Вы тут

6,1 млн руб­лёў за «квад­рат»


Гэ­ты­мі дня­мі ў на­шай кра­і­не па­вя­лі­чыў­ся гра­ніч­ны нар­ма­тыў кош­т аднаго квад­рат­на­га мет­ра жыл­ля для атры­ман­ня льгот­на­га крэ­ды­ту на не­ру­хо­масць — з 5,3 млн да 6,1 млн руб­лёў. Та­кія ліч­бы вы­зна­ча­ны па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў №1191 ад 31 снеж­ня 2013 го­да, якая апуб­лі­ка­ва­на на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле.

Та­кім чы­нам, сё­ле­та іс­тот­на па­вя­ліч­ва­юц­ца па­ме­ры льгот­ных крэ­ды­таў пад бу­даў­ніц­тва жыл­ля для чар­га­ві­коў. У да­ку­мен­це га­во­рыц­ца аб вы­зна­ча­ным за­ко­нам мак­сі­му­ме цэн­ні­ка квад­рат­на­га мет­ра, які банк уліч­вае пры раз­лі­ку мак­сі­маль­на­га па­ме­ру льгот­на­га крэ­ды­ту на бу­даў­ніц­тва або на­быц­цё жы­ло­га па­мяш­кан­ня. Роз­ні­цу па­між гэ­тай ве­лі­чы­нёй і рэ­аль­ным кош­там аднаго «квад­ра­та» льгот­нік кам­пен­суе за кошт улас­ных срод­каў або шля­хам да­дат­ко­вай па­зы­кі па лі­ніі ка­мер­цый­на­га крэ­ды­та­ван­ня.

На­га­даю, што сё­ле­та бе­ла­рус­кія бан­кі пла­ну­юць вы­даць на­сель­ніц­тву крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы для бу­даў­ніц­тва (рэ­кан­струк­цыі) або на­быц­ця жы­лых па­мяш­кан­няў на агуль­ную су­му ў па­ме­ры 15,802 трлн руб­лёў, з якіх 14,764 трлн руб­лёў бу­дуць вы­да­дзе­ны па сіс­тэ­ме льгот­на­га крэ­ды­та­ван­ня. Ця­пер іль­гот­ні­каў у кра­і­не крэ­ды­ту­юць два бан­кі — Бе­ла­рус­банк і Бе­ла­грап­рам­банк. Да­рэ­чы, іль­гот­ны крэ­дыт на жыл­лё­вую не­ру­хо­масць, згод­на з Ука­зам №13, мо­гуць атры­маць ма­ла­за­бяс­пе­ча­ныя гра­ма­дзя­не-чар­га­ві­кі «са ста­жам», шмат­дзет­ныя і ма­ла­дыя сем'і, вай­скоў­цы, чар­но­быль­цы, ін­ва­лі­ды і ін­шыя са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ныя ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян. У мі­ну­лы раз нар­ма­тыў жыл­лё­ва­га «квад­ра­та» для бан­каў па­вя­ліч­ваў­ся з 4,6 млн руб­лёў да 5,3 млн руб­лёў ле­тась у каст­рыч­ні­ку.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».