Вы тут

Друкаваныя сведкі гісторыі


У Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­цы — больш за 20 ста­ра­жыт­ных кні­га­збо­раў

Прэ­зі­дэнц­кая біб­лі­я­тэ­ка Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да ад­свят­ка­ва­ла свой 80‑га­до­вы юбі­лей. Ка­лісь­ці яна на­зы­ва­ла­ся Ура­да­вай, і толь­кі ў ся­рэ­дзі­не 1990‑х ста­ла Прэ­зі­дэнц­кай. А ня­даў­на бы­ла пра­па­но­ва да наз­вы да­даць «імя Льва Са­пе­гі», бо гэ­та так­са­ма най­вы­шэй­шая служ­бо­вая асо­ба свай­го ча­су і, да ўся­го, заў­зя­ты чы­тач і біб­лі­я­філ. Біб­лі­я­тэ­ка най­перш за­бяс­печ­вае ін­фар­ма­цы­яй улад­ныя і кі­ру­ю­чыя струк­ту­ры — дэ­пу­та­таў пар­ла­мен­та, су­пра­цоў­ні­каў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та і амаль усіх мі­ніс­тэр­стваў. Ад­нак і ін­шыя ах­вот­ныя мо­гуць ска­рыс­тац­ца яе па­слу­га­мі ў чы­таль­най за­ле. Акра­мя про­філь­ных ад­дзе­лаў біб­лі­я­тэ­кі, якія пра­цу­юць для аб­слу­гоў­ван­ня праб­лем эка­но­мі­кі, пра­ва, дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, ёсць і ад­дзел ста­ра­дру­каў і рэд­кіх вы­дан­няў, ку­ды і за­ві­та­ла ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды».

28-11

За­гад­чык ад­дзе­ла Ва­ле­рый ГЕ­РА­СІ­МАЎ рас­ка­заў пра ня­прос­ты лёс мно­гіх кніг і цэ­лых біб­лі­я­тэк, а так­са­ма па­ка­заў не­ка­то­рыя ўні­каль­ныя кні­га­збо­ры, якія зна­хо­дзяц­ца ў схо­ві­шчах гэ­тай уста­но­вы.

Кні­гі — у аб­мен на боч­ку ба­ра­ві­коў

Спа­дар Ге­ра­сі­маў рас­па­вёў, што да Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў біб­лі­я­тэ­кі быў над­звы­чай каш­тоў­ны фонд. Бо ся­род лі­та­ра­ту­ры, якая трап­ля­ла сю­ды, бы­лі кні­гі, кан­фіс­ка­ва­ныя са шля­хец­кіх ма­ёнт­каў, ста­ра­жыт­ных ка­та­ліц­кіх кляш­та­раў і пра­ва­слаў­ных ма­нас­ты­роў. Іс­на­ваў дзяр­жаў­ны фонд раз­мер­ка­ван­ня лі­та­ра­ту­ры: кні­гі зво­зі­лі­ся ў Мінск, а пас­ля на­кі­роў­ва­лі­ся ў роз­ныя біб­лі­я­тэ­кі.

Част­ка гэ­та­га да­ва­ен­на­га фон­ду за­ха­ва­ла­ся. Ад­нак леп­шае пад­час вай­ны нем­цы вы­вез­лі на За­хад. Кні­гі за­хоў­ва­лі­ся ў скля­пен­нях поль­скіх, ня­мец­кіх зам­каў. Не­ка­то­рыя вы­дан­ні бы­лі вер­ну­ты, а ра­зам з імі біб­лі­я­тэ­ка атры­ма­ла шмат каш­тоў­най за­ход­няй лі­та­ра­ту­ры. І з гэ­тым звя­за­на ад­на ці­ка­вая гіс­то­рыя.

