Вы тут

Гродзенскія дзеці пераклалі песню The Beatles "All you need is love" на мову глуханямых


16 студзеня прыхільнікі «бітлоў» з усяго свету ўвесь дзень круцілі ў плэерах выключна «Yesterday», «Yellow Submarіne», «Let Іt Be»  і іншыя хіты славутай «ліверпульскай чацвёркі».

У Беларусі дзень знакамітых ліверпульцаў быў адзначаны з вялікім натхненнем. Не абышлося ібез кранальных момантаў. Вучні гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху выканалі танец пад кампазіцыю "All you need is love" ў цэнтры горада ў сэрцы, выкладзеным пялёсткамі руж. Больш за тое, яны пераклалігэтую песню на мову глуханямых!

У Мінску бітламаны святкавалі на трыб'ют-канцэрце ў клубе «RE:PUBLIC», дзе прагучалі ўсе хіты «Бітлоў». Улетку гэтую і іншыя знамянальныя даты ўзгадаюць яшчэ раз на штогадовым фестывалі «The Beatles Fest» на хутары «Шаблі», які стаў сапраўднай з'явай для беларускіх (і не толькі) фанатаў «ліверпульскай чацвёркі».

Ярчэй за ўсё адсвяткавалі дзень сва іх куміраў жыхары Ліверпуля. У клубе Cavern, на сцэне якога паўстагоддзя таму адбыліся першыя выступы квартэта, на працягу ўсяго чацвярга выступалі музыкі, выконваючы хіты «Бітлз». Акрамя выступаў у клубе, увесь дзень па асноўных мясцінах, якія захоўваюць памяць пра «бітлаў», курсіраваў аўтобус. Святкаванні ў гонар The Beatles працягнуцца ў горадзе на працягу ўсяго года.

З 2001 года па рашэнні ЮНЕСКА 16 студзеня адзначаецца Сусветны дзень The Beatles. Дата, вядома, выбрана не выпадкова. 16 студзеня 1957 года ў Ліверпулі адбылося адкрыццё клуба Cavern, дзе і дэбютавалі легендарныя брытанцы.

Таксама ў гэты дзень адбылася яшчэ адна значная падзея ў біяграфіі «ліверпульскай чацвёркі» — у 1964 годзе часопіс «Cashbox» прысвоіў песні «І want to hold your hand» першае месца ў амерыканскім хіт-парадзе, пасля таго як гэты сінгл разышоўся мільённым тыражом усяго за 10 дзён. Атрымліваецца, сёлета і ў гэтай падзеі паўвекавы юбілей.

Ілья КАТУСАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».