць), Дзяр­жын­скі, Пу­ха­віц­кі ра­ё­ны (Мін­ская воб­ласць).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».