Ка­лі Чыр­во­ная Ар­мія за­ня­ла Гер­ма­нію, сал­да­ты тра­пі­лі на схо­ві­шча кніг, на­ра­ба­ва­ных у бе­ла­рус­кіх біб­лі­я­тэ­ках. Яны ста­лі ад­праў­ляць ліс­ты на ра­дзі­му, пі­са­лі пра свае зна­ход­кі і па­сыл­ка­мі да­сы­лаць кні­гі. Ад­каз­ныя су­пра­цоў­ні­кі куль­ту­ры вы­ра­шы­лі, што, каб вяр­нуць кні­гі, трэ­ба дзей­ні­чаць, і на­кі­ра­ва­лі ту­ды сваю дэ­ле­га­цыю. А каб спра­ва іш­ла лепш, за­ха­пі­лі з са­бой па­час­тун­кі: бо­чач­ку са­лё­ных ба­ра­віч­коў з Бе­ла­веж­скай пу­шчы, ка­ва­лак лі­то­га ша­ка­ла­ду з фаб­ры­кі «Ка­му­нар­ка», моц­ную на­стой­ку, так­са­ма па­хо­джан­нем з Бе­ла­веж­скай пу­шчы. Усё ўру­чы­лі мар­ша­лу Кан­стан­ці­ну Ра­ка­соў­ска­му, які ў той час ка­ман­да­ваў Паў­ноч­най гру­пай са­вец­кіх войск у Гер­ма­ніі. Па­да­ру­нак зра­бі­лі ад зем­ля­коў зем­ля­ку, вы­нік ака­заў­ся са­праў­ды доб­рым: бы­лі спе­цы­яль­на вы­дзе­ле­ны два эша­ло­ны, і кні­гі, якія вы­вез­лі нем­цы (тое, што ўда­ло­ся ад­шу­каць), вяр­ну­лі­ся на­зад. Ра­зам з імі тра­пі­ла­ся і не­ка­то­рая каш­тоў­ная за­ход­няя лі­та­ра­ту­ра. Усё раз­мер­ка­ва­лі ў дзве біб­лі­я­тэ­кі — На­цы­я­наль­ную і Прэ­зі­дэнц­кую (та­ды — Ура­да­вую).

Ра­дзі­ві­лаў­скія збо­ры

Ва­ле­рый Ге­ра­сі­маў рас­каз­вае, што ка­лісь­ці ў Ня­сві­жы бы­ла ба­га­цей­шая біб­лі­я­тэ­ка — 20–30 ты­сяч кніг і міль­ён ар­хіў­ных да­ку­мен­таў. Ця­пер там толь­кі 3 кні­гі са збо­раў Ра­дзі­ві­лаў. Ка­ля 3500 кніг — у біб­лі­я­тэ­цы Ака­дэ­міі на­вук, звыш 500 — у На­цы­я­наль­най. Ад­но вы­дан­не ёсць ва Уні­вер­сі­тэ­це куль­ту­ры, яшчэ не­каль­кі — у бе­ла­рус­кіх му­зе­ях. Ад­нак боль­шасць кніг і да­ку­мен­таў зна­хо­дзіц­ца ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу, а так­са­ма ў Маск­ве, Хель­сін­кі, Вар­ша­ве. За­гад­чык ад­дзе­ла ста­ра­дру­каў і рэд­кіх вы­дан­няў ад­зна­чае:

— Уся спад­чы­на па­рас­кі­да­на па све­це — і ў гэ­тым вя­лі­кая тра­ге­дыя куль­ту­ры на­шых ма­лень­кіх га­ра­доў і бы­лых мяс­тэч­каў. Я пры­хіль­нік та­го, каб лі­та­ра­ту­ра, як і ін­шыя куль­тур­ныя каш­тоў­нас­ці, вяр­та­ла­ся на ра­дзі­му, і лі­чу, што з ча­сам уся біб­лі­я­тэ­ка Ра­дзі­ві­лаў па­він­на быць у Ня­сві­жы. Трэ­ба ра­біць элект­рон­ныя ко­піі і вяр­таць кні­гі на мес­ца іх пер­ша­па­чат­ко­ва­га зна­хо­джан­ня.

У Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­цы сён­ня да 130 кніг з ра­дзі­ві­лаў­скай біб­лі­я­тэ­кі. Яны пе­ра­важ­на на за­меж­ных мо­вах, та­му, з пунк­ту гле­джан­ня змес­ту, для су­час­на­га ма­са­ва­га чы­та­ча не над­та ці­ка­выя, мяр­куе Ге­ра­сі­маў. Але ёсць і на рускай мо­ве, на­прык­лад «На­тат­кі пра хар­ча­ван­не вой­скаў у ва­ен­ны час» за 1860 год з под­пі­сам: «Яго свет­ла­сці Льву Люд­ві­га­ві­чу кня­зю Ра­дзі­ві­лу». На 19‑й ста­рон­цы ста­іць штамп (ча­сам прос­та ну­мар) — і гэ­та ад­на з пры­кмет ра­дзі­ві­лаў­скай біб­лі­я­тэ­кі. Ёсць кні­гі з ма­ляў­ні­чы­мі экс­ліб­ры­са­мі — на­кле­е­ны­мі кніж­ны­мі зна­ка­мі. (На са­мых ста­ра­жыт­ных вы­дан­нях іх ра­біў зна­ка­мі­ты ў свой час мас­так-яў­рэй Герш­ка Лей­ба­віч.)

