Вы тут

«Беларусьфільм» на «Дзяржаўнай мяжы»


Зня­лі пер­шыя се­рыі но­ва­га се­зо­на вя­до­ма­га са­вец­ка­га се­ры­я­ла

Ты бе­ла­рус­кае кі­но ба­чыш?

Не…

А яно ёсць!

25-21

Дня­мі на кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» па­ка­за­лі пер­шы фільм з дзвюх се­рый «Дзяр­жаў­ная мя­жа. Кур'­е­ры стра­ху», які му­сіць стаць па­чат­кам но­ва­га се­зо­на вя­до­ма­га ў 1980‑ыя га­ды тэ­ле­філь­ма Ба­ры­са Сця­па­на­ва «Дзяр­жаў­ная мя­жа». Толь­кі та­ды дзе­ян­не па­чы­на­ла­ся з раз­ва­лу Ра­сій­скай ім­пе­рыі. А ця­пер — з раз­ва­лу СССР. Не­ка­лі на­пя­рэ­дад­ні «пе­ра­бу­до­вы» зга­да­ны тэ­ле­фільм ка­рыс­таў­ся не­ве­ра­год­най па­пу­ляр­нас­цю. Лю­дзі ха­це­лі эк­шэ­ну, дзе­ян­няў, эмо­цый. Ды і са­ма тэ­ма раз­ва­лу ні­бы­та лё­та­ла ў па­вет­ры. А вось на­вош­та На­цы­я­наль­ная кі­на­сту­дыя «Бе­ла­русь­фільм» узя­ла­ся за пра­цяг філь­ма сён­ня? У гэ­тым мы і па­спра­бу­ем ра­за­брац­ца.

— У пе­ры­яд, ка­лі ў све­це ад­бы­ва­юц­ца са­мыя роз­ныя пе­ра­тур­ба­цыі, усё роў­на за­ста­юц­ца ней­кія веч­ныя каш­тоў­нас­ці і ста­біль­ныя па­няц­ці. Та­кія, на­прык­лад, як дзяр­жаў­ная мя­жа, — рас­па­вя­дае ге­не­раль­ны ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Алег СІЛЬ­ВА­НО­ВІЧ.— Та­му мы не­здар­ма звяр­ну­лі­ся да тэ­мы бе­ла­рус­кіх па­меж­ні­каў.

Яшчэ ад­ной ус­кос­най пры­чы­най з'яў­ля­ец­ца, так бы мо­віць, па­чуц­цё спра­вяд­лі­вас­ці. Лёс склаў­ся так, што ма­ё­мас­ныя пра­вы на пер­шы се­зон «Дзяр­жаў­най мя­жы», зроб­ле­най у 1980‑ыя гг., на­ле­жаць ра­сій­ска­му бо­ку, хоць філь­мы і ства­ра­лі­ся на на­шай кі­на­сту­дыі. Але дзяр­жа­ва та­ды бы­ла ад­на, а схо­ві­шчы Дзярж­філь­ма­фон­ду — у Маск­ве. Вось філь­ма­ко­піі на­шых сту­жак у Маск­ве і за­ста­лі­ся. Пры­чым ты­чыц­ца гэ­та не толь­кі «Дзяр­жаў­най мя­жы». І ад­да­ваць нам ні­хто ні­чо­га не збі­ра­ец­ца. Та­му дру­гі се­зон се­ры­я­ла — гэ­та свай­го ро­ду спо­саб уста­на­віць спра­вяд­лі­васць і ў ней­кім сэн­се вяр­нуць бе­ла­рус­кі фільм на ра­дзі­му.

Дзе­ян­не па­чы­на­ец­ца ў 1992 го­дзе на бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скай мя­жы, якая толь­кі з'я­ві­ла­ся. Част­ко­ва яна пра­хо­дзіць праз вёс­ку, якую фак­тыч­на па­дзя­лі­лі на дзве част­кі. Мя­жа гэ­тая па­куль больш на­гад­вае ней­кі між­са­бой­чык. Ва ўсю пра­цу­юць кант­ра­бан­дыс­ты, мя­жу ахоў­ва­юць не спе­цы­яль­ныя вай­скоў­цы, а мі­лі­цы­ян­ты да­во­лі не­сур'­ёз­на­га вы­гля­ду. Ка­лі да­мо­віц­ца з кім трэ­ба, то мож­на і тан­кі са­вец­кія на той бок для про­да­жу пе­ра­гнаць. Аль­бо па­ха­ваць ад­на­вяс­коў­ца ноч­чу. Рэч у тым, што вяс­ко­выя мо­гіл­кі апы­ну­лі­ся як­раз на лі­тоў­скім ба­ку, а спе­цы­яль­ны да­звол на па­ха­ван­не вы­піс­ва­юць над­та доў­га. У лет­нюю спё­ку ня­бож­чык столь­кі ча­каць не мо­жа…

