Вы тут

Бабруйскія сустрэчы з Высоцкім


Ма­гі­лёў­скі трэ­нер Алег Пра­коф'­еў па­зна­ё­міў­ся з Ула­дзі­мі­рам Вы­соц­кім пад­час зды­мак філь­ма «Я ро­дам з дзя­цін­ства»

Іс­нуе дум­ка, што вя­до­мы бард ні­ко­лі не быў у Баб­руй­ску. Маў­ляў, ка­лі тут іш­лі здым­кі сцэн для філь­ма «Я ро­дам з дзя­цін­ства», дзе Вы­соц­кі сыг­раў свай­го апа­ле­на­га вай­ной цёз­ку, ар­тыст сю­ды на­ват і не пры­яз­джаў. Ні­бы­та ў той час ён зды­маў­ся ў кар­ці­не Эд­ман­да Ке­а­са­я­на «Ку­хар­ка» ў Крас­на­дар­скім краі і та­му з баб­руй­скай экс­пе­ды­цыі вы­паў. Але ёсць як мі­ні­мум два ча­ла­ве­кі, якія аў­та­ры­тэт­на мо­гуць аб­верг­нуць гэ­ты спрэч­ны факт.

25-24

За­слу­жа­ны трэ­нер па вес­ла­ван­ні БССР Алег Пра­коф'­еў рас­каз­вае, што яго су­стрэ­ча з бар­дам ад­бы­ла­ся дзя­ку­ю­чы рэ­жы­сё­ру філь­ма Вік­та­ру Ту­ра­ву, з якім Пра­коф'­еў быў зна­ё­мы з дзя­цін­ства. Ка­лісь­ці яны ра­зам ха­дзі­лі ў мар­скі клуб пры ма­гі­лёў­скім ДТСА­АФ. Пас­ля шко­лы іх сцеж­кі-да­рож­кі ра­зы­шлі­ся. Але та­ды, у жніў­ні 1965 го­да, лёс не­ча­ка­на звёў іх у Баб­руй­ску.

— Я ра­зам са збор­най ка­ман­дай воб­лас­ці пры­ехаў у Баб­руйск і па­ся­ліў­ся ў гас­ці­ні­цы з ад­най­мен­най наз­вай, — уз­гад­вае Алег Мі­ка­ла­е­віч. — Ад­ной­чы вы­хо­джу з ну­ма­ра, а на­су­страч па ка­лі­до­ры Ві­ця Ту­раў, з якім я не ба­чыў­ся ка­ля 8 га­доў. Вя­до­ма, мы вель­мі ўзра­да­ва­лі­ся, ста­лі рас­пыт­ваць адзін ад­на­го: дзе ды як. Я ска­заў, што з хлоп­ца­мі тут на трэ­ні­роў­ках. А Ту­раў па­дзя­ліў­ся, што зды­мае фільм. І рап­там пра­па­на­ваў: слу­хай, а мо­жаш ар­га­ні­за­ваць ма­соў­ку на ва­дзе, кштал­ту лю­дзі ад­па­чы­ва­юць, на лод­ках ка­та­юц­ца? Я па­га­дзіў­ся. На­заўт­ра па­ве­да­міў сва­ім па­да­печ­ным, што бу­дзем удзель­ні­чаць у філь­ме. Па­куль ішлі здым­кі, мы з Ту­ра­вым раз­маў­ля­лі пра жыц­цё. А по­тым ён за­пра­сіў мя­не ў свой ну­мар.

