Вы тут

Па­чы­наць з ся­бе


Пры­яры­тэт­ным кі­рун­кам ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты ў су­час­ных умо­вах быў пры­све­ча­ны се­мі­нар ідэ­о­ла­гаў Го­мель­шчы­ны, у якім узяў удзел пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Аляк­сандр Радзь­коў.

17-27

17-27

 

Ён пад­ра­бяз­на па­зна­ё­міў­ся з ты­мі мо­ла­дзе­вы­мі іні­цы­я­ты­ва­мі, якія знай­шлі па­ча­так і ўва­саб­лен­не ў воб­лас­ці. Да­рэ­чы, сту­дэн­ты і школь­ні­кі дзя­лі­лі­ся сва­і­мі на­пра­цоў­ка­мі ў роз­ных га­лі­нах, прад­стаў­ля­лі свае на­ву­ко­выя і гра­мад­скія пра­ек­ты. Сту­дэн­ты імк­нуц­ца зна­хо­дзіць усё но­вае і но­вае, яны ра­зу­ме­юць, што аду­ка­ва­на­му ча­ла­ве­ку ляг­чэй знай­сці ся­бе ў жыц­ці, ад­зна­чыў Аляк­сандр Радзь­коў:

— Вель­мі ці­ка­выя ідэі прад­стаў­ле­ны ў ме­жах пра­ек­та «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі». Ма­ла­дыя лю­дзі, на­прык­лад, за­кла­по­ча­ны не толь­кі тым, як збі­раць смец­це, сіс­тэ­ма­ты­за­ваць яго і ўты­лі­за­ваць, але і як пе­ра­ка­наць ін­шых лю­дзей, што гэ­та трэ­ба ра­біць у маш­та­бе ўсёй кра­і­ны. Інакш мы страч­ва­ем вя­лі­кія гро­шы. Не менш важ­ныя і ін­шыя на­прам­кі, та­кія, як па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі. Гэ­та — су­вяз­ная ніт­ка па­між па­ка­лен­ня­мі, нам гэ­та­га сён­ня вель­мі не ха­пае. Шмат што стра­ча­на за мі­ну­лыя га­ды, але ж нам, бе­ла­ру­сам, хо­чац­ца ве­даць пра свае ка­ра­ні, пра свой ра­да­вод, пра сва­іх прод­каў. Раз­мо­ва зай­шла і пра дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыю, звя­за­ную ў тым лі­ку са ска­ра­чэн­нем на трэць дзяр­жаў­на­га апа­ра­ту.

— Мы ад­ра­зу ад­чу­лі, што яшчэ трэ­ба доб­ра асэн­са­ваць функ­цы­я­наль­ныя аба­вяз­кі кож­на­га. У на­шым мен­та­лі­тэ­це ёсць ад­моў­ная ры­са — пе­ра­кла­даць ад­каз­насць на вы­шэй­шую па па­са­дзе асо­бу, а трэ­ба браць ад­каз­насць на ся­бе. Ка­лі мы пра­ду­ма­ем гэ­тую сту­пень ад­каз­нас­ці, бу­дзе менш па­пер і менш ча­су спат­рэ­біц­ца на рэа­лі­за­цыю ра­шэн­няў. Жыц­цё бу­дзе больш эфек­тыў­ным.

Вы­ба­ры лю­бо­га маш­та­бу, у тым лі­ку ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў, — гэ­та заў­сё­ды мо­мант іс­ці­ны, і ў та­кой буй­ной па­лі­тыч­най ак­цыі па­він­ны быць за­дзей­ні­ча­ны ўсе без вы­клю­чэн­ня, — ад­зна­чыў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі, стар­шы­ня РГА «Бе­лая Русь» Аляк­сандр Радзь­коў:

— Лю­дзі па­він­ны быць ак­тыў­ны­мі, та­му што вы­ра­ша­ец­ца важ­ная дзяр­жаў­ная за­да­ча: вы­зна­ча­ец­ца за­ка­на­даў­чае і ад­мі­ніст­ра­цый­нае кі­раў­ніц­тва рэ­гі­ё­на, кра­і­ны. Не­су­мнен­на, што ўсе, хто ша­ну­юць свае сям'ю, кра­і­ну, ра­зу­ме­юць, што ад іх ак­тыў­нас­ці за­ле­жаць да­ста­так і перс­пек­ты­вы раз­віц­ця кож­на­га.

Ак­тыў­ны ўдзел у вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў пры­ме і «Бе­лая Русь». Аляк­сандр Радзь­коў вы­ка­заў па­жа­дан­не, каб лю­дзі, якія прад­стаў­ля­юць гра­мад­скую ар­га­ні­за­цыю, бы­лі аў­та­ры­тэт­ны­мі, муд­ры­мі, з пэў­ным до­све­дам ці з перс­пек­ты­вай. У гэ­ты ж дзень на Го­мель­скі хі­міч­ным за­вод­зе ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ўступ­лен­не ў шэ­ра­гі аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь» 10 пра­цаў­ні­коў прад­пры­ем­ства.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

 

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».