І тут у вёс­ку з Ся­рэд­няй Азіі вяр­та­ец­ца ма­ёр Ан­тон Пя­кар­скі, яко­га іг­рае ра­сій­скі ак­цёр Анд­рэй Фра­лоў. Ён, вя­до­ма ж, узор­ны афі­цэр-па­меж­нік. І яму пра­па­ноў­ва­юць ад­ра­зу ўзна­ча­ліць за­ста­ву. Тро­ху па­ва­гаў­шы­ся па­між перс­пек­ты­вай стаць або на­чаль­ні­кам, або кант­ра­бан­дыс­там, Фра­лоў вы­бі­рае пер­шае. А тут, вя­до­ма, не­бяс­печ­ныя зла­чын­цы «каў­каз­скай на­цы­я­наль­нас­ці» (ак­цё­ры Мі­ха­іл Мес­хі, Ра­фа­эль Ру­ка­еў) кра­дуць з Ча­ля­бін­ска рэшт­кі ра­дые­ак­тыў­най вы­твор­час­ці і хо­чуць пе­ра­пра­віць іх у Літ­ву. Але за спра­ву бя­рэц­ца «вал­ка­даў» ма­ёр Пя­кар­скі. Яму ня­ма роў­ных. Вось як сю­жэт за­кру­ці­лі сцэ­на­рыс­ты Ва­лян­цін За­луж­ны ды Ілья Цо­фін.

25-22

Зноў ва­ю­ем?

Рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам філь­ма, да­рэ­чы, з'яў­ля­ец­ца Ігар Чац­ве­ры­коў. Мяр­ку­ец­ца, што і на­ступ­ны фільм «Дзяр­жаў­ная мя­жа. Ле­ген­ды аса­ма», які за­пус­ка­ец­ца ў вы­твор­часць у лю­тым, бу­дзе зды­маць ён. Яшчэ ў пла­нах зра­біць асоб­ны фільм пра Пін­скую рач­ную фла­ты­лію, якая ак­тыў­на су­праць­ста­я­ла нем­цам пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны. І вось ба­чы­це: зноў сло­вы «нем­цы», «вай­на», «вой­ска», «тан­кі» су­сед­ні­ча­юць з наз­вай кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм». Гэ­та­га, ві­даць, ужо ні­ко­лі не па­збег­нуць… Яшчэ б! На­ша кі­на­сту­дыя мае са­мую ба­га­тую ка­лек­цыю вай­ско­вай тэх­ні­кі, фор­мы ды ін­шай аму­ні­цыі для кі­но! Як ні кру­ці, а пэў­ная част­ка філь­маў бу­дзе ўсё роў­на звя­за­на з вай­ной. Толь­кі ад­на спра­ва, ка­лі ў 1960‑ыя га­ды пра вай­ну зды­ма­лі «Трэ­цюю ра­ке­ту» (рэж. Ры­чард Вік­та­раў) або «Праз мо­гіл­кі» (рэж. Вік­тар Ту­раў), і зу­сім ін­шая, ка­лі гэ­та звы­чай­ныя се­ры­я­лы. На­ват ка­лі яны і больш якас­ныя, чым мно­гія з тых, што ідуць па ра­сій­скім тэ­ле­ба­чан­ні. І тое прос­та та­му, што ў нас вы­твор­часць се­ры­я­лаў яшчэ не ста­ла кан­ве­ер­най, «за­вод­скай». У нас на­ват бе­ла­рус­кіх ак­цё­раў на се­ры­я­лы пад­бі­ра­юць так, быц­цам для сур'­ёз­най поў­на­мет­раж­най стуж­кі з вя­лі­кім фес­ты­валь­ным лё­сам. Ну, і аба­вяз­ко­ва ка­го-не­будзь з ра­сій­скіх «зо­рак» на га­лоў­ную ро­лю, каб па­вя­лі­чыць маг­чы­мас­ці пра­даць се­ры­ял тэ­ле­ба­чан­ню су­сед­няй кра­і­ны.

