Вы тут

Парыж варты імшы?


Ка­жуць, ме­на­ві­та гэ­тыя сло­вы («Parіs vaut bіen une messe») ска­заў пра­тэ­стант Ген­рых На­вар­скі, ка­лі ў яго з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць тра­піць на фран­цуз­скі трон — пры ўмо­ве пе­ра­хо­ду ў ка­та­ліц­тва. Та­кім чы­нам у гіс­то­рыю Еў­ро­пы ўвай­шла ка­ра­леў­ская ды­нас­тыя Бур­бо­наў, а Ген­рых ІV стаў яе па­чы­наль­ні­кам. Сён­ня ін­шыя ча­сы, ін­шыя і но­ра­вы. І з ве­ра­выз­нан­нем ўсё за­блы­та­на. Пры­нам­сі, та­кое ў мя­не скла­ла­ся ўра­жан­не пад­час на­вед­ван­ня ў ка­ляд­ныя сне­жань­скія дні ста­лі­цы Фран­цыі — кра­і­ны, якая заў­сё­ды па­зі­цы­я­на­ва­ла­ся як ка­та­ліц­кая.

24-6

Мне, пра­ва­слаў­най, бы­ло ці­ка­ва, як свят­ку­юць Рас­тво за­ход­нія хрыс­ці­я­не. Не за­да­валь­няц­ца ж толь­кі чут­ка­мі, што гэ­тае свя­та праг­ма­ты­кі па­ста­ві­лі ка­лісь­ці на ка­мер­цый­ныя рэй­кі і так яно па іх упэў­не­на ко­ціц­ца... Та­му, ка­лі ўяз­джа­лі ра­ні­цай у Па­рыж, кру­ці­ла га­ла­вой па ба­ках — каб не пра­пус­ціць неш­та ці­ка­вае.

Па­ба­чы­ла не­каль­кіх цем­на­ску­рых лю­дзей, якія ад­па­чы­ва­лі ў тэ­ле­фон­ных буд­ках, на лаў­ках, за­гар­нуў­шы­ся ў коў­дры. По­зірк чап­ляў­ся за вя­ліз­ную коль­касць пры­пар­ка­ва­ных пра­кат­ных ма­та­цык­лаў, ве­ла­сі­пе­даў на над­звы­чай пус­тых ву­лі­цах а па­ло­ве адзі­нац­ца­тай ра­ні­цы. Рэд­кія ма­шы­ны ў го­ра­дзе, які з пры­га­ра­дам на­ліч­вае больш за 10 міль­ё­наў жы­ха­роў. Ёсць вер­сія, што ўсе па­еха­лі су­стра­каць Рас­тво за го­рад. Ня­хай так, але ча­му ня­ма ні­я­кіх свя­точ­ных упры­га­жэн­няў? Цэнтр у гэ­тым сэн­се ад ус­кра­ін прак­тыч­на не ад­роз­ні­ва­ец­ца. Бу­дзён­на; шэ­ра ва­кол, толь­кі зрэд­ку на акне ці ў віт­ры­не мож­на па­ба­чыць ней­кія ат­ры­бу­ты свя­та: ёл­ку, цац­кі, Сан­та Кла­у­са. Мо­жа, кры­зіс пры­му­шае эка­но­міць? Хут­чэй за ўсё, ін­шае. Не трэ­ба асаб­лі­вых да­сле­да­ван­няў, да­стат­ко­ва прос­та на тва­ры лю­дзей па­гля­дзець, каб зра­зу­мець, што гэ­та — не іх свя­та. Вя­до­ма ж, ка­лісь­ці амаль па­ло­ва Аф­ры­кі бы­ла ка­ло­ні­яй Фран­цыі. Сён­ня, ві­даць, усе на­шчад­кі бы­лых ра­боў пры­еха­лі да ко­ліш­ніх ня­воль­ні­каў у гос­ці — ды так і за­ста­лі­ся. Толь­кі вось свя­ты ў іх — зу­сім ін­шыя.

24-7

Да­дам, што ве­ча­рам у го­ра­дзе ўсё ж мож­на на­зі­раць свя­точ­ную ілю­мі­на­цыю, але ж не паў­сюль. У цэнт­ры, там, дзе звы­чай­на хо­дзяць ту­рыс­ты, — на­прык­лад, на Елі­сей­скіх па­лях. Да­рэ­чы, гэ­та зу­сім не па­лі, а пра­цяг­лая ву­лі­ца, дзе да но­чы ідзе ак­тыў­ны ган­даль — у свя­точ­ныя дні Рас­тва на­тоўп та­кі ж, як на на­шых «Да­жын­ках».

