Вы тут

Маразы - амаль да мінус 30!


Арктычны холад чакае нас ужо ў выхадныя

Зіма працягвае гаспадарыць у нас па-сур'ёзнаму. І ў бліжэйшыя дні тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам магутнага антыцыклону, сфарміраванага ў халодным арктычным паветры, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў пятніцу чакаецца без істотныхападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ў межах 10-15 марозу, а ў асобных раёнах будзе дасягаць нават мінус 17 градусаў. Анамальна «буяніць» холад пачне ўжо на выхадныя. Ападкаў амаль не прагназуецца, толькі ў нядзелю месцамі па Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы стане дасягаць мінус 17-23 градусаў, а ў асобных раёнах будзе зніжацца нават да 24-29 марозу. Маразы «пад мінус 30»чакаюцца ў бязветраных мясцінах у нізінах. Удзень чакаеццамінус 11-17 градусаў, і толькі папаўднёвым захадзе холад не будзе такім «злым».

Даволі халоднае надвор'е прагназуюць сіноптыкі і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе кароткачасовы снег. Уначы на панядзелак — мінус 17-23, па паўночным усходзе — 24-27 марозу; удзень чакаецца мінус 11-16 градусаў. Пацяплення не трэба чакаць да сярэдзіны наступнага тыдня.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.