Вы тут

Узлёт «Жураўлінага»


Мес­цам для пра­вя­дзен­ня прэс-кан­фе­рэн­цыі гу­бер­на­та­ра Брэст­чы­ны Кан­стан­ці­на Су­ма­ра па вы­ні­ках го­да не­здар­ма быў вы­бра­ны аг­ра­га­ра­док «Жу­раў­лі­нае». Пе­рад па­чат­кам ме­ра­пры­ем­ства прад­стаў­ні­кі СМІ азна­ё­мі­лі­ся з аб'­ек­та­мі ад­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва «Жу­раў­лі­нае» і ме­лі маг­чы­масць уба­чыць буй­ное шмат­про­філь­нае сель­гас­прад­пры­ем­ства, якое мае вя­лі­кія перс­пек­ты­вы. Эк­скур­са­во­дам па гас­па­дар­цы вы­сту­піў яе ды­рэк­тар Мі­ха­іл ГРЫШ­КЕ­ВІЧ.

P1540161

Штры­хі да парт­рэ­та та­ва­рыст­ва

Мі­ха­іл Мі­хай­ла­віч на­зваў асноў­ныя ліч­бы, з якіх мож­на ўя­віць маш­та­бы гас­па­дар­кі. 660 пра­цаў­ні­коў ААТ ства­ра­юць пя­тую част­ку ва­ла­вой сель­гас­пра­дук­цыі ра­ё­на. У «Жу­раў­лі­ным» 12,5 ты­ся­чы гек­та­раў зям­лі, кры­ху больш за 13 ты­сяч га­лоў буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы, з іх пяць ты­сяч ка­роў. Асноў­ны кі­ру­нак гас­па­дар­кі — вы­твор­часць ма­ла­ка. Мяс­ная га­лі­на прад­стаў­ле­на сві­на­комп­лек­сам на 55 ты­сяч га­лоў. Ёсць свой кам­бі­кор­ма­вы за­вод з акрэ­ды­та­ва­най ла­ба­ра­то­ры­яй.

1

За апош­нія га­ды ад­бу­да­ва­на і рэ­кан­стру­я­ва­на фак­тыч­на ўся ба­за жы­вё­ла­га­доў­чай га­лі­ны. Па­бу­да­ва­ны но­вы комп­лекс «Каз­лы», рэ­кан­стру­я­ва­ны комп­лекс у вёс­цы Мок­рае, уз­ве­дзе­ны яшчэ адзін комп­лекс — па вы­рошч­ван­ні не­це­ляў на 2 ты­ся­чы га­лоў у Ля­жай­цы. Там жа ўве­дзе­ны ў строй яшчэ адзін комп­лекс на 1100 га­лоў дой­на­га стат­ка. У Су­хо­па­лі па­бу­да­ва­ны но­вы комп­лекс на 960 га­лоў дой­на­га стат­ка, у Хва­ла­ве — на 1100 не­це­ляў. За­кон­ча­на рэ­кан­струк­цыя ма­лоч­на­та­вар­на­га комп­лек­су ў Кле­па­чах. Гэ­та не­каль­кі штры­хоў да агуль­най кар­ці­ны маш­та­баў бу­даў­ніц­тва, якое вя­дзец­ца ў ак­цы­я­нер­ным та­ва­рыст­ве. Сю­ды ж мож­на да­даць ра­бо­ту па пры­вя­дзен­ні ў па­ра­дак ма­шын­на­га два­ра. Сён­ня ра­монт­ныя май­стэр­ні — з ацяп­лен­нем, доб­ры­мі ўмо­ва­мі пра­цы, ма­дэр­ні­за­ва­ным ста­ноч­ным пар­кам. Ле­тась па вы­ні­ках кон­кур­су-агля­ду мехд­вор гас­па­дар­кі за­няў пер­шае мес­ца ў кра­і­не.

IMG_7135

Сад з кро­пель­ным ара­шэн­нем зай­мае 172 гек­та­ры зя­мель. Са­да­вод­ства — так­са­ма перс­пек­тыў­ны кі­ру­нак сель­гас­вы­твор­час­ці.

