Вы тут

50 тысяч кропак доступу


Wі-Fі: у гас­ці­ні­цах, кі­на­тэ­ат­рах і на вак­за­лах

У 2013 го­дзе коль­касць аба­не­н­таў шы­ро­ка­па­лос­на­га до­сту­пу ў ін­тэр­нэт byflу пе­ра­вы­сі­ла ў Бе­ла­ру­сі 1 млн 800 ты­сяч. А коль­касць пуб­ліч­ных кро­пак до­сту­пу Wі-Fі па­вя­лі­чы­ла­ся да 50 ты­сяч хот-спо­таў. Ска­рыс­тац­ца кроп­кай до­сту­пу Wі-Fі ад «Бел­тэ­ле­ка­ма» мож­на ў буй­ных га­ра­дах у мес­цах з вя­лі­кай коль­кас­цю на­вед­валь­ні­каў. У Мін­ску, на­прык­лад, ужо дзей­ні­ча­юць больш як 6 000 хот-спо­таў. Са­мыя за­па­тра­ба­ва­ныя хот-спо­ты раз­ме­шча­ны ў бу­дын­ках гас­ці­ніц, у На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це Мінск, спар­тыў­ных комп­лек­сах, са­на­то­ры­ях, на чы­гу­нач­ных вак­за­лах, аў­та­вак­за­лах, у кі­на­тэ­ат­рах, ганд­лё­вых і вы­ста­вач­ных цэнт­рах.

Па­ста­ян­ны рост аб'­ёмаў ін­тэр­нэт-па­слуг вы­ма­гаў ад «Бел­тэ­ле­ка­ма» гла­баль­на­га па­ве­лі­чэн­ня пра­пуск­ной здоль­нас­ці знеш­ня­га ін­тэр­нэт-шлю­за кра­і­ны. На ка­нец го­да пра­пуск­ная здоль­насць ін­тэр­нэт-шлю­за скла­да­ла ўжо 450 Гбіт/с.

Ад­ным з най­больш важ­ных кі­рун­каў сва­ёй дзей­нас­ці кам­па­нія «Бел­тэ­ле­кам» лі­чыць па­ста­ян­нае ўдас­ка­наль­ван­не тэх­на­ло­гій. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца раз­віц­цю тэх­на­ло­гіі GPON, якую на­зы­ва­юць чар­го­вым віт­ком эва­лю­цыі се­так. Тэх­на­ло­гія аба­пі­ра­ец­ца на вы­ка­ры­стан­не оп­та­ва­ла­кон­ных лі­ній на ўзроў­ні «апош­няй мі­лі». Гэ­та зна­чыць, што да аба­не­нта пра­клад­ва­юць не мед­ны ка­бель, а ва­лак­но. Па тэх­на­ло­гіі GPON пад­клю­ча­на ўжо знач­ная коль­касць ганд­лё­вых цэнт­раў і жы­лых комп­лек­саў. Но­вая тэх­на­ло­гія ак­тыў­на ўка­ра­ня­ец­ца не толь­кі ў но­ва­бу­доў­лях, але і ў больш ста­рой за­бу­до­ве: пла­на­вая ма­дэр­ні­за­цыя се­так з за­ме­най мед­ных лі­ній на ва­лак­но пра­во­дзіц­ца як у ста­лі­цы, так і па ўсёй тэ­ры­то­рыі кра­і­ны.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.