Вы тут

Папіць кавы… без далейшых абавязацельстваў?


Не трэ­ба «шу­каць Фрэй­да» там, дзе яго ня­ма

«Коль­кі ча­ла­век на свет на­ра­дзі­ла­ся дзя­ку­ю­чы ку­бач­ку ка­вы!» Гэ­ты жарт зна­ё­мы мно­гім. Ці са­праў­ды за­пра­шэн­не на ка­ву мае та­кія «не­зва­рот­ныя на­ступ­ствы»? Што ўкла­да­юць у па­няц­це «па­піць ка­вы» з прад­стаў­ні­цай пры­го­жа­га по­лу муж­чы­ны і як ус­пры­ма­юць та­кія за­пра­шэн­ні жан­чы­ны?

18-11

Аса­біс­та мне не­ад­ной­чы да­во­дзі­ла­ся чуць у тэ­ле­фон­най труб­цы ўзру­ша­нае: «Ён за­пра­сіў мя­не на ка­ву!» ад сяб­ро­вак і зна­ё­мых. І амаль ад­ра­зу за гэ­тым іш­лі пы­тан­ні: «А як ты ду­ма­еш: што на­дзець? А рап­там ён мя­не за­про­сіць да ся­бе?».

За­бя­га­ю­чы на­пе­рад ска­жу, што жан­чы­ны вель­мі крыў­дзі­лі­ся, ка­лі ў «ка­вы» не бы­ло пра­ця­гу (муж­чы­ны, май­це на ўва­зе!).

«І гэ­та зра­зу­ме­ла, — ка­жа мая зна­ё­мая Ка­ця­ры­на, — на­прык­лад, у ма­ім да­шлюб­ным жыц­ці «па­піць ка­вы» заў­сё­ды азна­ча­ла спат­кан­не. (Не блы­таць з за­пра­шэн­нем за­няц­ца сек­сам!) Муж­чы­ны пра­па­ноў­ва­лі су­стрэц­ца за «ку­бач­кам ка­вы», каб па­зна­ё­міц­ца блі­жэй, па­гу­та­рыць, неш­та аб­мер­ка­ваць. Ка­ва — гэ­та ўсё ж та­кі двух­сэн­соў­ная рэч».

З Ка­ця­ры­най ка­тэ­га­рыч­на не згод­на На­стас­ся. Яна лі­чыць, што прад­стаў­ні­цы сла­бай па­ло­вы за­ліш­не са­бе фан­та­зі­ру­юць на­конт ка­вы, на­да­ючы ёй за­шмат зна­чэн­ня. «Ка­ва — гэ­та прос­та ка­ва. Не трэ­ба «шу­каць Фрэй­да» там, дзе яго ня­ма!»

На­стас­ся ўпэў­не­на, што жан­чы­на заў­сё­ды ве­дае (ін­стынк­тыў­на гэ­та ад­чу­вае!): да­бі­ва­ец­ца яе муж­чы­на ці не, та­му гуль­ня ў раз­ва­жан­ні на тэ­му «а што ён меў на ўва­зе пад ку­бач­кам ка­вы?» — гэ­та толь­кі ка­кец­тва.

— Зга­джац­ца ці не? Ка­лі па­да­ба­ец­ца муж­чы­на — так, зга­джай­це­ся, не па­да­ба­ец­ца — мож­на па­піць ка­вы без аба­вя­за­цель­стваў, — га­во­рыць На­стас­ся.

Яна пры­зна­ец­ца, што ад­но­сі­ны з про­ці­лег­лым по­лам у яе па­чы­на­лі­ся па-роз­на­му: і з ка­вы, і з ві­на, і на­ват з пі­ва. «Ка­лі жан­чы­не не па­да­ба­ец­ца прад­стаў­нік про­ці­лег­ла­га по­лу, то ўсе кроп­кі над «і» лепш рас­ста­віць за­га­дзя.

На­стас­сю пад­трым­лі­вае Стэ­ла. «Для мя­не ка­ва — гэ­та так­са­ма толь­кі ка­ва. І мя­не «на яе» не­маг­чы­ма за­пра­сіць. Да мя­не мож­на толь­кі да­лу­чыц­ца. Вель­мі люб­лю ка­ву і п'ю кож­ны дзень!» — га­во­рыць яна.

