Вы тут

Беларусы упадабалі шопінг


Беларусы сустрэлі Новы год весела і смачна. За апошнія месяцы 2013 года было пастаўлена 5,6 мільёна бутэлек шампанскага, а кандытарскія фабрыкі адгрузілі 1,7 мільёна «салодкіх» навагодніх падарункаў. З 20 снежня ў аб'ектах грамадскага харчавання сталіцы штодзённа святкавалі Каляды і Новы год 20 тысяч наведвальнікаў. Такія лічбы прадаставіла Міністэрства гандлю, прэзентуючы папярэднія вынікі леташняй працы ведамства, у тым ліку арганізацый гандлю ў святочныя дні.

Гандлююць усе!

Вядомы вынікі і першага ў краіне адзінага дня зніжак, які прайшоў 29 снежня 2013 года. У гэты дзень крамы прапаноўвалі пакупнікам тавары са зніжкай у памеры 15-20% ад дзеючай цаны. Падчас акцыі колькасць пакупнікоў павялічылася больш чым у 2-3 разы ў параўнанні са звычайнай нядзеляй. А рознічны тавараабарот вырас у сярэднім па арганізацыях больш чым у 3 разы.

Аднак і без усялякіх акцый беларусы куплялі нядрэнна. «Гандаль забяспечыў найвялікшы ўклад з усіх галін у ВУП краі ны. Без яго ВУП быў бы, хутчэй за ўсё, адмоўным», — заявіў Артур Карповіч, першы намеснік міністра гандлю. Доля гандлю ў ВУП склала 12,6%. У студзені—лістападзе 2013 года было забяспечана павелічэнне аб'ёмаў рэалізацыі практычна па ўсіх харчовых і нехарчовых таварах — 112,2% і 126,6% адпаведна да аналагічнага леташняга перыяду. Пры гэтым назіралася станоўчая дынаміка долі продажаў айчынных тавараў (рост з 70,9% да 71,7% ад рознічнага тавараабароту). Адбылося гэта ўсё, па словах Артура Карповіча, «на фоне нарастаючай жорсткай канкурэнцыі, у тым ліку ў межах Мытнага саюза».

Не дзіўна тады, што Міністэрства гандлю прыцягнула ў 2013 годзе прамыя замежныя інвестыцыі прыкладна на 300 млн долараў (другое месца пасля прамысловасці — 534,6 млн). Пры гэтым на пачатку года меркавалася, што гэтая лічба будзе ўдвая меншай. «Сёння ў гандлёвую сферу ахвотна ідуць замежныя інвестыцыі», — адзначыў Артур Карповіч. Паводле яго слоў, замежныя інвестыцыі ідуць перш за ўсё ў будаўніцтва гандлёвых комплексаў і аб'ектаў. Так, колькасць магазінаў павялічылася на 1043, гандлёвых цэнтраў — на 17.

Звяртайце ўвагу на тэрмін прыдатнасці

Асаблівая ўвага ў другой палове 2013 года надавалася міністэрствам парадку на

спажывецкім рынку, у тым ліку ў сеткавых крамах. «Па выніках планавых і няпланавых праверак больш чым 1300 аб'ектаў, парушэнні, на жаль, устаноўлены амаль у кожным (96%). Напрыклад, вынікі кантрольных мерапрыемстваў у крамах сеткі «Еўраопт» паказваюць, што ў кожным трэцім гандлёвым аб'екце з ліку правераных рэалізоўваўся пратэрміраваны тавар. У крамах сеткі «Рублёўскі» ўстаноўлена, што ў 80% гандлёвых аб'ектаў рэалізоўваўся тавар са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Не лепш справы і ў фірменных крамах птушкафабрык. У 25 крамах з 29 правераных знаходзіўся пратэрміраваны тавар. Гэта крамы ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», РУП «Беларуснафта», ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка» і іншыя», — пералічыў парушальнікаў першы намеснік міністра. Але тут жа зрабіў агаворку: «Але гэта не значыць, што нельга хадзіць у крамы. Гэта толькі адзінкавыя выпадкі, і іх становіцца ўсё менш. Проста заўсёды правярайце тэрмін прыдатнасці. А пра ўсе парушэнні можна паведаміць па спецыяльным «тэлефоне даверу» Мінгандлю — 200-92-02. Усе недахопы і прапановы па працы аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва любы ахвотны можа выказаць абсалютна ананімна. Кожны падобны зварот улічваецца пры назначэнні і правядзенні праверак».

