Вы тут

Раз­гле­дзець перс­пек­ты­ву


...спра­буе ма­ла­дая ўрач-аф­таль­мо­лаг з глы­бін­кі

Мі­ка­шэ­ві­чы вя­до­мыя ў пер­шую чар­гу дзя­ку­ю­чы дзяр­жаў­на­му прад­пры­ем­ству «Гра­ніт» і, на­пэў­на, ад­най­мен­на­му фут­боль­на­му клу­бу. У го­ра­дзе жы­ве 18 ты­сяч ча­ла­век, ды і го­ра­дам Мі­ка­шэ­ві­чы ста­лі зу­сім ня­даў­на — у 2005 го­дзе. Ка­ця­ры­на ЛУ­КА­ШЭ­ВІЧ апы­ну­ла­ся тут пяць ме­ся­цаў та­му — 24-га­до­вы хі­рург пры­еха­ла ў глы­бін­ку па раз­мер­ка­ван­ні.

16-18

Мі­ка­шэ­віц­кая баль­ні­ца зна­хо­дзіц­ца на са­мым ус­край­ку го­ра­да, у са­сно­вым ба­ры. Гэ­та да­во­лі вя­лі­кі для на­се­ле­на­га пунк­та, які не з'яў­ля­ец­ца рай­цэнт­рам, бу­ды­нак. На дру­гім па­вер­се — ка­бі­нет аф­таль­мо­ла­га. Ка­ця­ры­на Лу­ка­шэ­віч пра­цуе тут ра­зам з мед­сяст­рой Ан­жэ­лай НА­ГОР­НАЙ.

— Я ро­дам са Сто­лі­на, — ка­жа Ка­ця­ры­на. — Ка­лі пе­ра­да мной паў­ста­ла пы­тан­не, кім быць, доў­га не ду­ма­ла. Ста­рэй­шая сяст­ра — ме­дык, вось я і вы­ра­шы­ла пай­сці па яе сля­дах.

У 2012 го­дзе Ка­ця­ры­на скон­чы­ла Го­мель­скі дзяр­жаў­ны ме­ды­цын­скі ўні­вер­сі­тэт па спе­цы­яль­нас­ці «ўрач-хі­рург». Дзяў­чы­ну раз­мер­ка­ва­лі ў Лу­ні­нец, але па­куль яна пра­хо­дзі­ла ін­тэр­на­ту­ру ў Брэс­це, па­трэ­ба ў ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­це ў Лу­ні­нец­кай баль­ні­цы ад­па­ла.

Дру­гім сюр­пры­зам для Ка­ця­ры­ны ста­ла яе спе­цы­я­лі­за­цыя — аф­таль­мо­лаг.

— Да мя­не тут га­доў 15 аку­ліс­там пра­ца­ва­ла жан­чы­на. Яна ра­зам з му­жам-док­та­рам пе­ра­еха­ла жыць і пра­ца­ваць у Мінск, вось і знай­шло­ся мес­ца для мя­не. Вя­лі­кіх праб­лем з адап­та­цы­яй да но­ва­га ві­ду дзей­нас­ці не бы­ло, бо ін­тэр­на­ту­ру я так­са­ма пра­хо­дзі­ла ў ад­дзе­ле мік­ра­хі­рур­гіі во­ка Брэсц­кай аб­лас­ной баль­ні­цы. Спа­чат­ку жар­та­ва­ла з па­цы­ен­та­мі, якія за­над­та моц­на хва­ля­ва­лі­ся на пры­ёме: «Ча­го вы пе­ра­жы­ва­еце? Во­чы — пар­ны ор­ган, на­ват ка­лі ад­но са­псу­ец­ца, дру­гое ж за­ста­нец­ца!»