Ра­дзі­ві­лы ўдзель­ні­ча­лі ў мно­гіх паў­стан­нях або пад­трым­лі­ва­лі іх удзель­ні­каў. Та­му ка­лі паў­стан­не цяр­пе­ла па­ра­жэн­не, у іх усё кан­фіс­коў­ва­лі, а біб­лі­я­тэ­кі вы­во­зі­лі на Ус­ход. Але Ра­дзі­ві­лы зноў па­чы­на­лі збі­раць кні­гі… Та­му мож­на ка­заць на­ват пра роз­ныя біб­лі­я­тэ­кі Ра­дзі­ві­лаў — XVІІ, XVІІІ, ІXХ і ХX ста­год­дзяў.

Ар­хі­вы БНР

Коль­кі га­доў та­му, ужо ў су­час­най Бе­ла­ру­сі, асо­бы вы­со­ка­га дзяр­жаў­на­га ўзроў­ню за­ці­ка­ві­лі­ся да­ку­мен­та­мі з ар­хі­ваў БНР. Ад­нак у фон­дах Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­кі іх не ака­за­ла­ся. Су­пра­цоў­ні­кі ста­лі шу­каць па­трэб­ныя звест­кі і знай­шлі іх у двух­том­ным збор­ні­ку «Ар­хі­вы БНР», вы­да­дзе­ным не­ка­лі ў кан­цы 1990‑х у Віль­ні пры фун­да­тар­скай да­па­мо­зе бе­ла­ру­саў за­меж­жа. Кні­гі ўяў­ля­юць са­бой пад­бор­ку да­ку­мен­таў Бе­ла­рус­кай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, пе­ра­важ­на з за­меж­ных ар­хі­ваў. Імі апе­ка­ва­лі­ся ка­лісь­ці бе­ла­ру­сы, якія пра­ца­ва­лі ў Віль­ні. Кні­гі ўда­ло­ся на­быць у фонд Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­кі, і ця­пер, пры па­трэ­бе, чы­та­чы мо­гуць з імі азна­ё­міц­ца.

Гэ­та рэд­кае вы­дан­не ў сі­лу сва­ёй уні­каль­нас­ці і ма­ла­ты­раж­нас­ці, мяр­куе Ге­ра­сі­маў, тым больш што ў наш час у ар­хі­вах Літ­вы та­кую ін­фар­ма­цыю са­ма­стой­на ад­шу­каць да­во­лі скла­да­на.

Вы­дан­ні бе­ла­рус­ка­га за­меж­жа

Яшчэ ад­на ад­мет­ная ка­лек­цыя — біб­лі­я­тэ­ка Але­ся Бар­коў­ска­га. Гэ­та вя­до­мы біб­лі­я­філ, які ўсё жыц­цё збі­раў вы­дан­ні, на­дру­ка­ва­ныя бе­ла­ру­са­мі за мя­жой. Ён па­ста­ян­на ліс­та­ваў­ся з на­шы­мі су­ай­чын­ні­ка­мі, якія жы­лі ў ін­шых кра­і­нах, за­маў­ляў кні­гі. Штось­ці ў са­вец­кі час не пра­пус­ка­лі з ідэа­ла­гіч­ных пры­чы­н, але мно­гае да яго ўсё ж трап­ля­ла.

Ле­та Алесь Бар­коў­скі пра­во­дзіў на ра­цэ Ле­на ў Сі­бі­ры, дзе пра­ца­ваў ка­пі­та­нам не­вя­лі­ка­га суд­на. А зі­мой вяр­таў­ся ў Бе­ла­русь, тут у яго бы­ла сям'я, ква­тэ­ра, — і ўсё жыц­цё ён збі­раў та­кія кні­гі. «Пры­крыц­цём» яго ка­лек­цый бы­ло тое, што іх збі­раль­нік быў не пра­фе­сій­ным на­ву­коў­цам, а ама­та­рам. Та­кі ін­та­рэс звы­чай­на­га пра­цоў­на­га ча­ла­ве­кам та­ды ні­ко­му «не му­ляў во­ка».