Рэа­лі­за­цы­яй пра­дук­цыі «Жу­раў­лі­на­га» зай­ма­юц­ца пяць улас­ных ма­га­зі­наў. У ганд­лё­вую сет­ку гас­па­дар­кі ўва­хо­дзяць так­са­ма два рэ­ста­ра­ны і ка­вяр­ня.

Кам­бі­кор­ма­вы за­вод гас­па­дар­кі вы­дае 80 тон кар­моў для буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы і сві­ней у зме­ну. Па­вод­ле слоў яго на­чаль­ні­ка Вя­ча­сла­ва Ба­ра­на, з вя­лі­кі­мі і скла­да­ны­мі агрэ­га­та­мі спраў­ля­юц­ца май­стар і ча­ты­ры апа­рат­чы­кі. Яшчэ ў склад за­во­да ўва­хо­дзіць ла­ба­ра­то­рыя кант­ро­лю якас­ці. Яе за­гад­чы­ца Люд­мі­ла Яфі­ма­ва ска­за­ла, што асноў­ным кі­рун­кам дзей­нас­ці ла­ба­ра­то­рыі з'яў­ля­ец­ца ацэн­ка якас­ці сы­ра­ві­ны і га­то­вых кар­моў. Ла­ба­ра­то­рыя мае су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, на якім хут­ка і скру­пу­лёз­на пра­вя­дуць усе ана­лі­зы, каб ад­ка­заць на пы­тан­ні клі­ен­та — ці ад­па­вя­дае корм за­яў­ле­най вы­твор­цам якас­ці, ці бяс­печ­ны гэ­ты пра­дукт для жы­вё­лы, ці за­ха­ва­на тэх­на­ло­гія вы­твор­час­ці кар­моў. Ла­ба­ра­то­рыя атры­ма­ла акрэ­ды­та­цыю на пра­вер­ку рас­лін­ных кар­моў — та­кіх, як сі­лас і ся­наж, кам­бі­корм, збож­жа­вую сы­ра­ві­ну. Та­му аказ­вае плат­ныя па­слу­гі ін­шым сель­гас­вы­твор­цам і спа­жыў­цам.

IMG_8510

Са­мыя смач­ныя яб­лы­кі — з «Жу­раў­лі­на­га»

Сён­ня пра­цаў­ні­кі «Жу­раў­лі­на­га» мо­гуць лі­чыць ся­бе во­пыт­ны­мі са­да­во­да­мі. Як ужо га­ва­ры­ла­ся, лад­ны ка­ва­лак зям­лі ад­ве­дзе­ны пад яб­лы­не­вую план­та­цыю. Сад — гэ­та вель­мі скла­да­ная вы­твор­часць. Тут не­аб­ход­на за­хоў­ваць тэх­на­ла­гіч­ную дыс­цып­лі­ну да дро­бя­зяў, іна­чай на­ма­ган­ні ака­жуц­ца мар­ны­мі. За се­зон у са­дзе пра­во­дзіц­ца ад 15 да 20 апра­цо­вак. Час­та да­во­дзіц­ца пра­ца­ваць ноч­чу, ка­лі спа­дзе га­ра­чы­ня і сціх­не ве­цер.

Каб іс­ці ў на­гу з ча­сам, ёсць па­трэ­ба па­ста­ян­на звяр­тац­ца па па­ра­ду да на­ву­коў­цаў. Са­да­во­ды з Мок­ра­га не раз бы­ва­лі на ста­жы­роў­ках у поль­скіх ка­лег. Да­па­ма­гае і свая до­след­ная стан­цыя ў Пру­жа­нах.