Умо­вы ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту бы­лі пра­па­на­ва­ны не са­мыя дрэн­ныя — служ­бо­вая ква­тэ­ра («у трох кі­ла­мет­рах ад баль­ні­цы, каб фі­гу­ру пад­трым­лі­ваць», — жар­туе Ка­ця­ры­на) і за­ро­бак у 3,5 міль­ё­на руб­лёў. З улі­кам нач­ных дзя­жур­стваў, якія вы­па­да­юць пры­клад­на раз на ты­дзень, зар­пла­та тро­хі па­вя­ліч­ва­ец­ца. Па сло­вах Ка­ця­ры­ны, гэ­та да­во­лі вы­со­кі па­каз­чык у па­раў­на­нні з ад­на­курс­ні­ка­мі, якія так­са­ма пра­цу­юць у рэ­гі­я­наль­ных баль­ні­цах. Гро­шы гра­шы­ма, але як па­чу­ва­ец­ца дзяў­чы­на на но­вым мес­цы?

— Шчы­ра ска­жу: пер­шае, што на­бы­ла ў Мі­ка­шэ­ві­чах — ка­лян­дар і мар­кер, — пры­гад­вае яна. — У жніў­ні і ве­рас­ні за­крэс­лі­ва­ла кож­ны дзень і лі­чы­ла, коль­кі за­ста­ло­ся да кан­ца гэ­тых двух га­доў. Але по­тым... звык­ла­ся. Ка­лі кож­ны дзень з за­да­валь­нен­нем пра­цу­еш, пе­ра­ста­еш за­ўва­жаць, як час ля­ціць. Вось ужо і мар­кер стаў не па­трэ­бен. Акра­мя та­го, зна­ё­міш­ся з доб­ры­мі людзь­мі. Мно­гія ка­ле­гі, і ў пры­ват­нас­ці Ан­жэ­ла Мі­хай­лаў­на, да­па­маг­лі ад­чуць ся­бе як до­ма.

Што да­ты­чыц­ца ме­на­ві­та пра­цы, то на дум­ку Ка­ця­ры­ны, яе тут шмат. І гэ­та ня­гле­дзя­чы на тое, што ў рай­цэнт­ры — Лу­нін­цы — пра­цуе яшчэ боль­шая баль­ні­ца. Атрым­лі­ва­ец­ца, што пры­клад­на па­ло­ва ра­ё­на ез­дзіць у Лу­ні­нец, ас­тат­нія — у Мі­ка­шэ­ві­чы.

— Пра­ца­ваць, шчы­ра ка­жу­чы, бы­вае цяж­ка­ва­та, — рас­па­вя­дае Ка­ця­ры­на. — У мя­не зме­ша­ны пры­ём: хо­дзяць і дзе­ці, і да­рос­лыя. Уся­го мы аб­слу­гоў­ва­ем пры­клад­на 20 ты­сяч жы­ха­роў. За дзень да мя­не пры­хо­дзіць мі­ні­мум 70-80 ча­ла­век. Вель­мі шмат за­пу­шча­ных вы­пад­каў, асаб­лі­ва ў лю­дзей з вё­сак, якія не пры­вык­лі тур­ба­ваць ка­гось­ці з-за та­кой, як ім зда­ец­ца, дра­бя­зы, як зрок. За­да­валь­нен­не ад пра­цы, без­умоў­на, ёсць, але хо­чац­ца больш пра­ца­ваць ру­ка­мі. Тут жа ўмо­вы не да­зва­ля­юць пра­во­дзіць скла­да­ныя апе­ра­цыі. Са­мае сур'­ёз­нае з та­го, чым я зай­ма­ю­ся — вы­цяг­ваю ін­ша­род­ныя це­лы з ва­чэй і вы­да­ляю но­ва­ўтва­рэн­ні на­кшталт па­пі­лом. Да­рэ­чы, ня­даў­на нам да­лі но­вую апа­ра­ту­ру, та­му пра­ца­ваць пры­ем­на. Ка­лі па­трэб­на па­ра­да ў ней­кіх скла­да­ных вы­пад­ках — тэ­ле­фа­ную ў Лу­ні­нец, там мне да­па­ма­га­юць. Мае асноў­ныя па­цы­ен­ты, зра­зу­ме­ла, пен­сі­я­не­ры. Мно­гія даў­но ўжо ве­да­юць, якія ў іх хва­ро­бы і як гэ­та ле­чыц­ца, а ў баль­ні­цы, зда­ра­ец­ца, спра­бу­юць кам­пен­са­ваць не­да­хоп у зно­сі­нах. Пра­сцей ка­жу­чы, пры­хо­дзяць па­га­ва­рыць. Усе ад­ра­зу ж за­ўва­жы­лі, што з'я­віў­ся но­вы док­тар, па­ча­лі пры­хо­дзіць, ці­ка­віц­ца...