У наш час Бар­коў­скі зра­зу­меў, што сам усе свае кні­гі не апра­цуе, ха­ця ён і вя­до­мы ся­род пра­фе­сій­ных гіс­то­ры­каў як аў­тар ці­ка­вых ары­гі­наль­ных да­сле­да­ван­няў і пуб­лі­ка­цый па пы­тан­нях бе­ла­рус­кай ды­яс­па­ры і лё­сах рэ­прэ­са­ва­ных су­ай­чын­ні­каў, што апы­ну­лі­ся ў Сі­бі­ры. Та­му част­ку ка­лек­цыі ён па­да­рыў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы, а част­ку — Прэ­зі­дэнц­кай. У за­па­сні­ках апош­няй ёсць, на­прык­лад, «Бе­ла­русь у да­тах, лі­ках і фак­тах», Па­рыж, 1950 год. У ёй змя­шча­юц­ца ста­тыс­тыч­ныя і гіс­та­рыч­ныя да­ныя па на­шай кра­і­не, якія збі­ра­лі­ся з ар­хі­ваў роз­ных кра­ін. Ва­ле­рый Ге­ра­сі­маў ад­зна­чае:

— Гэ­та ўні­каль­ныя кні­гі, бо бе­ла­рус­кая ды­яс­па­ра, у па­раў­на­нні, на­прык­лад, з яў­рэй­скай ці кі­тай­скай, жы­ла да­во­лі сціп­ла. Ад­нак на тыя гро­шы, якія бы­лі, яны неш­та вы­да­ва­лі, за­хоў­ва­лі мо­ву, куль­ту­ру. Сён­ня па та­кія вы­дан­ні час­та пры­хо­дзяць з уні­вер­сі­тэ­таў — і вы­клад­чы­кі, і сту­дэн­ты — усім гэ­та па­трэб­на і ці­ка­ва.

Лёс дзяр­жаў­най мя­жы

Ёсць у схо­ві­шчах Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­кі кні­гі, пра якія мож­на ска­заць, што яны вы­ра­шы­лі лёс дзяр­жаў­най мя­жы Бе­ла­ру­сі. Ся­род та­кіх «Хро­ні­кі зям­лі Рус­кай» — са­ма­стой­ная част­ка «Хро­ні­кі Еў­ра­пей­скай Сар­ма­тыі» Аляк­санд­ра Гвань­і­ні, вы­да­дзе­най на поль­скай мо­ве ў Кра­ка­ве ў 1611 го­дзе. Італь­я­нец па па­хо­джан­ні, Гвань­і­ні быў ка­лісь­ці ка­мен­дан­там Ві­цеб­ска­га зам­ка. По­тым на ра­дзі­ме ён пі­саў ус­па­мі­ны, як слу­жыў на Бе­ла­ру­сі.

Са­мае каш­тоў­нае ў яго тво­ры для нас — гэ­та апі­сан­не бе­ла­рус­кіх зя­мель. Яно мае і прак­тыч­нае зна­чэн­не. Ка­лі Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь атры­ма­ла поў­ную не­за­леж­насць на па­чат­ку 1990‑х га­доў, у Прэ­зі­дэнц­кую біб­лі­я­тэ­ку пры­хо­дзі­лі па­меж­ні­кі вы­со­ка­га ран­гу, якія зай­ма­лі­ся вы­зна­чэн­нем мя­жы з Ра­сі­яй. Кні­гу Гвань­і­ні яны так­са­ма гля­дзе­лі, бо на той час ме­ла іс­тот­нае зна­чэн­не, ка­му гіс­та­рыч­на на­ле­жа­лі тыя або ін­шыя зем­лі і дзе зна­хо­дзі­лі­ся мыт­ныя пе­ра­хо­ды. А тут мя­жа бы­ла дак­лад­на апі­са­на.

Апош­няя гла­ва кні­гі Гвань­і­ні мае ўжо не геа­гра­фіч­ную, а сель­ска­гас­па­дар­чую каш­тоў­насць і на­зы­ва­ец­ца «Спо­саб аран­ня і се­ян­ня ў тых ва­я­вод­ствах Бе­лай Ру­сі, якія ў Вя­лі­кім Княст­ве Лі­тоў­скім пры­ля­га­юць да мас­коў­скіх зя­мель». Асоб­нік гэ­тай кні­гі быў ка­лісь­ці і ў Яку­ба Ко­ла­са. Вя­до­ма, што ка­ля до­ма на­род­на­га паэ­та бы­ла дзя­лян­ка, на якой ён са­дзіў жы­та па тэх­на­ло­гіі, што апі­са­на Гвань­і­ні. Яна за­клю­ча­ец­ца ў тым, што ра­зам са­дзіц­ца жы­та і яч­мень. Яны вы­спя­ва­юць у роз­ны час, та­му ўбі­ра­юць спа­чат­ку жы­та, а яч­мень тым ча­сам не дае рас­ці пус­та­зел­лю. Пас­ля Яку­ба Ко­ла­са гэ­тым спо­са­бам за­ці­ка­ві­ла­ся і Ака­дэ­мія на­вук.