Між ін­шым, на па­трэ­бы ме­на­ві­та сён­няш­ня­га на­сель­ніц­тва Фран­цыі ві­да­воч­на ары­ен­та­ва­на су­час­ная fashіon-ін­дуст­рыя. На рэ­кла­ме — пры­го­жыя жан­чы­ны ў му­суль­ман­скіх хуст­ках по­бач з ім­ёна­мі сла­ву­тых ды­зай­не­раў адзен­ня. І ма­не­ке­ны ў Па­ры­жы — амаль усе — чор­на­га ко­ле­ру.

Зна­ка­мі­тыя ядо­мыя каш­та­ны ў Фран­цыі сма­жаць на не­вя­лі­кіх, зроб­ле­ных з ме­та­ліч­на­га ба­ка жа­роў­нях прос­та на ву­лі­цы. Вось толь­кі мя­не тро­хі збян­тэ­жы­лі са­ні­тар­ныя ўмо­вы, та­му па­каш­та­ва­ла іх ужо ў Іта­ліі, дзе, па­да­ло­ся, не­каль­кі лепш ар­га­ні­за­ва­ны гэ­ты не­скла­да­ны ку­лі­нар­ны пра­цэс. 3-5 еў­ра — і паў­та­ра-два дзя­сят­кі не­вя­ліч­кіх цёп­лых «буль­бі­нак» у ша­лу­пін­ні на­сы­па­ны ў па­пя­ро­вы ку­лёк. Паводле сма­ку  так­са­ма нагадвае буль­бу, толь­кі са­лад­ка­ва­тую. Ка­жуць, каш­та­ны вель­мі ка­рыс­ныя.

24-8

У рэ­ста­ра­нчы­ку, ку­ды зай­шлі ад­зна­чыць Рас­тво, мы не­ча­ка­на да­ве­да­лі­ся, ад­куль пай­шоў вя­до­мы вы­раз «накиряться». Нам пра­па­на­ва­лі за­ка­заць «кір» — су­месь бе­ла­га су­хо­га ві­на з са­лод­кім чор­на­па­рэч­ка­вым лі­кё­рам. Са­праў­ды, у га­ла­ву дае вель­мі хут­ка, ста­но­віц­ца цёп­ла і ве­се­ла, але ж (ка­лі свое­ча­со­ва спы­ніц­ца) ні­я­кіх на­ступ­стваў не бу­дзе. Вый­шлі праз га­дзі­ну — быц­цам і не ўжы­ва­лі. Між тым, еў­ра­пей­цы імк­нуц­ца ад­па­чы­ваць у ка­вяр­нях, але звон­ку. Ме­на­ві­та та­му не толь­кі ле­там, але і ця­пер ад­кры­тыя пля­цоў­кі, дзе ўжы­ва­юць ежу, зна­хо­дзяц­ца амаль по­бач з пра­ез­най част­кай, зай­ма­ю­чы ледзь не ўвесь тра­ту­ар. У не­ка­то­рых вы­пад­ках да­во­дзі­ла­ся іс­ці прак­тыч­на па на­гах на­вед­валь­ні­каў ка­вяр­няў. Але яны, за­гор­ну­тыя ў пле­ды, на­ват ува­гі на та­кія дро­бя­зі не звяр­та­лі.

Мно­гія фран­цу­зы ві­да­воч­на за­ці­каў­ле­ны ў зда­ро­вым ла­дзе жыц­ця: мы паў­сюль, асаб­лі­ва ўздоўж Се­ны, су­стра­ка­лі пры­хіль­ні­каў бе­гу. Акра­мя та­го, па­жы­лыя лю­дзі для пад­тры­ман­ня фор­мы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць спе­цы­яль­ныя пал­кі для ха­ды — каб на­груз­ка бы­ла не толь­кі на но­гі, але і на ру­кі. Што ты­чыц­ца ве­ла­сі­пе­даў, зда­ец­ца, уся Еў­ро­па даў­но і доб­ра асэн­са­ва­ла іх ка­рысць — і для зда­роўя, і для вы­ра­та­ван­ня эка­ло­гіі. Да­рэ­чы, паў­сюль аб­ста­ля­ва­ны спе­цы­яль­ныя да­рож­кі для гэ­та­га ві­ду транс­пар­ту, та­му ні­ко­му ні­хто не за­мі­нае і кі­роў­цы не вы­маў­ля­юць тых «доб­рых» слоў у іх ад­рас, як на­шы. Ды і двух­ко­ла­выя ма­шы­ны, як і са­мі ве­ла­сі­пе­дыс­ты, звы­чай­на све­цяц­ца з усіх ба­коў не горш, чым на­ва­год­нія ёл­кі — не за­ўва­жыць нель­га. Мя­не вель­мі ўра­зі­лі ка­пя­лю­шы­кі ве­ла­сі­пе­дыс­таў з міль­га­ю­чы­мі лям­пач­ка­мі.