— Не­ка­то­рыя на­ват спра­ба­ва­лі за­муж вы­даць, — смя­ец­ца Ан­жэ­ла Мі­хай­лаў­на.

Ці скла­да­на ма­ла­до­му су­пра­цоў­ні­ку ўліц­ца ў ка­лек­тыў? Ка­ця­ры­на лі­чыць, што не.

— У нас пра­цуе 300 ча­ла­век, — ка­жа ка­ле­га дзяў­чы­ны. — Але боль­шасць ужо пен­сій­на­га ўзрос­ту. Та­му пра сяб­роў­ства раз­мо­ва не ідзе. Звы­чай­ныя пра­цоў­ныя ад­но­сі­ны.

— Кан­флік­таў з ка­ле­га­мі не бы­вае, — пра­цяг­вае Ка­ця­ры­на, — зда­ра­юц­ца не­па­ра­зу­мен­ні з кі­раў­ніц­твам. На­прык­лад, ка­лі хут­ка пра­цую і пад ка­бі­не­там ня­ма чар­гі, ка­жуць, што трэ­ба вы­да­ваць больш та­ло­наў. Быц­цам бы чэр­гі — гэ­та свед­чан­не пра­віль­на ар­га­ні­за­ва­на­га рэ­жы­му пра­цы.

Раз­маў­ля­ем з Ка­ця­ры­най пра ад­па­чы­нак. Дзяў­чы­на ка­жа, што звы­чай­на на яго прос­та не за­ста­ец­ца ча­су, асаб­лі­ва ка­лі да­во­дзіц­ца дзя­жу­рыць. У Мі­ка­шэ­ві­чах ёсць трэ­на­жор­ны зал, біль­ярд­ны і іг­раль­ны клу­бы, а так­са­ма ба­сейн, які ця­пер на рэ­кан­струк­цыі. Але га­лоў­нае, што зай­мае воль­ны час, — аў­та­шко­ла.

— Я даў­но ха­чу атры­маць ва­дзі­цель­скае па­свед­чан­не, ця­пер ёсць тро­хі ча­су, каб з гэ­тым ра­за­брац­ца. Ма­шы­ны, праў­да, па­куль ня­ма... А ад­па­чы­ваць з сяб­ра­мі я звы­чай­на ез­джу ў Мінск, Брэст ці Го­мель. Але зда­ра­ец­ца та­кое ня­час­та. Бы­вае, сяб­ры пры­яз­джа­юць у Мі­ка­шэ­ві­чы мя­не пра­ве­даць. Ка­лі-ні­ка­лі мо­жам з ін­шы­мі ма­ла­ды­мі ка­ле­га­мі сха­дзіць у мяс­цо­вую ка­вяр­ню. Але з раз­на­стай­нас­цю ад­па­чын­ку тут, шчы­ра ка­жу­чы, цяж­ка­ва­та, — га­во­рыць Ка­ця.

За­ста­вац­ца ў Мі­ка­шэ­ві­чах пас­ля ад­пра­цоў­кі яна па­куль не збі­ра­ец­ца — ма­рыць аб пра­цы хі­рур­га, аб скла­да­ных апе­ра­цы­ях...

— Але я не шка­дую, што апы­ну­ла­ся тут. На­са­мрэч усё не так дрэн­на, як мо­жа здац­ца. Ад пра­цы атрым­лі­ваю за­да­валь­нен­не, на­ват ка­лі зда­ра­юц­ца праб­ле­мы, бо мне па­да­ба­ец­ца да­па­ма­гаць лю­дзям.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ. Фо­та аў­та­ра.

Мінск — Мі­ка­шэ­ві­чы — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?