Вы тут

На Ме­ся­цы і Ве­не­ры гар­бат­кі не вы­п'еш?


Ты­тан, спа­да­рож­нік Са­тур­на, мо­жа быць са­мым зруч­ным для ча­я­піц­ця мес­цам у Со­неч­най сіс­тэ­ме за ме­жа­мі Зям­лі. Да та­кой вы­сно­вы прый­шлі ма­ла­дыя бры­тан­скія фі­зі­кі, якія апуб­лі­ка­ва­лі вы­ні­кі сва­ёй ра­бо­ты ў ча­со­пі­се Physіcs Specіal Topіcs.

Гру­па на­ву­коў­цаў ацэнь­ва­ла, на­коль­кі для ты­по­ва бры­тан­ска­га баў­лен­ня ча­су па­ды­хо­дзяць Ве­не­ра, Марс, а так­са­ма спа­да­рож­ні­кі Са­тур­на, Неп­ту­на і Юпі­тэра. Да­след­чы­кі ацэнь­ва­лі не толь­кі тэм­пе­ра­ту­ру кі­пен­ня ва­ды, але і на­ступ­ствы вы­пі­та­га на кож­ным кас­міч­ным аб'­ек­це куб­ка гар­ба­ты для це­ла ча­ла­ве­ка. Ме­сяц фі­зі­кі ад­ра­зу ад­верг­лі, па­коль­кі ва­да там за­кі­пае пры мі­нус 162 гра­ду­сах па Цэль­сію, што кры­шач­ку цяп­лей за вад­кі азот і «мо­жа вы­клі­каць сур'­ёз­ныя гаст­ра­эн­тэ­ра­ла­гіч­ныя праб­ле­мы».

На Мар­се ва­да за­кі­піць пры плюс 4 гра­ду­сах па Цэль­сію, што, як ад­зна­ча­юць аў­та­ры, «бліз­ка да ідэ­­а­льнай тэм­пе­ра­ту­ры па­да­чы ма­ро­жа­на­га»: вы­піць та­кі на­пой бу­дзе ўжо хоць і бяс­печ­на, але на­ўрад ці пры­ем­на. На па­верх­ні Ве­не­ры ва­да за­кі­піць пры не­прак­тыч­ных 273 гра­ду­сах па Цэль­сію, ад­нак на вы­шы­ні пры­клад­на 50 кі­ла­мет­раў умо­вы для ча­я­піц­ця ад­па­вя­да­юць зям­ным, та­му бры­тан­цы ра­яць пе­рад вы­сад­кай па­бу­да­ваць плат­фор­му та­кой вы­шы­ні, каб «да­след­чы­кі маг­лі, ка­лі што, па­піць гар­ба­ты». Для Ты­та­на зна­чэн­не кі­пен­ня ва­ды скла­дае плюс 16 гра­ду­саў, і та­кі чай бры­тан­цы па­лі­чы­лі «ня­смач­ным, але пры­дат­ным для ўжы­ван­ня».

Трэ­ба да­даць, што ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, якія пуб­лі­ку­юц­ца ў ча­со­пі­се Physіcs Specіal Topіcs, ці­ка­віць не­звы­чай­нае ко­ла тэм. На­прык­лад, ле­тась яны вы­свят­ля­лі, ці мож­на... ацяп­ляць па­мяш­кан­не цяп­лом, якое вы­пра­цоў­ва­ец­ца чле­на­мі бры­тан­ска­га пар­ла­мен­та пад­час на­пру­жа­ных дыс­ку­сій.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.