Вы тут

Зімовы футбол


Паў­та­ра ме­ся­ца лыж­ні­кам і ама­та­рам ак­тыў­на­га зі­мо­ва­га ад­па­чын­ку да­вя­ло­ся ча­каць са­праўд­на­га снеж­на­га на­двор'я. І на­рэш­це да­ча­ка­лі­ся! Але не толь­кі «зім­ні­кі» вый­шлі на снег, але і... фут­ба­ліс­ты. Рэч у тым, што ай­чын­ныя фут­боль­ныя клу­бы толь­кі-толь­кі вый­шлі з ад­па­чын­ку, і мно­гія з іх пер­шыя за­ня­ткі пра­вод­зяць і ў за­ле, і на ад­кры­тым па­вет­ры. Ся­род іх і ка­ман­да «Сма­ля­ві­чы СТІ».

22-36

Трэ­ні­роў­кі ў фут­ба­ліс­таў па­ча­лі­ся 15 сту­дзе­ня, а на днях на за­сне­жа­ным по­лі га­рад­ско­га ста­ды­ё­на хлоп­цы пра­вя­лі на­сы­ча­ную двух­ба­ко­вую гуль­ню з 2 тай­ма­мі па 30 хві­лін. Як ка­жа клуб­ны ўрач, каб гу­ляць у фут­бол зі­мой з бяс­пе­кай для свай­го зда­роўя, не­аб­ход­на, зра­зу­ме­ла, апра­на­цца адэ­кват­на тэм­пе­ра­ту­ры па­вет­ра, а пас­ля пры­няць га­ра­чы душ і вы­піць цёп­лае піт­во. «Гэ­ты час мы пра­вя­лі доб­ра, — ка­жа ка­пі­тан ка­ман­ды Сяр­гей Ру­сак. — Праў­да, бы­ло б больш зруч­на, ка­лі б су­мё­таў бы­ло па­ме­ней. А так ад­ра­зу я ўзга­даў сваё дзя­цін­ства, ка­лі мы з хлоп­ца­мі да­во­лі час­та га­ня­лі мяч па сне­зе».

Та­рас ШЧЫ­РЫ. Фо­та аў­та­ра, г. Сма­ля­ві­чы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».