Усе недахопы і прапановы па працы аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва любы ахвотны можа выказаць абсалютна ананімна па «тэлефоне даверу» Мінгандлю — 200-92-02.

Між іншым, найбольш распаўсюджаныя парушэнні (акрамя наяўнасці пратэрмінаванай прадукцыі) — гэта невыкананне асартыментных пералікаў, адсутнасць інфармацыі аб вытворцах, даце вырабу, умовах і тэрміне захоўвання, невыкананне парадку афармлення цэннікаў, адсутнасць кантрольных вагаў, невыкананне рэжыму працы і гэтак далей. Былі складзены 902 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, па якіх прадугледжваецца прымяненне штрафаў на суму звыш 6 млрд рублёў.

Рэкламы! Больш рэкламы!

Міністэрства гандлю вельмі хвалюе рэкламаванне айчынных тавараў. «Цяпер міністэрствам распрацоўваецца праект Канцэпцыі развіцця рэкламнага рынку Белару-

сі на 2014—2020 гады, дзе прадугледжаны мерапрыемствы па нарошчванні аб'ёмаў рэкламы айчынных вытворцаў, — паведаміў Артур Карповіч. — Апошнім часам яны і так павялічваюць выдаткі на рэкламу прадукцыі, разумеючы, што рэклама — гэта рухавік гандлю. За 9 месяцаў 2013 года айчынныя вытворцы і прадпрыемствы гандлю ў цэлым выдаткавалі на рэкламу 609 млрд рублёў, што на 216 мільярдаў перавышае паказчык за аналагічны перыяд 2012 года. Аднак калі харчовая прамысловасць і гандаль павялічылі выдаткі на рэкламу амаль у 2 разы, то для тэкстыльнай, швейнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці гэта не характэрна».

На ЧС-2014 будуць прадавацца і беларускія сувеніры

«Падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі-2014 да продажу будуць дапушчаны 26 найменняў і 87 разнавіднасцяў тавараў беларускай вытворчасці з сімволікай чэмпіянату», —заявіла Ніна Пашко, начальнік упраўлення спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю. Гэта календары на тэкстыльнай аснове, сшыткі, альбомы для малявання, драўляныя скрыначкі, масленіцы, мыла, камплекты для саўны, лазні. Іх рэалізацыя абмяжоўваецца толькі ў фан-зонах і спартыўных арэнах. Як паведамлялася раней, Міжнародная федэрацыя хакея заключыла кантракт са шведскай фірмай, якая стане эксклюзіўным вытворцам сувенірнай прадукцыі. Вызначаны пералік тавараў беларускіх вытворцаў з сімволікай (відарысам эмблемы і талісмана) чэмпіянату, якія да 9 лютага неабходна выключыць з продажу. Беларуская прадукцыя зможа вярнуцца на прылаўкі толькі 25 мая. Усяго забарона ўстаноўлена на рэалізацыю 56 найменняў і 188 разнавіднасцяў нехарчовых тавараў.

Тах-ігее працуе

Летась наша краіна першай сярод дзяржаў СНД укараніла сістэму вяртання падатку на дабаўленую вартасць Тах-!гее. Аднымі з першых да яе падключыліся буйныя ўнівермагі сталіцы «ГУМ», «ЦУМ», «Беларусь», «ГД «На Нямізе». Гэтай паслугай ужо скарысталіся больш за 200 замежнікаў з 42 краі н — Германіі, Кітая, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Эквадора, ЗША, Ізраіля, Італіі, Нарвегіі, Турцыі і іншых. Агульная сума аформленых чэкаў Тах-!гее на 4 студзеня склала 620 млн беларускіх рублёў.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».