Апарт­амен­ты рэ­жы­сё­ра раз­мя­шча­лі­ся на дру­гім па­вер­се гас­ці­ні­цы. І вось, ка­лі сяб­ры ся­дзе­лі і ўспа­мі­на­лі за ке­лі­хам шам­пан­ска­га дзя­цін­ства і юнац­тва, ад­чы­ні­лі­ся дзве­ры і на па­ро­зе з'я­віў­ся не­вы­со­кі сціп­лы муж­чы­на. Гэ­та быў та­ды яшчэ ма­ла ка­му вя­до­мы Вы­соц­кі. Ён зай­шоў па­ка­заць рэ­жы­сё­ру не­каль­кі сва­іх пе­сень, якія пра­па­на­ваў уклю­чыць у фільм. Вік­тар Ту­раў гас­цін­на за­пра­сіў яго да­лу­чыц­ца да кам­па­ніі і па­зна­ё­міц­ца з сяб­рам.

Вы­соц­кі, па­чуў­шы, што Пра­коф'­еў трэ­нер, за­ўва­жыў, што іх пра­фе­сіі не­чым ад­ноль­ка­выя: увесь час на эмо­цы­ях, у ру­ху… Вы­пі­лі шам­пан­ска­га за зна­ём­ства, але ар­тыст ку­дысь­ці спя­шаў­ся і за­тры­маў­ся за ста­лом уся­го на не­каль­кі хві­лін. Су­стрэ­ча бы­ла та­кой ка­рот­кай, што Пра­коф'­еў на­ват і не ўзга­даў бы пра яе, каб не да­лей­шая ша­лё­ная па­пу­ляр­насць ар­тыс­та.

Яшчэ адзін свед­ка ві­зі­ту Вы­соц­ка­га ў Баб­руйск — Фё­дар Ска­ра­ход, які сён­ня пра­цуе на­мес­ні­кам га­лоў­на­га ўра­ча са­на­то­рыя «Шын­нік». Ён быў ад­ным з тых пад­лет­каў, якіх трэ­ні­ра­ваў у да­лё­кім 1965 го­дзе Алег Пра­коф'­еў.

25-26

— Вы­соц­ка­га я ба­чыў, ка­лі ён ра­зам з ін­шы­мі ар­тыс­та­мі ад­па­чы­ваў ка­ля ва­гон­чы­ка на ву­лі­цы Бе­ра­га­вой, дзе іш­лі здым­кі філь­ма, — ка­жа ён. — Нам з та­ва­ры­ша­мі бы­ло ці­ка­ва за імі на­зі­раць. На­ват па­мя­таю, што ар­тыст быў адзе­ты ў клят­час­тую шэ­ра-чыр­во­ную ка­шу­лю.

Фё­дар Ска­ра­ход уз­гад­вае, як ён ра­зам з та­ва­ры­ша­мі па вес­ла­ван­ні ста­ран­на ад­пра­цоў­ваў не­каль­кі дуб­ляў на Бя­рэ­зі­не для бу­ду­чай кар­ці­ны. Але ў фільм ні­вод­ны з іх так і не ўвай­шоў. За­тое за­стаў­ся эпі­зод, дзе ён ся­род ін­шых удзель­ні­каў ма­соў­кі склад­вае дро­вы. А яшчэ ў філь­ме мож­на ўба­чыць той паў­раз­бу­ра­ны мост це­раз Бя­рэ­зі­ну, які зна­хо­дзіў­ся ў ра­ё­не за­вул­ка За­тон­ны. Да­рэ­чы, здым­кі пра­хо­дзі­лі ў ра­ё­не пля­жа са­на­то­рыя імя Ле­ні­на. Гэ­та па-ра­ней­ша­му вель­мі па­пу­ляр­нае мес­ца ад­па­чын­ку ся­род баб­руй­чан.

Між тым Баб­руйск не па­кі­нуў Вы­соц­ка­га абы­яка­вым. Не­вы­пад­ко­ва ж ге­рой яго «Пес­ні для тых, хто ад'­яз­джае за мя­жу» ме­на­ві­та з гэ­та­га го­ра­да. Імя бар­да тут так­са­ма час­та згад­ва­юць пад­час пры­све­ча­ных яму ве­ча­рын, але вось да­ку­мен­таль­ных свед­чан­няў та­го ча­су, якія б за­хоў­ва­лі­ся, на­прык­лад, у му­зеі, мне так і не па­шчас­ці­ла знай­сці. На­ват здым­каў не за­ста­ло­ся.