«Ка­лі жан­чы­не пра­па­ноў­ва­юць «па­піць ка­вы» і гэ­та ад­бы­ва­ец­ца не ў офі­се, то ад­на­знач­на ў муж­чы­ны ёсць па­та­ем­ныя на­ме­ры і ён прэ­тэн­дуе на пра­цяг ад­но­сін, — ка­жа Яра­слаў. — І я ўпэў­не­ны, што ўсе жан­чы­ны цу­доў­на ра­зу­ме­юць, якія на­ме­ры ўклад­вае ў «ку­ба­чак ка­вы» муж­чы­на!»

— А ка­лі жан­чы­на ро­біць вы­гляд, што не ра­зу­мее двух­сэн­соў­нас­ці «ка­вы»? Аль­бо вы­ра­шы­ла па­ду­рыць хлоп­цу га­ла­ву і па­ка­кет­ні­чаць? — пра­ва­кую Яра­сла­ва.

— Ну, ка­лі яна ро­біць вы­гляд, што не зра­зу­ме­ла, то… і вы­дат­кі ж не­вя­лі­кія. Мож­на і яшчэ не­каль­кі ра­зоў за­пра­сіць.

«Я так­са­ма, ка­лі ха­чу блі­жэй па­зна­ё­міц­ца з дзяў­чы­най, якая спа­да­ба­ла­ся, за­пра­шаю яе на ка­ву, — пры­зна­ец­ца Ге­надзь. — За ку­бач­кам мож­на да­ве­дац­ца аб яе по­гля­дах, на­прык­лад, на тое, які­мі па­він­ны быць ад­но­сі­ны ў сям'і (Ге­надзь, як і Яра­слаў, не­жа­на­ты), зра­зу­мець ці су­мя­шчаль­ныя мы псі­ха­ла­гіч­на. Трэ­ба ж уваж­лі­ва ста­віц­ца да вы­ба­ру бу­ду­чай «па­ла­він­кі».

Та­кую ж па­зі­цыю на­конт «ку­бач­ка ка­вы» за­ня­лі і мно­гія ін­шыя з апы­та­ных мной не­жа­на­тых муж­чын. Ста­ла ці­ка­ва: «А што ўкла­да­юць у па­няц­це «па­піць ка­вы» з жан­чы­най не­сва­бод­ныя муж­чы­ны? У іх жа ўжо ёсць «дру­гія па­ла­він­кі»?

— Вель­мі пра­ва­ка­цый­нае пы­тан­не для жа­на­та­га ча­ла­ве­ка, — смя­ец­ца Аляк­сандр. — Ад­ка­жу так: і муж­чы­ну, і жан­чы­ну пры­ро­да ства­ры­ла та­кім чы­нам, што яны зна­хо­дзяц­ца ў ста­не па­ста­ян­на­га па­ля­ван­ня ад­но на ад­на­го, на­ват та­ды, ка­лі «ежа» (свая «па­ла­він­ка») зной­дзе­на. Та­му і звы­чай­ны ку­ба­чак ка­вы мо­жа пры­вес­ці да не­прад­ка­заль­ных на­ступ­стваў. Ве­даю шмат пар, у якіх «па­ля­ван­не» па­чы­на­ла­ся ме­на­ві­та з ку­бач­ка ка­вы. Зра­зу­ме­ла, жан­чы­не лепш не раз­ліч­ваць на тое, што пас­ля ка­вы яе ад­ра­зу за­про­сяць у ЗАГС, але не­аб­ход­на мець на ўва­зе, што пры­ем­ны ве­чар пас­ля ка­вы мо­жа мець пра­цяг.

Як ба­чым, ку­ба­чак ка­вы ўсё ж та­кі рэч не­ад­на­знач­ная, на­ват з пунк­ту гле­джан­ня не­сва­бод­на­га муж­чы­ны. Але, ка­лі прад­стаў­нік моц­на­га по­лу ўсё ж за­пра­сіў вас на ка­ву, мож­на да­зво­ліць са­бе кры­ху па­ка­кет­ні­чаць. Гэ­та муж­чы­ну не спу­жае, а толь­кі больш рас­па­ліць ін­стынкт па­ляў­ні­ча­га! А што да­лей?.. Вы­ра­шай­це са­мі.

Ге­ле­на АВЕЛА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.