Вы тут

Тарыфы ЖКГ будуць скрупулёзна прааналізаваны


Жыллёва-камунальную гаспадарку Беларусі чакаюць сур'ёзныя пераўтварэнні. Пра гэта заявіў учора на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства ЖКГ намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль КАЛІНІН.

Зараз ствараецца камісія на чале са старшынёй Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Якабсонам, якая прааналізуе працу арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мяркуецца, што яна дэталёва вывучыць праблемныя пытанні ЖКГ для выпрацоўкі і рэалізацыі мер, накіраваных на істотнае паляпшэнне становішча спраў у гэтай сферы. Адным з асноўных кірункаў работы камісіі, як заявіў міністр ЖКГ Андрэй Шорац, будзе аналіз тарыфаў і, адпаведна, тых выдаткаў, якія ў іх уключаны.

Анатолем Калініным на пасяджэнні калегіі была пастаўлена задача забяспечыць у 2014 годзе комплексным абслугоўваннем да 50% жыллёвага фонду Беларусі. Пры гэтым у Мінску плануецца перавесці на комплекснае абслугоўванне да 80% жылога фонду. Акрамя таго, намеснік прэм'ер-міністра лічыць неабходным стварыць у сістэме ЖКГ асобную структуру па кіраванні маёмасным комплексам. «Яна будзе працаваць па актах выкананых работ, аказваючы паслугі па прыбіранні вуліц ад снегу, утрыманні тых ці іншых інжынерных сетак, будынкаў, збудаванняў. Праца будзе весціся па планава-разліковых цэнах. Гэта ўвойдзе ў асобны радок выдаткаў на ўтрыманне», — сказаў Анатоль Калінін.

Святлана БУСЬКО

.

ДАРЭЧЫ

За мінулы год у арганізацыі ЖКГ паступіла звыш 94 тысяч зваротаў ад грамадзян і юрьдычньх асоб. Зроблена больш за 11 тысяч запісаў у «Кнігі заўваг і прапаноў». У параўнанні з 2012 годам агульная колькасць зваротаў зменшылася на 8%. Аднак колькасць паўторных павялічылася на 25%. Асноўнымі прычынамі па-ранейшаму з'яўляецца нізкая якасць паслуг, невыкананне тэрмінаў правядзення бягучага і капітальнага рамонту, фармалізм і валакіта пры разглядзе зваротаў, а таксама недастатковы кантроль за выкананнем абяцанняў кіраўнікоў.

Карысна ведаць

Пры мінус 15 градусах спецыялісты ЖКГ, адказныя асобы, якія забяспечваюць гатоўнасць ацяпляльных сістэм, трубаправодаў і іншага абсталявання, павінны дзяжурыць кругласутачна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».