З тэ­ат­ра на «тэ­лек»

У «Дзяр­жаў­най мя­жы. Кур'­е­ры стра­ху» цу­доў­ны ан­самбль бе­ла­рус­кіх ак­цё­раў. На­ём­на­га зла­чын­цу Ба­ры­са пе­ра­ка­наў­ча грае ак­цёр Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра Па­вел Хар­лан­чук. На пра­ця­гу дзвюх се­рый ён за­бі­вае ку­чу лю­дзей і гля­дзіць та­кім пра­ніз­лі­вым дра­пеж­ным по­зір­кам, што аж му­раш­кі па ску­ры. Ві­да­воч­на, ак­цё­ры та­ко­га ка­ліб­ру на­ват пра­цу ў се­ры­я­лах вы­ка­рыс­тоў­­ваць для пра­фе­сій­на­га рос­ту і раз­віц­ця. З'яў­ля­ец­ца ў філь­ме і ма­ла­ды ак­цёр Тэ­ат­ра-сту­дыі кі­на­ак­цё­ра Дзміт­рый Му­хін, які зды­маў­ся, у тым лі­ку, і ў філь­ме «Сля­ды апост­алаў». Ён гля­дзіць вя­лі­кі­мі пры­го­жы­мі ва­чы­ма і ад­соч­вае ад­на­го па­да­зро­на­га кры­мі­наль­на­га эле­мен­та. Іг­ра­юць і Але­на Ко­зы­ра­ва, Ігар Дзя­ні­саў, Мі­ка­лай Ку­чыц, Ган­на Кі­сель, Алег Тка­чоў. Пе­ра­ка­наў­ча спра­ві­ла­ся і юная школь­ні­ца На­сця Ша­паш­ні­ка­ва са сва­ёй пер­шай ро­ляй ці­каў­най дач­кі Фра­ло­ва Ры­ты, якая з‑за ад­сут­нас­ці ін­шых кніг пе­ра­чы­та­ла і вы­ву­чы­ла на па­мяць збор тво­раў Ула­дзі­мі­ра Іль­і­ча Ле­ні­на. Тут лю­дзі га­доў 50 і ста­рэй­шыя (на якіх, зда­ец­ца, у пер­шую чар­гу і раз­лі­ча­ны се­ры­ял) па­він­ны ўсміх­нуц­ца. Бо гэ­та та­кі са­бе на­сталь­гіч­на-тра­гі­ка­міч­ны штрых з іх дзя­цін­ства так­са­ма. Не­ча­ка­на на­пры­кан­цы філь­ма ў ро­лі кант­ра­бан­дыс­та з'яў­ля­ец­ца ак­цёр Тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі Аляк­сандр Мар­чан­ка. Ра­ней у се­ры­я­лах ён за­ўва­жа­ны не быў.

На кі­на­сту­дыі гэ­та тлу­ма­чаць тым, што ак­тыў­на шу­ка­юць но­выя тва­ры і ты­па­жы. Су­пра­цоў­ні­кі «Бе­ла­русь­філь­ма» зна­рок ез­дзяць па аб­лас­ных бе­ла­рус­кіх тэ­ат­рах на кас­тын­гі ў по­шу­ках но­вых ак­цё­раў. І трэ­ба за­ўва­жыць, што асоб­най шко­лы ак­цё­раў тэ­ле­се­ры­я­лаў у нас ня­ма, як у Ра­сіі, на­прык­лад. Не той маш­таб кра­і­ны. А на­шы тэ­ат­раль­ныя ак­цё­ры да­во­лі ах­вот­на зды­ма­юц­ца ў се­ры­я­лах. Бо іх за­ро­бак у тэ­ат­рах, як пра­ві­ла, па­кі­дае жа­даць леп­ша­га. На­прык­лад, зар­пла­та ак­цё­ра ў ві­цеб­скім тэ­ат­ры імя Яку­ба Ко­ла­са пры­бліз­на скла­дае 2,5 млн руб­лёў.