IMG_8513

Сён­ня мож­на га­ва­рыць аб пэў­ных пос­пе­хах у га­лі­не са­да­вод­ства. У гэ­тым го­дзе атры­ма­на больш за 3300 тон яб­лыкаў. Кож­ны дзень ідзе іх ад­груз­ка ў Маск­ву, Мінск, ін­шыя га­ра­ды. Част­ка за­клад­ва­ец­ца ў сваё фрук­тас­хо­ві­шча, якое ня­даў­на ўзве­дзе­на. Як вя­до­ма, праб­ле­ма мно­гіх са­да­во­даў у тым, што ня­ма дзе за­хоў­ваць ура­джай. І, не­су­мнен­на, вый­грае той, хто мо­жа пры­тры­маць яб­лы­кі да ся­рэ­дзі­ны зі­мы або да вяс­ны, ка­лі на іх па­вы­сіц­ца ца­на. Та­му ў гас­па­дар­цы і пай­шлі на бу­даў­ніц­тва та­ко­га ня­тан­на­га аб'­ек­та.

За­раз у фрук­тас­хо­ві­шчы кі­піць ра­бо­та. Жан­чы­ны шчы­ру­юць на пе­ра­бор­цы яб­лы­каў: трэ­ба ада­браць іх па га­тун­ках, а так­са­ма ад­дзя­ліць па­шко­джа­ныя, не­та­вар­ныя пла­ды. Кі­руе пра­цэ­сам за­гад­чык схо­ві­шча Ва­сіль Пян­ко. 16 ха­ла­дзіль­ных ка­мер ужо за­поў­не­на. Тут яб­лы­кі за­ха­ва­юць во­дар і ві­та­мін­ныя якас­ці доў­гі час.

IMG_8534

Аг­ра­га­ра­док но­ва­га фар­ма­ту

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па ідэа­ло­гіі Зі­на­і­да Усік рас­каз­вае аб са­цы­яль­на-куль­тур­ным раз­віц­ці аг­ра­га­рад­ка «Жу­раў­лі­нае». За апош­нія га­ды ўзве­дзе­на шмат жы­лых да­моў. Жыл­лё — вы­ра­шаль­ны фак­тар для за­ма­ца­ван­ня кад­раў. Ства­ра­юць сем'і ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты, ра­бо­чыя, атрым­лі­ва­юць до­мік з усі­мі зруч­нас­ця­мі і за­ста­юц­ца пра­ца­ваць. Ся­рэд­нія шко­лы ў Кле­па­чах і Мок­рым вы­гля­да­юць пры­го­жа і су­час­на. Да­лё­ка не кож­ная га­рад­ская ўста­но­ва аду­ка­цыі мо­жа па­хва­ліц­ца та­кім ін­тэр'­ерам і аб­ста­ля­ван­нем. Шко­ла ў Мок­рым, на­прык­лад, мае больш чым ве­ка­вую гіс­то­рыю. Тут пра­цуе шмат гурт­коў па ін­та­рэ­сах, дзе­ці вы­пус­ка­юць сваю га­зе­ту, рых­ту­юць ра­дыё­пе­ра­да­чы ва ўлас­най сту­дыі, ма­юць цэ­лую га­ле­рэю ме­да­лёў і куб­каў за спар­тыў­ныя да­сяг­нен­ні. Ды­рэк­тар шко­лы Алег Бзот па­ка­заў на­пра­цоў­кі юных да­след­чы­каў па «вог­нен­ных» вёс­ках. Ту­тэй­шыя мяс­ці­ны вель­мі моц­на па­цяр­пе­лі ў час вай­ны. За адзін толь­кі дзень 17 лі­пе­ня 1942 го­да фа­шыс­ты спа­лі­лі сем вё­сак. Пра тыя тра­гіч­ныя ста­рон­кі гіс­то­рыі бе­раж­лі­ва за­хоў­ва­юць па­мяць у шко­ле.

IMG_8472

Доб­ры­мі тра­ды­цы­я­мі мо­жа па­хва­ліц­ца і Кля­пац­кая ся­рэд­няя шко­ла. Два га­ды та­му тут да­бу­да­ва­лі спар­тыў­на-азда­раў­лен­чы комп­лекс за кошт гас­па­дар­кі. Ве­ча­рам яго на­вед­ва­юць мяс­цо­выя жы­ха­ры. Асаб­лі­ва шмат ах­вот­ных бы­вае ў вы­хад­ныя дні. Дзі­ця­чы са­док у Кле­па­чах — адзін з леп­шых у воб­лас­ці. Праў­да, мес­цаў у ім ужо не ха­пае, да­во­дзіц­ца тро­хі ўшчыль­няць гру­пы.

