Вы тут

Траціць не больш, чым зарабляць


Бюджэт Віцебскай вобласці 2014 года прынялі падчас сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Ён захавае сацыяльную накіраванасць. Значыць, па-ранейшаму ў прыярытэце выдаткі на ахову здароўя, адукацыю, жыллёва-камунальную гаспадарку...

 —   У 2014 годзе мы павінны жыць па даходах — па тым, што зарабілі. Лічу, што варта прымаць рэальны бюджэт, бездэфіцытны. Будзе працаваць эканоміка, будзем збірацца кожны месяц і карэктаваць выдаткі. Зразумела, калі заробім дадатковыя грошы, можна і размяркоўваць больш, — звярнуўся да народных выбраннікаў старшыня Віцебскага абласногаСавета дэпутатаў Аляксандр АЦЯСАЎ.

А ці ёсць у Прыдзвінскага краю рэальныя магчымасці ў 2014 годзе больш інтэнсіўна напаўняць «кішэні» бюджэту?

—   Вобласць — лідар у краіне па прыцягненні інвестыцый, экспарце паслуг. У рэгіёне самыя мінімальныя аб'ёмы складскіх запасаў. 30,9% — удзельная вага інавацыйнай прадукцыі з усёй, што вырабляецца, — адзначыў Аляксандр КОСІНЕЦ, старшыня Віцебскага аблвыканкама.

 

Што да імпартазамяшчэння, тут ёсць над чым працаваць. У 2013 годзе больш як 248 мільёнаў долараў затраціла вобласць, каб купіць, напрыклад, лекі, свежую агародніну, мяса, піва, ёгурт і гэтак далей. І запчасткі куплялі за мяжой. А ў рэгіёне маглі б іх самі вырабляць. Як і інструменты, у прыватнасці, швейныя машынкі, на набыццё якіх таксама траціцца валюта. Таму сёлета неабходна пільна адсочваць, на што канкрэтна накіроўваецца кожны долар.

У апошнюю пяцігодку на Віцебшчыне актыўна ідзе запуск новых вытворчасцяў. У прыватнасці, мінулай восенню ў Браславе ўведзены ў эксплуатацыю сырзавод, пабудаваны з нуля. На Аршанскім ільнокамбінаце мадэрнізаваны адзін з цэхаў, дзе можна вырабляць у 2,7 раза больш прадукцыі — прычым еўрапейскага стандарту. Вядзецца мадэрнізацыя славутага «Нафтана» і дзясяткаў іншых прамысловых прадпрыемстваў...

А вось сучаснага завода па перапрацоўцы другасных рэсурсаў няма, як і лагістычных цэнтраў. У параўнальна буйным райцэнтры Шаркаўшчына няма ніводнага буйнога прамысловага прадпрыемства, як і ў Расонах.

Вядома, кожны жыхар вобласці, які працуе, хоча зарабляць больш. Падчас сесіі было агучана, што адпаведны паказчык — па ўзроўні зарплаты — выконваецца. У перыяд за студзень—лістапад яна склала 587 долараў. Будзе і больш, але для гэтага трэба працаваць старанна, вырабляць тое, што патрэбна рынку, змяншаць выдаткі, эканоміць.

Дарэчы, народныя выбраннікі не абмінулі і тэму «дармаедаў» — яна ў апошні час актыўна абмяркоўвалася ў СМІ — у сувязі з прапановай увесці падатак на грамадзян, якія афіцыйна нідзе не працуюць. Караць такіх людзей пакуль не будуць. Але высветлілася, што насамрэч іх нямала.

Напрыклад, на Віцебшчыне, паводле некаторых падлікаў, мінімум 150 тысяч чалавек невядома як зарабляюць на жыццё. Калі не зарабляюць, на што жывуць? А афіцыйны ўзровень беспрацоўя — толькі 0,6%.

— У Барані Аршанскага раёна быў праведзены адпаведны аналіз. З усіх працаздольных тут больш як 650 ездзяць на працу за мяжу (у асноўным — у Расію. — Аўт.), а 500 чалавек нідзе не працуюць. Неабходна ствараць новыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, адкрываць станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўто і гэтак далей. Каб добрая зарплата прываблівала людзей і яны ўносілі ўклад у развіццё эканомікі свайго рэгіёна, а не замежжа, — падняў праблему губернатар.

Абмеркавалі дэпутаты і неабходнасць спрыяць паляпшэнню жыллёвых умоў землякоў. У вобласці 70 тысяч чалавек стаяць у чарзе на жыллё. На жаль, сёння ў нашай краі не фінансава няпроста самім будаваць «квадраты». Таму толькі прыкладна 6 тысяч жыхароў Віцебшчыны выказалі жаданне крэдытавацца.

На тэрміны здачы кватэр «пад ключ» і якасць будаўніцтва будуць звяртаць увагу прадстаўнікі ўлады. У 2014 годзе запланаваны ўвод 240 тысяч «квадратаў» жылля з дзяржаўнай падтрымкай, 120 тысяч «квадратаў» індывідуальнага будаўніцтва.

Каб прымусіць недабудаваную нерухомасць ці тую, што нефектыўна выкарыстоўваецца, «рухацца», дэпутаты пагадзіліся з прапановай начальніка абласной падатковай інспекцыі: павялічыць аж у 5 разоў стаўкі адпаведнага падатку. Гэта паспрыяе больш хуткаму завяршэнню даўгабудаў.

Сёлета ў Беларусі — Год гасціннасці. На Віцебшчыне ёсць што паказаць гасцям. За мінулы год тут прынялі больш як 420 тысяч турыстаў — і гэта колькасць толькі тых, хто прыехаў арганізавана ў групах. А колькі індывідуальна, падлічыць, зразумела, немагчыма. Спецыялісты канстатуюць: Віцебшчына летась прыняла самую вялікую колькасць турыстаў у кра і не. 500 мільярдаў рублёў інвестыцый прыцягнута ў гэтую галіну. Паспяхова рэалізуецца адпаведная абласная праграма, ствараюцца аб'екты прыдарожнага сэрвісу, будуюцца паляўнічыя дамкі і гэтак далей.

Менавіта на поўначы кра і ны самая вялікая колькасці прыватных сядзіб для прыёму турыстаў. «Славянскі базар у Віцебску» і іншыя фестывалі штогод становяцца літаральна мекай для гасцей. Далёка за межамі Віцебшчыны вядомыя такія фестывалі, як «Браслаўскія зарніцы», «Дняпроўскія галасы» і іншыя. Фактычна ў кожным раёне фэсты сталі брэндамі. Прыкладна 300 аб'ектаў спадчыны, культуры — на рамонце, рэстаўрацыі або рэканструкцыі. У Віцебску аднаўляецца помнік архітэктуры, дзе тварылі Шагал, Малевіч і іншыя вядомыя на ўвесь свет мастакі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.