Вы тут

Абсалютны рэкорд Надзеі Скардзіна


У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра ўні­каль­нае да­сяг­нен­не Над­зеі Скар­дзі­на, вы­ступ­лен­ні бе­ла­рус­кіх тэ­ні­сіс­таў ў Аў­стра­ліі і крыўд­нае па­ра­жэн­не бе­ла­рус­кіх ганд­ба­ліс­таў ад па­ля­каў на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы.

21-32

1. Апош­ні пе­рад Алім­пі­я­дай этап Куб­ка све­ту па бія­тло­не ў італь­ян­скай Ан­тэр­сель­ве пры­нёс бе­ла­рус­кім спарт­сме­нам два пры­за­выя мес­цы. У спрын­тар­скай гон­цы Да­р'я До­мра­ча­ва свят­ка­ва­ла «брон­за­вы» пос­пех. Але за­стац­ца на п'е­дэс­та­ле і па вы­ні­ках па­сью­та ў Да­р'і не атры­ма­ла­ся. Ча­ты­ры про­ма­хі на «стой­цы» цал­кам пе­ра­крэс­лі­лі «ме­даль­ныя» шан­цы лі­да­ра на­шай жа­но­чай збор­най. А вось На­дзея Скар­дзі­на вы­дат­на ад­пра­ца­ва­ла на аг­ня­вых ру­бя­жах, што і да­зво­лі­ла бе­ла­рус­кай спарт­смен­цы раз­мя­няць вось­мае мес­ца ў спрын­це на дру­гое ў гон­цы пра­сле­да­ван­ня. Да­рэ­чы, да апош­ніх мет­раў дыс­тан­цыі На­дзея зма­га­ла­ся за «зо­ла­та», са­сту­піў­шы Анд­рэі Хен­кель менш за дзве се­кун­ды.

Для ўра­джэн­кі Санкт-Пе­цяр­бур­га гэ­та пер­шае «се­раб­ро» ў аса­біс­тых гон­ках. Акра­мя та­го, у Ан­тэр­сель­ве Скар­дзі­на ўста­на­ві­ла су­свет­ны рэ­корд па пра­цяг­лас­ці ідэа­льнай страл­ко­вай се­рыі. Бе­ла­рус­кая бія­тла­ніст­ка за­кры­ла 85 мі­шэ­няў на 17 аг­ня­вых ру­бя­жах. І толь­кі ў ня­дзель­най эс­та­фе­це дру­гі ну­мар на­шай збор­най да­пус­ці­ла не­каль­кі асе­чак. Праў­да, з-за гус­то­га ту­ма­ну ар­га­ні­за­та­ры ад­мя­ні­лі гон­ку, што мае на ўва­зе ска­са­ван­не бя­гу­чых вы­ні­каў. Так што афі­цый­на «су­хая» се­рыя Над­зеі Скар­дзі­на пра­цяг­ва­ец­ца!

Муж­чын­ская ж эс­та­фе­та прай­шла без праб­лем з на­двор'­ем. Бе­ла­рус­кія бія­тла­ніс­ты па­ка­за­лі леп­шы вы­нік се­зо­на, фі­ні­ша­ваў­шы на сё­мым мес­цы.

Між ін­шым, Да­р'я До­мра­ча­ва ўзня­ла­ся на дру­гі ра­док у за­лі­ку Куб­ка све­ту, шэсць ач­коў са­сту­па­ю­чы нар­веж­цы Ту­ры Бер­гер. Дзя­ку­ю­чы пры­за­во­му мес­цу ў па­сью­це На­дзея Скар­дзі­на ўвар­ва­ла­ся ў трыц­цат­ку леп­шых, дзе зай­мае 24-ы ра­док.

2.

