Вы тут

Цукар, які мацуе, і калдуны з паляндвіцы і бараніны: гастранамічная спадчына Мельхіёра Ваньковіча


Так ужо скла­ла­ся, што ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ны су­час­ны бе­ла­рус пра жыц­цё ў За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ве­дае ня­мно­га. Зра­зу­ме­ла, у між­ва­ен­най Рэ­чы Па­спа­лі­тай жы­ло­ся ня­прос­та, ад­нак кар­ці­на та­го жыц­ця не зво­дзіц­ца цал­кам да па­лі­тыч­ных і на­цы­я­наль­ных рэ­прэ­сій. Боль­шасць лю­дзей цяж­ка пра­ца­ва­ла, спра­ба­ва­ла за­ра­біць ней­кую ліш­нюю за­ла­тоў­ку, на­быць па­трэб­нае для дзя­цей, па­гля­дзець но­вае кі­но, па­тан­ца­ваць пас­ля цяж­кой пра­цы. Бо жыц­цё ў сва­ёй асно­ве заўж­ды ад­ноль­ка­вае — ка­му-ка­му, а Кух­міст­ру гэ­та бач­на лепш за ін­шых.

1387258185570_1

Дык вось, жы­лі не­як на­шы лю­дзі і пры Піл­суд­скім. Боль­шасць, са­праў­ды, ня­лёг­ка. Гас­па­дар­ка цяж­ка ад­наў­ля­ла­ся пас­ля ва­ен­най раз­ру­хі. З ад­на­го бо­ку — Са­вец­кі Са­юз, з дру­го­га — За­хад, які зла­дзіў амаль што эка­на­міч­ную бла­ка­ду. А ка­лі ў кан­цы 1920‑х на­дыш­ла Вя­лі­кая дэ­прэ­сія, зра­бі­ла­ся зу­сім цяж­ка. Экс­пар­та­ваць ад­ноў­ле­ная дзяр­жа­ва маг­ла ма­ла што. На­прык­лад, цу­кар. Вось яго і спра­ба­ва­лі пра­да­ваць за мя­жу, каб не­як звес­ці кан­цы з кан­ца­мі. Але за­ход­нія ка­пі­та­ліс­ты лю­дзі жорст­кія, асаб­лі­ва ў цяж­кія ча­сы. Дык яны так збі­лі цэ­ны на той цу­кар, так вы­кру­ці­лі ру­кі экс­пар­цё­рам, што поль­скі цу­кар, у тым лі­ку і вы­раб­ле­ны з бе­ла­рус­кіх бу­ра­коў, пра­да­ваў­ся ў Анг­ліі за 17 та­га­час­ных поль­скіх гро­шаў за кі­ла­грам, ха­ця на ра­дзі­ме каш­та­ваў аж­но 1 зло­ты 55 гро­шаў. Бо вы­со­кія бы­лі ак­цы­зы на цу­кар, якія да­ва­лі поль­скай дзяр­жа­ве больш гро­шай, чым каш­та­ва­ла бу­даў­ніц­тва ўсіх да­рог. І за гэ­тыя ж гро­шы аплач­ваў­ся дэм­пін­га­вы экс­парт цук­ру на За­хад. Ка­жуць, што кем­лі­выя анг­лій­скія фер­ме­ры па­ча­лі на­ват кар­міць поль­скім цук­рам… свін­няў, так што на­ват гэ­та збі­ла цэ­ны на анг­лій­скі бе­кон і яшчэ больш ус­клад­ні­ла эка­на­міч­нае ста­но­ві­шча Поль­шчы, якая так­са­ма той бе­кон экс­пар­та­ва­ла. Та­кія вось эка­на­міч­ныя па­ра­док­сы. Так, ча­сам «эфек­тыў­ныя ме­не­джа­ры» ду­раць са­міх ся­бе і сваю кра­і­ну.

Але ні­чо­га леп­ша­га пры­ду­маць не змаг­лі, як на­ла­дзіць ма­сі­ра­ва­ную рэ­кла­му цук­ру до­ма. І да­ру­чы­лі вя­до­ма­му пуб­лі­цыс­ту (а па су­мя­шчаль­ніц­тве — ка­пі­рай­та­ру) Мель­хі­ё­ру Вань­ко­ві­чу вы­най­сці ма­гіч­ную фор­му­лу, якая пры­му­сі­ла б спа­жыў­ца куп­ляць больш цук­ру.