24-9

Скла­да­на бы­ло не за­ўва­жыць і вя­лі­кую коль­касць вель­мі па­пу­ляр­ных на За­ха­дзе ма­ла­літ­ра­жак. Гэ­тыя «ля­леч­ныя» і вель­мі пра­ныр­лі­выя мі­ні-аў­то вы­пус­ка­юць сён­ня амаль усе вя­до­мыя вы­твор­цы. «Смар­ці­каў» і ім па­доб­ных цэ­няць праг­ма­тыч­ныя еў­ра­пей­цы: за эка­ном­насць, кам­пакт­насць, лёг­кую пар­коў­ку. Та­кія ма­шын­кі, між тым, да­стат­ко­ва хут­ка ру­ха­юц­ца. Што ты­чыц­ца ас­тат­ніх аў­то, тут ві­да­воч­ны па­тры­я­тызм. Куп­ля­юць фран­цуз­скія ў Фран­цыі, ня­мец­кія — у Гер­ма­ніі, італь­ян­скія — у Іта­ліі. А вось чэ­хам да­ста­ец­ца тое, на чым іх за­ход­нія сяб­ры па Еў­ра­са­ю­зе па­спе­лі па­ез­дзіць.

Уво­гу­ле, Еў­ро­па лю­біць раз­на­стай­насць. Та­му тут ез­дзяць на ўсім, што мо­жа ру­хац­ца. Ад­кры­тыя звер­ху аў­то­бу­сы пры­зна­ча­ны для пра­вя­дзен­ня эк­скур­сій. Для тых, хто хо­ча пры­ват­на і ці­шэй, — ве­ла­рык­шы і кон­ныя экі­па­жы. Для пры­хіль­ні­каў эк­зо­ты­кі — ра­ры­тэт­ныя аў­то. Для зу­сім сме­лых і бес­кла­пот­ных — са­ма­ка­ты. Пры­нам­сі, апош­нім да­рос­лыя лю­дзі ад­да­юць пе­ра­ва­гу на­роў­ні з дзець­мі.

На кож­ным пры­пын­ку гра­мад­ска­га транс­пар­ту ўста­ля­ва­на элект­рон­нае таб­ло. І са­праўд­ныя еў­ра­пей­цы бу­дуць ус­хва­ля­ва­ны, ка­лі трам­вай ці аў­то­бус прый­дзе на 30 се­кунд (!) ра­ней ці паз­ней за вы­зна­ча­ны час. Усё па­він­на быць толь­кі ў ад­па­вед­нас­ці з дак­лад­ным рас­кла­дам ру­ху. Нам гэ­та цяж­ка зра­зу­мець.

24-10

Між тым, на свя­точ­ную служ­бу ў Нотр-Дам дэ Па­ры (Notre Dame de Parіs) мы ўсё ж тра­пі­лі. Лю­дзей, якія ма­лі­лі­ся, бы­ло шмат. Але ж не на­столь­кі, каб нель­га бы­ло прай­сці. Та­му бы­ла ня­доў­гая маг­чы­масць раз­гле­дзець адзін з са­праўд­ных цу­даў Фран­цыі. Спо­ведзь ідзе за шкля­ны­мі дзвя­ры­ма. На іх на­пі­са­на не толь­кі імя свя­та­ра, але і мо­вы, на якіх спа­вед­нік мо­жа ад­крыць сваю ду­шу. Усё, што ад­бы­ва­ец­ца ўнут­ры са­бо­ра Па­рыж­скай Бо­жай Ма­ці, транс­лю­ец­ца на вя­ліз­ны эк­ран звон­ку. Ах­вя­ра­ван­ні, як і ў нас, па­кі­да­юць у якас­ці све­чак — кош­там 5 еў­ра. Амаль усе мі­ні­маль­ныя вы­дат­кі па­чы­на­юц­ца з гэ­тай су­мы, та­му не трэ­ба пе­ра­ліч­ваць яе на на­шы гро­шы. У Еў­ро­пе і за­роб­кі тро­хі ін­шыя.

Не­пра­да­дзе­ныя ел­кі ка­ля ад­ной з вя­лі­кіх крам су­ма­ва­лі, што так і не ста­лі на­ва­год­нім упры­га­жэн­нем. Пад­няц­ца на Эй­фе­ле­ву ве­жу не атры­ма­ла­ся: ах­вот­ных за­над­та шмат, а та­му ў чар­зе трэ­ба ста­яць не менш за 2 га­дзі­ны — у нас столь­кі ча­су не бы­ло. Мы раз­віт­ва­лі­ся са сне­жань­скай Фран­цы­яй і на­кі­ра­ва­лі­ся ў паў­ноч­ную Іта­лію...

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».