Бе­ла­рус­кі фрыс­тай­ліст Ан­тон Куш­нір за­няў трэ­цяе мес­ца ў су­свет­най кла­сі­фі­ка­цыі па вы­ні­ках се­зо­на. Да апош­ня­га ў се­зо­не эта­пу Куб­ка све­ту ў аме­ры­кан­скім Лэйк-Плэ­сі­дзе бе­ла­рус уз­на­чаль­ваў рэй­тынг. Але на стар­це ў ЗША Куш­нір вы­сту­піў не вель­мі ўда­ла, за­ня­ўшы толь­кі дзя­ся­тае мес­ца, і ў вы­ні­ко­вым за­лі­ку пра­пус­ціў на­пе­рад двух кі­тай­цаў. А вось Аляк­сей Гры­шын у Лэйк-Плэ­сі­дзе ўзняў­ся на трэ­цюю сту­пень п'е­дэс­та­ла, што да­зво­лі­ла алім­пій­ска­му чэм­пі­ё­ну Ван­ку­ве­ра фі­ні­ша­ваць у су­свет­най кла­сі­фі­ка­цыі на вы­со­кай чац­вёр­тай па­зі­цыі. На­ступ­ны раз бе­ла­рус­кія фрыс­тай­ліс­ты ўзні­муц­ца на спа­бор­ніц­кі схіл у алім­пій­скім Со­чы.

3. Дзя­ку­ю­чы пе­ра­мо­зе над чар­на­гор­ца­мі бе­ла­рус­кая збор­ная па ганд­бо­ле вый­шла ў асноў­ны раўнд чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы. Але ад­свят­ка­ваць дру­гую «вік­то­рыю» за­пар у па­да­печ­ных Юрыя Шаў­цо­ва не атры­ма­ла­ся. Менш чым за тры хві­лі­ны да фі­наль­най сі­рэ­ны ў мат­чы су­праць па­ля­каў бе­ла­ру­сы вя­лі 30-27.  Але на­шы за­ход­нія су­се­дзі не толь­кі здо­ле­лі зра­біць лік роў­ным, але і вы­рва­лі пе­ра­мо­гу на апош­ніх се­кун­дах су­стрэ­чы. Та­кім чы­нам, у дру­гой гру­пе збор­ная Бе­ла­ру­сі зай­мае апош­няе мес­ца, за­хоў­ва­ю­чы толь­кі тэ­а­рэ­тыч­ныя шан­цы на вы­хад у паў­фі­нал.

4. Вік­то­рыя Аза­ран­ка вый­шла ў чвэрць­фі­нал на Ад­кры­тым пер­шын­стве Аў­стра­ліі па тэ­ні­се. У мат­чы чац­вёр­та­га кру­га бе­ла­рус­кая спарт­смен­ка ўпэў­не­на абы­гра­ла аме­ры­кан­ку Сло­ан Сты­венс — 6-3, 6-2. Да­рэ­чы, не­ка­то­рыя су­стрэ­чы чац­вёр­та­га раў­нда скон­чы­лі­ся сен­са­цы­я­мі. Серб­ская тэ­ні­сіст­ка Ана Іва­на­віч вы­бі­ла з ба­раць­бы за ты­тул пер­шую ра­кет­ку све­ту Сі­рэ­ну Уіль­ямс, а сла­вач­ка Да­мі­ні­ка Цы­бул­ка­ва пе­рай­гра­ла Ма­рыю Ша­ра­па­ву.

Акра­мя гэ­та­га, на Australіan Open Мак­сім Мір­ны пра­цяг­вае вы­ступ­лен­ні ў пар­ным і зме­ша­ным раз­ра­дах. У па­ры з ра­сій­скім тэ­ні­сіс­там Мі­ха­і­лам Юж­ным бе­ла­рус ужо вый­шаў у чвэрць­фі­нал. На­ступ­ны­мі са­пер­ні­ка­мі бе­ла­рус­ка-ра­сій­ска­га тан­дэ­му бу­дуць ча­тыр­нац­ца­тыя «се­я­ныя» Ро­берт Лінд­стэт і Лу­каш Ку­бат. За вы­хад у чвэрць­фі­нал зме­ша­на­га раз­ра­ду Мак­сім Мір­ны і чэш­ка Анд­рэа Гла­вач­ка­ва па­спа­бор­ні­ча­юць з па­кі­стан­ска-ня­мец­кім ду­э­там — Ай­сам- уль-Хак Ку­рэ­шы/Юлія Гёр­гес.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».