Вы тут

Новыя кадравыя назначэнні


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

РАЧКОВА Сяргея Анатольевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве;

АСТРОЎСКАГА Аляксандра Пятровіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Данія па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

КЛЕЦА Андрэя Анатольевіча — намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;

ГАРАДЗЕЦКАГА Дзмітрыя Мікалаевіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста;

ТКАЧУКА Сяргея Анатольевіча — старшынёй Лоеўскага райвыканкама;

АГЕЙ Алены Аляксандраўны — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;

ТАРГОНСКАГА Алега Мечыслававіча — старшынёй Слонімскага райвыканкама;

ЯНЧЭЎСКАГА Андрэя Уладзіслававіча — старшынёй Слуцкага райвыканкама;

КІСЯЛЁВА Уладзіміра Аляксеевіча —  першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

ОСІПАВА Аляксандра Васільевіча —  старшынёй Бабруйскага райвыканкама;

БАЛТРУКОВІЧА Пятра Іванавіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Назначаючы кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, зыходзячы з прадстаўленых даных, пытанняў да іх прафесіяналізму і наяўнасці неабходнага вопыту работы з людзьмі няма. «Але трэба мець на ўвазе, што перыяд мы перажываем сур'ёзны. Аб гэтым ужо нямала сказана, у тым ліку мною. Не хачу перабольшваць тыя праблемы і складанасці, якія існуюць у эканоміцы, і чым яны абумоўлены. Але вельмі спадзяюся, што ў гэтым годзе мы будзем жыць значна лепш і здолеем пераадолець тыя негатыўныя тэндэнцыі, якія характэрны для нашай эканомікі, ды і не толькі для яе. Усё ў рэшце рэшт залежыць ад нас», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, асаблівасць заключаецца яшчэ і ў маючых адбыцца значных выбарчых кампаніях, якія пачнуцца з выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. «Гэта экзамен, мы гэта не скрываем, людзі нас будуць ацэньваць. Усе стрэлы будуць накіраваны, ведаеце ў каго, але ўсялякія беды і нягоды расхлёбваць, перш за ўсё, вам. Вы на перадавой, вы маеце стасункі з нашымі людзьмі. Менавіта яны будуць даваць ацэнку нашай рабоце. Таму я вельмі прашу вас гэты палітычны складальнік не скідаць з рахункаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуўся да пытання аб неабходнасці стварэння ў Беларусі нейкай палітычнай сілы ў выглядзе вядучай партыі. «Я ўжо неяк задаваў пытанне, можа, рытарычнае: можа, для больш паўнацэннага грамадска-палітычнага жыцця ў нашай краіне не хапае нейкай вядучай партыі? Усе краіны, асабліва вакол, постсавецкія рэспублікі такія партыі маюць. Мы — не. Я, шчыра кажучы, абсалютна быў бы не супраць, калі была б нейкая палітычная сіла, якая дапамагала б нам працаваць з кадрамі. Гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. Усё вырашаюць людзі.

Тут у нас вельмі шмат праблем, і тая сістэма, якая створана праз вертыкаль улады, безальтэрнатыўная. Няма канкурэнцыі. Гэта дрэнна», — лічыць беларускі лідар.

«На маё пытанне аб нейкай грамадска-палітычнай сіле, пачынаючы ад прэм'ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, завяршаючы памочнікамі, гвалтам крычалі, што такая палітычная сіла сёння не патрэбна, усё ў руках старшынь гар-, райвыканкамаў, аблвыканкамаў. Таму ствараць нешта штучнае не трэба. Можа і так, але размова такая была, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. — Лічу, што ў працэсе гэтых электаральных падзей, якія пройдуць у бліжэйшы час, нам трэба вельмі сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем. Але гэта не значыць, што мы штучна створым нейкую партыю па ўзору КПСС. Вось гэта будзе ўжо зусім нядобра».

«Але я гэту размову распачаў для таго, каб вы маглі ўсё ж такі абаперціся на грамадскія арганізацыі, і такія арганізацыі ў краіне ёсць, на якія ўлада можа абаперціся ў гэтых электаральных працэсах. Яны вылучаюць і падтрымліваюць сваіх кандыдатаў, і гэта добра. Кажуць, што выбары ў мясцовыя Саветы — гэта рэпетыцыя парламенцкіх выбараў і нават прэзідэнцкіх. Добра, няхай будзе так. Давайце будзем рэпеціраваць, але так, каб была карысць для нашага народа. Не будзем нічога рабіць штучна. І я не проста вас прашу, а патрабую, каб ніякай штучнасці тут не было», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Давайце папрацуем так, як трэба, каб людзі нават думаць не маглі аб тым, што замест цяперашняй улады можа быць нейкая іншая. А што для гэтага трэба зрабіць, вы ўсе цудоўна разумееце: у будаўніцтве, ЖКГ, сельскай гаспадарцы, абароне чалавека, яго асноўных правоў на працу, дастойную зарплату, жыццё, бяспеку, іншых пытаннях. Вось тут давайце зробім па максімуме, і людзі нас заўсёды падтрымаюць. Таму гэты палітычны складальнік будзе вельмі важны ў бліжэйшы час у вашай рабоце. Але ўсё будзе нішто, калі не будзе працаваць эканоміка. Эканоміка — гэта фундамент», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Калі будуць развівацца прадпрыемствы, а эканоміка складваецца ў краі не з вынікаў работы канкрэтных прадпрыемстваў, паверце, будзе ўсё, і ўсе электаральныя цыклы мы перажывём. Таму з першага ж дня вам належыць неадкладна заняцца прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у сферу вашай адказнасці. Асабліва старшыням гар-, райвыканкамаў і кіраўнікам адміністрацый у гарадах. Гэта зона вашай адказнасці.

І не дзяліце яе ні з кім, усё роўна з вас будзе патрабаванне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама пракаменціраваў асобныя заявы, што кіраўнікі ў Беларусі, нібыта, баяцца прымаць рашэнні. Прэзідэнт падкрэсліў, што за памылку, якая не звязана з карупцыяй і асабістым інтарэсам, яшчэ ніхто нікога не пакараў. «Але калі ты нядрэнна працуеш, але недзе сабе на кішэнь — турма забяспечана. Таму простая логіка: дзейнічайце рашуча, трэба рызыкаваць — рызыкуйце, бачыце, што будзе за гэтай рызыкай дрэнна, — не рабіце, не бачыце — усё роўна спрабуйце, — заклікаў Прэзідэнт. — Час сёння такі, што трэба дзейнічаць. І гэта пустыя размовы аб тым, што хтосьці баіцца. Той, хто баіцца, павінен партфель пакласці і пайсці, так хоць атрымае нейкую нармальную, можа, работу. А калі цябе выганяць, працаўладкавацца ўжо вышэй, чым ты быў, і на кіруючую пасаду немагчыма. Таму трэба дзейнічаць».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.