Вы тут

Арэнднае жыллё зможа стаць сацыяльным


Дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, грамадзяне, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, шматдзетныя сем'і ў залежнасці ад даходаў і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян змогуць па заяве перавесці арэнднае жыллё, якое яны займаюць, у разрад сацыяльнага.

Пра гэта заявіла падчас анлайн-канферэнцыі на тэму «Новаўвядзенні ў сістэме ЖКГ», якая прайшла на сайце БЕЛТА ўчора, начальнік аддзела юрыдычнай працы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля КУХАРЧЫК.

Пры гэтым варта адзначыць, што прыватызаваць такое жыллё гэтыя катэгорыі грамадзян не змогуць, проста яны не будуць уносіць плату за карыстанне жылым памяшканнем.

Права пераводу арэнднага жылля ў разрад сацыяльнага, па словах Наталлі Кухарчык, прадугледжана Указам № 563 «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін», падпісаным Прэзідэнтам Беларусі ў снежні мінулага года. Але тычыцца яно толькі грамадзян, якія ўжо маюць або будуць мець права (напрыклад, пасля атрымання жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання) на атрыманне сацыяльнага жылля.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.