Вы тут

Хроніка апошніх падзей


У ЗША не спы­ня­ец­ца снеж­ная бу­ра

Ад­мі­ніст­ра­цыя ЗША аб­вяс­ці­ла пра за­крыц­цё дзяр­жаў­ных уста­ноў у Ва­шынг­то­не з-за снеж­най бу­ры, якая ў аў­то­рак аб­ры­ну­ла­ся на паў­ноч­на­ат­лан­тыч­нае ўзбя­рэж­жа і паў­ноч­ны ўсход кра­і­ны. Так­са­ма гус­ты снег бу­дзе іс­ці ў Нью-Ёр­ку і Фі­ла­дэль­фіі. Мно­гія шко­лы і офі­сы ў акру­зе Ка­лум­бія так­са­ма за­чы­ня­юц­ца. Сту­дзень стаў ана­маль­на ха­лод­ным ме­ся­цам у ЗША. Мі­ну­са­вая тэм­пе­ра­ту­ра бы­ла за­рэ­гіст­ра­ва­на ва ўсіх 50 шта­тах, уклю­ча­ю­чы Га­ваі. За­раз на ЗША і Ка­на­ду на­соў­ва­ец­ца но­вая па­ляр­ная ві­ху­ра.

Жы­ры­ноў­скі су­праць тоў­стых дэ­пу­та­таў

Лі­дар ЛДПР Ула­дзі­мір Жы­ры­ноў­скі пра­па­нуе ўвес­ці яшчэ адзін стан­дарт зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця для дэ­пу­та­таў і чы­ноў­ні­каў — іх ва­га не па­він­на пе­ра­вы­шаць 80 кі­ла­гра­маў. «Ка­лі вы­шэй — чы­ноў­ні­ка з пра­цы зваль­няць. І дэ­пу­та­та», — за­явіў кі­раў­нік ЛДПР. Ён ад­зна­чыў, што сён­ня ўвесь свет зма­га­ец­ца з атлус­цен­нем, і так­са­ма да­даў, што цу­кар, соль, чай і ка­ва шкод­ныя для зда­роўя — «усё кан­цэ­ра­ге­ны або нар­ко­ты­кі».

Не пры­му­шай­це дзя­цей да­ядаць

Ка­лі дзі­ця есць, се­дзя­чы за ста­лом, то ве­ра­год­насць раз­віц­ця атлус­цен­ня знач­на зні­жа­на, па­ка­заў экс­пе­ры­мент.

Так­са­ма вы­свет­лі­ла­ся, што дзе­ці, якія са­мі вы­зна­ча­юць пор­цыі страў, з'я­да­юць менш, чым дзе­ці, якім па­да­юць ежу баць­кі. Ме­на­ві­та пры та­кіх умо­вах дзі­ця ву­чыц­ца рас­па­зна­ваць, ка­лі яно на­яда­ец­ца. На­ву­коў­цы пра­са­чы­лі за дзець­мі 2—5 га­доў. Вы­свет­лі­ла­ся, што ся­мей­ная вя­чэ­ра за ста­лом так­са­ма да­па­ма­га­ла за­сво­іць ін­фар­ма­цыю і пра пор­цыі, і пра пе­ра­ва­гу ў ежы. Па гэ­тай жа пры­чы­не нель­га пры­му­шаць дзі­ця да­ядаць усё, што ёсць на та­лер­цы. Важ­на да­ваць дзі­ця­ці пра­віль­ныя ўка­зан­ні з раз­ра­ду: «Ка­лі ты га­лод­ны, мо­жаш узяць да­баў­ку». У лю­бым вы­пад­ку дзі­ця кам­пен­суе не­да­хоп ежы за дзень. Баць­кі, якія да­зва­ля­юць дзі­ця­ці ес­ці пе­рад тэ­ле­ві­за­рам, штур­ха­юць яго да атлус­цен­ня, бо яно не ад­чу­вае, ка­лі на­ела­ся. Да­рэ­чы, ра­ней бы­ло да­ка­за­на, што прак­ты­ка ся­мей­най вя­чэ­ры пе­рад тэ­ле­ві­за­рам не­га­тыў­на ўплы­вае на ва­гу ўсіх чле­наў сям'і.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.