Ня­ма іх і ў Але­га Пра­коф'­е­ва, хоць ён вель­мі лю­біў зды­маць у тыя ча­сы і меў фо­та­апа­рат. Ка­жа, не да та­го бы­ло. А шка­да. Ця­пер, ка­лі пры­хо­дзіц­ца бы­ваць у Баб­руй­ску і су­стра­кац­ца са свед­ка­мі тых кі­на­зды­мак, зноў на­плы­ва­юць ус­па­мі­ны, у якіх на роз­ныя га­ла­сы шу­міць ле­та 1965‑га, дзе ўсе яшчэ жы­выя і Вік­тар Ту­раў, і Ула­дзі­мір Вы­соц­кі…

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Да­вед­ка «Звяз­ды»

Ня­даў­на ў Баб­руй­ску з'я­ві­ла­ся скульп­ту­ра Шу­ры Ба­ла­га­на­ва — ад­на­го з дзя­цей лей­тэ­нан­та Шмі­та, які з па­ва­гай ада­зваў­ся аб гэ­тым го­ра­дзе ў ра­ма­не Іль­фа і Пят­ро­ва «За­ла­тое ця­ля». А вось Ула­дзі­мі­ру Вы­соц­ка­му пом­ні­ка тут па­куль ня­ма. Як і на­огул ва ўсёй Бе­ла­ру­сі. Ча­го не ска­жаш пра ін­шыя кра­і­ны. Сён­ня на­ват цяж­ка пад­лі­чыць, коль­кі ад­кры­та ма­ну­мен­таў, па­мят­ных до­шак, пом­ні­каў у го­нар на­род­на­га ку­мі­ра. І гэ­та толь­кі най­больш вя­до­мыя з іх.

Маск­ва: пом­нік на Ва­гань­каў­скіх мо­гіл­ках; ва ўнут­ра­ным дво­ры­ку Тэ­ат­ра на Та­ган­цы; скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя Вы­соц­ка­му, Аку­джа­ве, Брод­ска­му ля му­зея га­рад­ской скульп­ту­ры на Пят­роў­цы.

Ма­ры­у­паль: стэ­ла ка­ля До­ма су­вя­зі; пом­нік Вы­соц­ка­му ў воб­ра­зе Жаг­ло­ва.

Са­ма­ра: стэ­ла ў скве­ры імя Вы­соц­ка­га; скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя ў вы­ка­нан­ні Мі­ха­і­ла Ша­мя­кі­на, сяб­ра Вы­соц­ка­га.

Бар­на­ул: бюст Вы­соц­ка­га.

На­бя­рэж­ныя Чаў­ны: пом­нік на пло­шчы імя Вы­соц­ка­га.

Пад­го­ры­ца (ста­лі­ца Чар­на­го­рыі): пом­нік Вы­соц­ка­му.

Но­ва­сі­бірск: пом­нік ка­ля тэ­ат­ра «Гло­бус».

Ека­ця­рын­бург: пом­нік Ула­дзі­мі­ру Вы­соц­ка­му і Ма­ры­не Ула­дзі.

Вы­ршэц (Бал­га­рыя): стэ­ла Вы­соц­ка­му.

Ка­лі­нінг­рад: пом­нік у цэнт­раль­ным пар­ку.

Кі­еў: пом­нік Жаг­ло­ву і Ша­ра­па­ву.

Ва­ро­неж: пом­нік ка­ля ін­сты­ту­та фіз­куль­ту­ры.

Паў­днё­вы Урал: Па­мят­ны знак на вяр­шы­ні га­ры Шаб­ля.

Вал­га­донск Рас­тоў­скай воб­лас­ці: скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «Ка­хан­не», пры­све­ча­ная Ула­дзі­мі­ру Вы­соц­ка­му і Ма­ры­не Ула­дзі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.