Мель­хі­ёр Вань­ко­віч, трэ­ба ад­зна­чыць, наш зям­ляк. На жаль, да­гэ­туль на Бе­ла­ру­сі амаль не­вя­до­мы. Ён на­ра­дзіў­ся 10 сту­дзе­ня 1892 го­да ў ма­ёнт­ку Ка­лю­жы­цы (су­час­ны Бя­рэ­зін­скі ра­ён), у тым са­мым ма­ёнт­ку і той са­май сям'і, дзе ста­год­дзем ра­ней на­ра­дзіў­ся вя­до­мы мін­скі мас­так Ва­лен­тый Вань­ко­віч. Яшчэ да Дру­гой су­свет­най вай­ны Мель­хі­ёр Вань­ко­віч пра­сла­віў­ся як «ка­роль поль­ска­га рэ­парт­ажу», а яго­ пра­ца ва­ен­на­га ка­рэс­пан­дэн­та пры ар­міі ге­не­ра­ла Ан­дэр­са яшчэ больш уз­мац­ні­ла гэ­тую сла­ву. Вань­ко­віч пра­жыў доў­гае, ня­лёг­кае і слаў­нае жыц­цё (па­мёр у 1974 го­дзе), у якім знай­шло­ся мес­ца і эміг­ранц­кім ба­дзян­ням, і зня­во­лен­ню ў ПНРаў­скай тур­ме за не­за­леж­ную ін­тэ­ле­кту­аль­ную па­зі­цыю. Да­рэ­чы, не­за­доў­га да смер­ці ён ства­рыў яшчэ адзін «хі­то­вы» рэ­клам­ны сло­ган, для авія­кам­па­ніі LОT: «LОTам — блі­жэй». Яго кні­гі «Шча­ня­чыя га­ды», «Апо­весць пра біт­ву за Мон­тэ-Ка­сі­на», «Зёл­кі на кра­та­ры», «Ту­ды-сю­ды», у якіх шмат мес­ца ад­ве­дзе­на і стра­ча­ным рэа­лі­ям Бе­ла­ру­сі, зра­бі­лі­ся кла­сі­кай поль­скай лі­та­ра­ту­ры ХХ ста­год­дзя і ў знач­най сту­пе­ні «рас­ця­га­ны» на цы­та­ты — муд­рыя, ча­сам пры­крыя і сар­кас­тыч­ныя.

14-4

Дык вось, у 1931 го­дзе для цук­ро­вых за­вод­чы­каў ён ства­рыў рэ­клам­ны сло­ган уся­го з двух слоў: «Сukіеr krzері!» (Цу­кар ма­цуе). Бы­ла пра­ве­дзе­на маш­таб­ная рэ­клам­ная кам­па­нія ў прэ­се, праз пост­ары ў кра­мах і ін­шае, якая за­клі­ка­ла куп­ляць больш цук­ру, бо ён быц­цам бы ка­рыс­ны для зда­роўя, асаб­лі­ва для дзе­так. І кос­ці ад яго ні­бы мац­не­юць і рас­туць хут­чэй. Уся­го бы­ло ство­ра­на не­каль­кі дзя­сят­каў ві­даў рэ­клам­ных пла­ка­таў, якія апе­ля­ва­лі пе­ра­важ­на да жан­чын. І на ней­кі час сі­ту­а­цыя з про­да­жам цук­ру іс­тот­на па­леп­шы­ла­ся, бо якая ж ма­ці па­шка­дуе не­аб­ход­на­га для свай­го дзі­ця­ці? Га­на­рар, які вы­пла­ці­лі Вань­ко­ві­чу за гэ­тыя 2 сло­вы, склаў рэ­корд­ныя 5000 зло­тых. Та­га­час­ны ме­сяч­ны за­ро­бак прэ­зі­дэн­та Рэ­чы Па­спа­лі­тай скла­даў 3000 зло­тых, а за­ро­бак на­стаў­ні­ка — 300 зло­тых. А за 2 сло­вы столь­кі на­ўрад ці за­раб­ля­лі і леп­шыя за­ход­нія ка­пі­рай­та­ры тых ча­соў. Мож­на ска­заць, што гэ­тыя пост­ары ў знач­най сту­пе­ні сфар­мі­ра­ва­лі сім­ва­ліч­ную, эс­тэ­тыч­ную ат­мас­фе­ру між­ва­ен­най Поль­шчы, у тым лі­ку і За­ход­няй Бе­ла­ру­сі. Да­гэ­туль вы­най­дзе­ная Вань­ко­ві­чам «ма­гіч­ная фор­му­ла» за­ста­ец­ца са­май вя­до­май у гіс­то­рыі поль­ска­га рэ­клам­на­га біз­не­су. А ство­ра­ная, лі­чы­це, мін­ча­ні­нам.

