Вы тут

На Ва­дох­ры­шча ма­роз ву­шы «ку­сае»


А ўна­чы на аў­то­рак — да мі­нус 25.

Сён­ня тэ­ры­то­рыя Бе­ла­ру­сі бу­дзе пе­ра­важ­на пад уплы­вам ха­лод­ных па­вет­ра­ных мас, якія ру­ха­юц­ца да нас з поў­на­чы Еў­ро­пы, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

Пры гэ­тым ат­мас­фер­ныя фран­ты з бо­ку Поль­шчы пры­ня­суць у паўд­нё­ва-за­ход­нія рэ­гі­ё­ны кра­і­ны сур'­ёз­ны снег. У Брэсц­кай воб­лас­ці мок­ры снег і сла­бы га­ла­лёд, на асоб­ных участ­ках да­рог за­ха­ва­ец­ца га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень бу­дзе ва­гац­ца ад плюс 1 гра­ду­са па паў­днё­вым за­ха­дзе да мі­нус 11 гра­ду­саў на поў­на­чы кра­і­ны. Праг­на­зу­ец­ца, што ў су­бо­ту сне­га­па­ды «на­кры­юць» ужо боль­шую част­ку Бе­ла­ру­сі, мес­ца­мі сла­бая мя­це­лі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра на пра­ця­гу су­так мі­нус 8-14 гра­ду­саў, ад­нак па паў­днё­вым за­ха­дзе толь­кі 2-7 ма­ро­зу. Уна­чы на поў­на­чы кра­і­ны па­ха­ла­дае да мі­нус 15-19 гра­ду­саў.

На свя­та 19 сту­дзе­ня нас ча­ка­юць ка­ляд­ныя ма­ра­зы. У боль­шас­ці ра­ё­наў без іс­тот­ных апад­каў, толь­кі мес­ца­мі не­вя­лі­кі снег. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы мі­нус 13-18 гра­ду­саў, пры пра­яс­нен­нях да 23 ма­ро­зу, удзень — 9-14 гра­ду­саў ні­жэй за нуль. Па паў­днё­вым за­ха­дзе ўста­лю­ец­ца больш мяк­кае на­двор'е, ка­лі ўна­чы мі­нус 7-12, а ўдзень — 6-8 гра­ду­саў ні­жэй за нуль.

У па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня на­ша кра­і­на тра­піць пад уплыў са­праў­ды ха­лод­ных па­вет­ра­ных мас арк­тыч­на­га па­хо­джан­ня. У па­ня­дзе­лак і аў­то­рак пе­ра­важ­на без апад­каў, толь­кі па паў­днё­вым за­ха­дзе кра­і­ны ча­ка­ец­ца ка­рот­ка­ча­со­вы снег. Ста­не зу­сім хо­лад­на. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы мі­нус 14-20, у паў­ноч­на-ўсход­ніх рэ­гі­ё­нах пры пра­яс­нен­нях да 21-25 ма­ро­зу, удзень — 9-16 гра­ду­саў ні­жэй за нуль. На паў­днё­вым за­ха­дзе ўна­чы мі­нус 8-13, удзень — 5-8 ма­ро­зу.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі ай­чын­ных клі­ма­то­ла­гаў, ся­рэд­не­су­тач­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра 19 сту­дзе­ня ў мі­ну­лыя га­ды ў па­ло­ве вы­пад­каў бы­ла ў ме­жах ад 1 да 10 ма­ро­зу, раз на 7 га­доў — уво­гу­ле з плю­сам, раз на 4 га­ды — ні­жэй за мі­нус 10 гра­ду­саў. Пры­клад­на раз на 30 га­доў на гэ­тую да­ту бы­вае ні­жэй за мі­нус 20. Са­мая ніз­кая тэм­пе­ра­ту­ра ўна­чы на Ва­дох­ры­шча ў ста­лі­цы бы­ла за­рэ­гіст­ра­ва­на ў 1968 го­дзе — мі­нус 25,8 гра­ду­са. Сё­ле­та ўна­чы на гэ­тае свя­та ў га­лоў­ным ме­га­по­лі­се кра­і­ны ча­ка­ец­ца мі­нус 15-17 гра­ду­саў. Зі­ма, ма­роз, цу­доў­на...

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?