Га­лоў­най сла­ву­тас­цю Мок­ра­га ўжо не­каль­кі га­доў з'яў­ля­ец­ца гра­мад­ска-ту­рыс­тыч­ны комп­лекс «Мі­ка­ла­еў­скі». Зда­лёк гэ­тая па­бу­до­ва на­гад­вае не­вя­лі­кія ста­ра­даў­нія па­ла­цы з ве­жай, а збліз­ку — утуль­ныя ганд­лё­выя комп­лек­сы не­вя­лі­кіх еў­ра­пей­скіх га­ра­доў з аку­рат­ны­мі бу­дын­ка­мі і бру­ка­ван­кай пад на­га­мі. У склад комп­лек­су ўва­хо­дзіць гас­ці­ні­ца на 49 мес­цаў з кан­фе­рэнц-за­лай, за­лай для пе­ра­га­во­раў, са­ўнай, біль­яр­дам. Ад­ным сло­вам, усе ўмо­вы для ад­па­чын­ку гас­цей ство­ра­ны. За­гад­чы­цай гэ­тай пры­го­жай уста­но­вы, па­вод­ле вы­зна­чэн­ня, мо­жа быць толь­кі пры­го­жая жан­чы­на. Та­кую мы і су­стрэ­лі на па­ро­зе. Лю­боў Паў­лаў­на Рыт­він­ская па­ка­за­ла сваю гас­па­дар­ку. Кож­ны з гас­ці­ніч­ных ну­ма­роў аформ­ле­ны ад­мыс­ло­ва: мэб­ля, што­ры, па­кры­ва­лы, па­сцель­ная бя­ліз­на вы­ра­ша­ны ў сва­ёй ко­ле­ра­вай га­ме для кож­на­га па­коя. Пра­стор­ны хол са ску­ра­ны­мі ка­на­па­мі — усё як у доб­рых атэ­лях.

IMG_8479

Асар­ты­мент кра­мы ні­чым не са­сту­пае ганд­лё­вым прад­пры­ем­ствам аб­лас­но­га цэнт­ра. Каў­ба­сы, мяс­ныя, ма­лоч­ныя пра­дук­ты — усё не­каль­кіх ві­даў роз­ных вы­твор­цаў. По­бач ку­лі­на­рыя, дзе мож­на на­быць све­жыя паў­фаб­ры­ка­ты і га­то­выя вы­ра­бы.

Рэ­ста­ран аформ­ле­ны пад ся­рэд­ня­веч­ча. Ма­сіў­ныя драў­ля­ныя ста­лы і крэс­лы, звер­ху зві­са­юць жы­ран­до­лі ў вы­гля­дзе ко­лаў, на сце­нах пры­ма­ца­ва­ны гер­бы зна­ка­мі­тых ро­даў зям­лі бе­ла­рус­кай. Сце­ны, столь, мэб­ля зроб­ле­ны пад дрэ­ва: су­час­на, стыль­на і на­гад­вае даў­ні­ну. Па сут­нас­ці, гэ­ты ту­рыс­тыч­ны комп­лекс стаў ад­ным з пер­шых аб'­ек­таў інф­ра­струк­ту­ры но­вай аб'­яз­ной да­ро­гі ва­кол пу­шчы. Ён ужо пры­ваб­лі­вае ту­рыс­таў. Ва ўся­ля­кім вы­пад­ку пад Но­вы год по­пыт бы­вае вя­лі­кі.

IMG_8426

 

IMG_8640

 

IMG_8525

 

IMG_8435

У вёс­ках вы­рас­лі но­выя ву­лі­цы пры­го­жых да­моў, ад бу­даў­ніц­тва не ад­стае доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не. І па­сту­по­ва «Жу­раў­лі­нае» ста­но­віц­ца ад­ной з пры­га­жэй­шых мяс­цін на Пру­жан­шчы­не. Аг­ра­га­ра­док но­ва­га фар­ма­ту.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ, Але­на ДАЎ­ЖА­НОК,  Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ (фо­та).

УНП 200026087

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?