Вы тут

Беларусь распачынае вайну супраць наркотыкаў


Днямі Прэзідэнтам быў падпісаны Дэкрэт № 1 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага рэгулявання абарачэння насення маку». Дакумент устанаўлівае жорсткія правілы абароту гэтага тавару на тэрыторыі краіны. Многія ўспрынялі яго як вялікую перамогу ў барацьбе з наркотыкамі. Чаму?

Небяспечны і амаль непераможны наркотык

Справа ў тым, што насенне маку часта з'яўляецца сыравінай не толькі для кандытарскай індустрыі, але і для стварэння небяспечнага цяжкага наркотыку з групы апіятаў — так званых «бубак». Гэта адбываецца, калі ў ходзе вытворчасці насення яны дрэнна ачышчаюцца ад макавай саломкі і млечнага соку, які і з'яўляецца асновай для такіх наркотыкаў, як морфій, опіум, кадэін і іншыя.

Няякасная сыравіна трапляе на рынак, распазнаецца спажыўцамі наркотыкаў, набываецца імі і апрацоўваецца спецыяльным чынам у хатніх умовах. У выніку атрымліваецца наркотык, які не толькі выклікае цяжкую залежнасць, але і вядзе да хуткай дэградацыі здароўя наркамана з-за шкодных прымешак, якія выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы зелля.

Паводле ацэнак ААН, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, каля 80 адсоткаў нарказалежных у краі не ўжываюць апіяты. З іх значная частка «сядзіць» менавіта на «бубках». Іншыя, больш заможныя — на гераіне, які праходзіць праз нашу краіну па шляху з Афганістана ў Еўрапейскі саюз — самы вялікі рынак гэтага наркотыку.

Папулярнасць «бубак» у Беларусі звязана са спалучэннем двух фактараў. З аднаго боку, бізнес на «брудным» маку досыць прыбытковы, каб ім займацца. З другога—да 14 студзеня 2014 года ніякага пакарання для тых, хто гандлюе гэтай наркасыравінай, заканадаўствам прадугледжана не было. Менавіта таму вялізная колькасць людзей — ад рэспектабельных аптовых пастаўшчыкоў да маргінальных вулічных гандляроў — былі ўцягнуты ў гэты бізнес на смерці.

Здавалася б, што складанага ў тым, каб узяць пад кантроль пастаўкі такога спецыфічнага тавару, як насенне маку?! Але шмат гадоў запар ніякіх захадаў у гэтым кірунку не рабілася.

Супраць «бубак», але не супраць кулінарыі

Прэзідэнцкі дэкрэт з такім становішчам спраў пакончыў. Самае галоўнае, што сёння аптовы гандаль насеннем маку ажыццяўляецца толькі ўпаўнаважанымі дзяржавай арганізацыямі. А тыя, хто выкарыстоўваюць насенне для вытворчасці або рознічнага гандлю, павінны набываць іх толькі ў гэтых арганізацый. Па сутнасці, на «ўваходзе» на тэрыторыю краіны ствараецца фільтр у выглядзе ўпаўнаважаных арганізацый, якія па законе адказваюць за якасць увазной сыравіны. А аптовы гандаль унутры краі ны набывае выгляд піраміды, усярэдзіне якой «гарызантальнае» перасоўванне забаронена. Дзякуючы гэтаму не толькі лягчэй выявіць «брудны» мак, але і робіцца магчымым адсачыць «гісторыю» яго пранікнення на рынак.

Акрамя таго, становяцца больш жорсткімі і правілы рознічнага гандлю макавым насеннем. Гандляры павінны атрымаць сертыфікат на фасаванне такога тавару, а таксама забяспечыць спецыяльную яго ўпакоўку порцыямі не больш за 200 грам. Гандаль дазваляецца толькі ў крамах і павільёнах з гандлёвай залай больш за 50 метраў. За любыя парушэнні парадку абарачэння маку ўстаноўлены значныя штрафы — як для простых грамадзян, так і для індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній.

Адразу варта адзначыць, што прынятыя захады ніякага негатыўнага ўздзеяння на задавальненне кулінарных патрэб беларусаў не акажуць. Мак з крам не знікне, даражэй не стане. Канчатковы спажывец змены новых правілаў наогул не заўважыць. Калі толькі гэта не спажывец «бубак».

Вайна супраць наркотыкаў толькі пачынаецца

Прынятыя захады супраць незаконнага абарачэння «бруднага» насення маку, безумоўна, з'яўляюцца важнай перамогай, якая выводзіць Беларусь на адно з першых месцаў на постсавецкай прасторы ў справе барацьбы супраць наркотыкаў.

Але адначасова вельмі важна разумець, што гэта толькі пачатак шляху.

Нават для «легальнай» наркаманіі ў нашай краіне да гэтага часу ёсць нарматыўныя ўмовы. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра фактычна свабоднае абарачэнне курыльных сумесяў («спайсаў») і безрэцэптурным продажы кадэіназмяшчальных прэпаратаў. Досвед суседняй Расіі паказвае, што злоўжыванне гэтымі рэчывамі можа прыняць катастрафічны маштаб. Менавіта таму ў нашых усходніх суседзяў у сярэдзіне 2012 года быў забаронены продаж кадэіназмяшчальных лекаў без рэцэптаў. Прыкладна ў гэты ж час ўзмацненне жорсткасці абарачэння лекаў адбылося і ў Беларусі. Але цэлы шэраг патэнцыйна небяспечных прэпаратаў пад рэцэптурны парадак водпуску не трапілі.

Пакуль ёсць сур'ёзныя праблемы з рэабілітацыяй нарказалежных і іх вяртаннем да паўнавартаснага жыцця.

Акрамя таго, відавочна, што і ў сферы незаконнага абарачэння наркотыкаў ціск на Беларусь у бліжэйшыя гады будзе толькі нарастаць. Свет знаходзіцца ў чаканні вываду часткі войскаў зШа і НАТА з Афганістана — краіны паходжання 95% апіятаў у свеце. Напярэдадні гэтай падзеі ў 2013 годзе там быў зафіксаваны рэкордны ўраджай маку (пасевы склалі больш за 200 тысяч гектараў). Менавіта таму Уладзімір Пуцін у парадку старшынства Расіі ў «Групе васьмі» («Вялікай васьмёркі») на першае месца паставіў неабходнасць барацьбы з наркапагрозай. І гэта адлюстроўвае не толькі прыярытэты Масквы, але і міжнародную сітуацыю ў цэлым.

У такім кантэксце невыпадковым выглядае той факт, што падпісанне «антымакавага» дэкрэта кіраўніком краіны фактычна супала па часе з уручэннем Ордэна Айчыны ІІІ ступені міністру ўнутраных спраў, чыё ведамства знаходзіцца на пярэднім краі сілавой барацьбы з наркапагрозай. Адным словам, здаецца, што 2014 год можа стаць пераломным ў вырашэнні праблемы наркотыкаў як у Беларусі, так і ва ўсім свеце.

Юрый ЦАРЫК, кіраўнік Беларускай групы развіцця

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.