З под­пі­сам аў­та­ра

Ка­лі збі­раль­нік кніг па­мі­рае, род­ныя час­та пра­да­юць яго кніж­ныя скар­бы. Ад­бы­ва­ец­ца гэ­та і са спад­чы­най най­больш зна­ка­мі­тых асоб. Так і пер­шы сак­ра­тар ЦК КПБ Пан­це­ляй­мон Па­на­ма­рэн­ка, хоць і быў рус­кім па кры­ві, меў вель­мі ба­га­тую бе­ла­рус­кую біб­лі­я­тэ­ку. Ад­нак яна бы­ла рас­пра­да­дзе­на яго сва­я­ка­мі. Паз­ней ар­хі­віс­ты і біб­лі­я­тэ­ка­ры пад кі­раў­ніц­твам зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га гіс­то­ры­ка і кні­га­знаў­цы Ві­та­ля Ска­ла­ба­на на­ват скла­лі звод­ны ка­та­лог біб­лі­я­тэ­кі і ар­хі­ва Па­на­ма­рэн­кі. Уклю­ча­ны ў яго і не­каль­кі вы­дан­няў з кні­га­збо­ру Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­кі.

Уво­гу­ле ў Прэ­зі­дэнц­кай біб­лі­я­тэ­цы вы­лу­чы­лі ка­ля 20 асоб­ных ка­лек­цый бе­ла­рус­кіх гіс­та­рыч­ных кні­га­збо­раў. Ся­род іх вар­та ад­зна­чыць і біб­лі­я­тэ­ку Са­ю­за бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў, які ка­лісь­ці змя­шчаў­ся на ву­лі­цы Фрун­зэ, 5. Ка­лі твор­цы вы­еха­лі з До­ма лі­та­ра­та­ра, для іх біб­лі­я­тэ­кі так­са­ма не ста­ла мес­ца. Та­му яны па­ча­лі шу­каць, ку­ды б пе­ра­даць свае фон­ды. Прэ­зі­дэнц­кая біб­лі­я­тэ­ка ўзя­ла да ся­бе кні­гі з аў­то­гра­фа­мі. Гэ­та ка­ля 5000 вы­дан­няў з под­пі­са­мі Ян­кі Ку­па­лы, Яку­ба Ко­ла­са, Ва­сі­ля Бы­ка­ва і мно­гіх ін­шых твор­цаў, якія да­ры­лі іх сва­ёй род­най біб­лі­я­тэ­цы.

Зра­зу­ме­ла ж, за­хоў­ва­юц­ца тут і ары­гі­на­лы ўсіх бе­ла­рус­кіх кан­сты­ту­цый, ма­ні­фес­ты аб утва­рэн­ні на­шай кра­і­ны ў роз­ныя ча­сы ста­наў­лен­ня яе дзяр­жаў­нас­ці. Ёсць кні­гі па лі­ту­а­ні­цы, ўкра­і­ні­цы і геб­ра­і­цы, ар­хі­вы мно­гіх да­ва­ен­ных га­зет.

Ва­ле­рый Ге­ра­сі­маў ка­жа, што пры жа­дан­ні з гэ­ты­мі кні­га­мі мо­жа азна­ё­міц­ца кож­ны, хто мае ў гэ­тым па­трэ­бу. Адзі­ны кры­тэ­рый — па­ста­рац­ца мак­сі­маль­на пра­цяг­нуць іх тэр­мін служ­бы.

Па­ра­докс, але мно­гія ра­ры­тэ­ты дай­шлі да нас у доб­рым ста­не дзя­ку­ю­чы та­му, што ў са­вец­кі час бы­лі ў спец­за­хоў­ван­ні. Ся­род та­кіх вы­дан­ні з біб­лі­я­тэк Вац­ла­ва Лас­тоў­ска­га, Кас­ту­ся Еза­ві­та­ва, Ар­ка­дзя Смо­лі­ча, Усе­ва­ла­да Іг­на­тоў­ска­га. Ця­пер усе ідэа­ла­гіч­ныя аб­ме­жа­ван­ні зня­ты, і 70 ты­сяч рэд­кіх кніг ча­ка­юць сва­іх чы­та­чоў.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?