Звыш­ідэя

Вя­до­ма, у пэў­най сту­пе­ні за кошт та­кіх се­ры­я­лаў кі­на­сту­дыя мо­жа са­бе да­зво­ліць зды­маць та­кія філь­мы, як «Рус­кі» Вік­та­ра Аслю­ка па­вод­ле Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га, або паў­дзель­ні­чаць у су­пра­дук­цыі та­кіх пра­ек­таў, як фільм Сяр­гея Лаз­ні­цы «У ту­ма­не». Вось па­тра­ці­лі на вы­твор­часць дзвюх се­рый «Дзяр­жаў­най мя­жы» 1 млн до­ла­раў. А пас­ля про­да­жу на «тэ­лек» гэ­тая су­ма му­сіць аку­піц­ца ды яшчэ і пры­бы­так пры­нес­ці. Звы­чай­ная ма­тэ­ма­ты­ка. Па­куль «Бе­ла­русь­фільм» іс­нуе ў та­кіх умо­вах, што, ка­лі не бу­дзе ра­біць се­ры­я­лы, то эка­на­міч­на не вы­жы­ве. Але чыс­та ідэй­на се­ры­я­лы — гэ­та скок у прор­ву. Праз год ці два, ка­лі яны прой­дуць па ўсіх маг­чы­мых тэ­ле­ка­на­лах, пра іх ні­хто не ўзга­дае. На­ват ка­лі ак­цё­ры доб­ра іг­ра­юць і рэ­жы­су­ра не­бла­гая (тут трэ­ба пры­знаць, што Ігар Чац­ве­ры­коў са сва­ёй за­да­чай спра­віў­ся сум­лен­на). Але трэ­ба і ра­зу­мець, што се­ры­ял — гэ­та твор жан­ра­вы. Ён мае свае за­ко­ны і сваю сты­ліс­ты­ку, кан­крэт­ную мэ­та­вую аў­ды­то­рыю са сва­і­мі за­па­тра­ба­ван­ня­мі. Свае клі­шэ: тут уклю­чым сен­ты­мен­таль­ную му­зыч­ку, вось тут да­дзім буй­ны план, каб глы­бей па­ка­заць эмо­цыі і рас­чу­ліць гле­да­ча, га­лоў­ны ге­рой аба­вяз­ко­ва па­ві­нен быць «у дош­ку» свой, а ка­лі ў ней­кім эпі­зо­дзе п'я­ні­ца-не­да­рэ­ка пач­не за­гля­дац­ца на пры­го­жую цы­руль­ні­цу, то з‑за ра­га аба­вяз­ко­ва з'я­віц­ца яго свар­лі­вая жон­ка і доб­ра­нька яму на­ве­шае. Усё прад­ка­заль­на. Ні­я­ка­га мас­тац­тва, толь­кі тэх­ні­ка, лоў­касць рук.

І вось пас­ля ўся­го гэ­та­га я аса­біс­та ўсё ж не ра­зу­мею, ча­му на­ша на­цы­я­наль­ная (на­цы­я­наль­ная!) кі­на­сту­дыя зай­ма­ец­ца тым, чым у ін­шых кра­і­нах зай­ма­юц­ца «пра­да­кшэ­ны» і пры­ват­ныя кі­на­кам­па­ніі — вы­твор­час­цю се­ры­я­лаў. І са­мае крыўд­нае, што на­ват ка­лі бе­ла­рус­кі се­ры­ял по­тым ідзе па тэ­ле­ба­чан­ні або на­ват пра­да­ец­ца на пі­рац­кіх DVD-дыс­ках (што ўжо ві­да­воч­ная пры­кме­та гля­дац­кай лю­бо­ві!), то боль­шасць ай­чын­ных гле­да­чоў на­ват не зда­гад­ва­ец­ца пра яго па­хо­джан­не. А па­коль­кі ў кі­на­тэ­ат­рах бе­ла­рус­кае кі­но па­каз­ва­юць рэд­ка, то ў на­ша­га гле­да­ча ма­са­ва ства­ра­ец­ца ўра­жан­не, што бе­ла­рус­ка­га кі­но ня­ма. Ня­праў­да! Яно ёсць. Толь­кі яго не ві­даць?..

Воль­га ЧАЙ­КОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?