Вы­ха­ва­ны ў ат­мас­фе­ры шля­хец­кіх фаль­вар­каў ся­рэд­няй за­мож­нас­ці, Вань­ко­віч вы­дат­на ве­даў тра­ды­цый­ную «ліц­він­скую» кух­ню. Спа­дзя­ю­ся, у гэ­тай руб­ры­цы яшчэ не раз зга­да­ем па­на Мель­хі­ё­ра доб­рым сло­вам. Не­ка­то­рыя з за­фік­са­ва­ных ім рэ­цэп­таў увай­шлі ў гіс­то­рыю, як і яго рэ­клам­ныя сло­га­ны і афа­рыз­мы.

Кал­ду­ны Мель­хі­ё­ра Вань­ко­ві­ча

Склад­ні­кі: Для цес­та — 2 шклян­кі му­кі, 2/3 шклян­кі ва­ды, соль.

Для на­чын­кі — 200 г яла­віч­най па­лянд­ві­цы, 200 г ба­ра­но­ва­га лою, 200 г ба­ра­ні­ны (сцяг­но), 2–3 лыж­кі бу­лё­ну, тро­хі цук­ру, со­лі, ма­я­ра­ну, час­на­ку.

Для вар­кі — 2 л бу­лё­ну (мож­на з ку­бі­каў); 80 г вярш­ко­ва­га мас­ла.

Пры­га­та­ван­не: З му­кі і пад­со­ле­най ва­ды (кі­пе­ню, што астыў) за­мя­сіць элас­тыч­нае цес­та. (Ідэа­льна — мя­сіць на пра­ця­гу 30 хві­лін). Вы­біць аб сталь­ні­цу з усіх ба­коў. Пры­крыць сур­вэт­кай і па­кі­нуць на 30 хві­лін.

Мя­са ста­ран­на ачыс­ціць ад аба­ло­нак. Лой па­ста­віць на 20 хві­лін у ма­ра­зіль­нік, каб за­цвяр­дзеў. Ба­ра­ні­ну і па­лянд­ві­цу на­рэ­заць дроб­ны­мі ку­бі­ка­мі і па­ся­чы це­са­ком, лой на­стру­гаць на­жом на тон­кія плас­цін­кі. Пе­ра­мя­шаць мя­са, лой, пры­пра­вы, да­даць тро­хі бу­лё­ну, доб­ра пе­ра­мя­шаць. Цес­та, па пор­цы­ях, рас­кач­ваць у пласт таў­шчы­нёй іль­ня­но­га па­лат­на. Рас­кла­даць шэ­ра­га­мі «куль­кі» з фар­шу на ад­ным плас­це цес­та, на­кры­ваць дру­гім, аб­ціс­ка­ю­чы паль­ца­мі ва­кол «ку­лёк», вы­ра­заць кал­ду­ны кі­ліш­кам для га­рэл­кі. Укла­даць кал­ду­ны ў кі­пя­чы пад­со­ле­ны бу­лён не­вя­ліч­кі­мі пар­ты­я­мі, каб маг­лі ўсплыць ад­ным сло­ем. Пас­ля ўсплы­ван­ня ва­рыць 3–5 хві­лін, за­тым — на­ступ­ную пар­тыю і г. д.

На дно паў­міс­кі па­клас­ці не­каль­кі ка­вал­каў мас­ла (не­рас­топ­ле­на­га), за­тым па чар­зе пар­тыі кал­ду­ноў, пе­ра­кла­да­ю­чы на­ступ­ны­мі ка­вал­ка­мі мас­ла. Ес­ці лыж­кай з глы­бо­кіх та­ле­рак або мі­сак. Мож­на па­сы­паць зя­ле­ні­вам.

Цы­та­ты М. Вань­ко­ві­ча:

«Больш ка­рыс­на мець прэ­тэн­зіі да ся­бе са­мо­га, чым да ін­шых»

«Ня­ма ні­чо­га больш не­на­дзей­на­га, чым ліч­ба»

«Жан­чы­на ўпар­та ве­рыць у тое, што муж­чы­на зме­ніц­ца, і ў тое, што са­ма яна не змя­ня­ец­ца»

«Ма­ма — гэ­та мяк­кія ру­кі. Ма­ма — гэ­та ме­ла­дыч­ны го­лас, под­ых на вы­ця­тае мес­ца. Ма­ма — гэ­та са­мо да­бро і пры­ем­насць, неш­та, што хо­чац­ца мець у кож­ную хві­лі­ну жыц­ця по­бач з са­бой, ва­кол ся­бе, не­дзе ўда­ле­чы­ні. Але ад­на­ча­со­ва ма­ма — гэ­та і стро­гія пра­ві­лы, ня­ўмоль­ныя «ідзі спаць», жах­лі­выя «апра­ні гэ­та, ка­лі лас­ка». Ма­ма — рас­ці­ран­не шорст­кім руч­ні­ком, ад­ме­ра­ныя га­дзі­ны, жыц­цё пры­ем­нае, зыч­лі­вае, со­неч­нае, але без сюр­пры­заў і вель­мі свя­тое.

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».