Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


БРЫТАНСКАЯ ПАЛІЦЫЯ РАЗАГНАЛА АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ ЭКОЛАГАЎ

У Вялікабрытаніі прайшла паліцэйская аперацыя па задушэнні так званых акцый прамога дзеяння з удзелам дзясяткаў радыкальных эколагаў, якія выступаюць супраць здабычы сланцавых нафты і газу. Пад вартай апынуліся шэсць актывістаў. Затрыманні праходзілі ў горадзе Солфард на паўночным захадзе Англіі, дзе кампанія Юаз Епегду пачала працэс разведвальнага свідравання. Для здабычы сланцавых газу і нафты выкарыстоўваецца метад фрэкінгу, або гідраўлічнага разрыву пласта. На думку спецыялістаў, ён стварае пагрозу забруджвання крыніц пітной вады хімікатамі, а таксама можа правакаваць землятрусы. У сувязі з гэтым у большасці краін Еўропы на распрацоўку сланцавых радовішчаў накладзены мараторый.

У ТАДЖЫКІСТАНЕ АНАНСАВАЛІ ПЕРАХОД ШКОЛ НА100-БАЛЬНУЮ СІСТЭМУ

У Таджыкістане плануюць увесці новую сістэму ацэнкі ведаў вучняў. Пра гэта паведамляе «Азія-Плюс» са спасылкай на намесніцу міністра адукацыі і навукі Тачыніса Махмадаву. Гаворка ідзе пра пераход ад пяцібальнай да стабальнай сістэмы ацэнак. Паводле інфармацыі міністэрства, ініцыятыва, звязаная з укараненнем у Таджыкістане міжнародных стандартаў адукацыі. «100-бальная сістэма ацэнкі дасць магчымасць абітурыентам паступіць у ВНУ замежных краін, дзе практыкуецца такая сістэма», — адзначылі ў прэс-службе ведамства адукацыі.

У НАРВЕГІІ ЗАМЕРЗЛА РЫБА

Нарвежскае нацыянальнае радыё паведаміла пра імгненную гібель тысяч рыбін у заліве на востраве Ловунд. Тэмпература паветра там на той момант дасягала мінус 78 °С. Асноўнай прычынай трагедыі стаў кашмарны холад у спалучэнні з моцным усходнім ветрам, які цягам некалькіх гадзін ператварыўмора ў лёд. Мноства рыбы трапіла ў лядовую пастку і было замарожана імгненна. Гэтая анамальная тэмпература з'яўляецца незвычайнай не толькі для Нарвегіі, але і нават для Паўночнага полюса.

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».