Вы тут

Машынам таксама холадна


Па да­па­мо­гу да ін­спек­та­раў ДАІ на Ма­гі­лёў­шчы­не за су­ткі звяр­та­юц­ца дзя­сят­кі кі­роў­цаў.

28-6

Для аў­та­ма­бі­ліс­таў сён­ня на­ста­лі на­пру­жа­ныя дні. З-за ма­ра­зоў тэх­ні­ка ад­маў­ля­ец­ца слу­хац­ца, і каб яе «ажы­віць», пры­хо­дзіц­ца мар­на­ваць шмат ча­су. Але яшчэ горш тым, хто ўсё ж та­кі вы­ехаў з до­му, по­тым аў­то за­глух­ла не­дзе ў да­ро­зе. І доб­ра яшчэ, ка­лі гэ­та зда­ры­ла­ся ў го­ра­дзе, дзе знай­сці да­па­мо­гу не так цяж­ка. А ка­лі гэ­та за­га­рад­ная тра­са?

— За­раз та­кіх зван­коў мы атрым­лі­ва­ем ка­ля 20 за су­ткі, і гэ­та толь­кі па Ма­гі­лё­ве і Ма­гі­лёў­скім ра­ё­не, — па­ве­да­міў стар­шы ін­спек­тар аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня ДАІ Анд­рэй Ка­лес­нік. — Ад­ным трэ­ба, каб нех­та па­мог скра­нуць ма­шы­ну з мес­ца, дру­гіх пры­хо­дзі­ла­ся ад­бук­сі­роў­ваць да мес­ца жы­хар­ства. Ня­даў­на на «пра­мую лі­нію» па­тэ­ле­фа­на­ва­ла дзяў­чы­на, каб яшчэ раз па­дзя­ка­ваць на­шым су­пра­цоў­ні­кам, якія да­па­маг­лі ёй на баб­руй­скай тра­се.

Каб па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі вы­ра­та­валь­ні­ка, ра­зам з су­пра­цоў­ні­ка­мі асоб­на­га ба­таль­ё­на да­рож­на-па­труль­най служ­бы аб­лас­ной ДАІ — ка­ман­дзі­рам уз­во­да Аляк­се­ем Жы­га­ра­вым і ін­спек­та­рам Ста­ні­сла­вам Ру­ба­на­вым, за­сту­паю на не­каль­кі га­дзін у на­рад.

Шэ­ры «Фаль­ксва­ген» мы ўба­чы­лі за не­каль­кі кі­ла­мет­раў ад Ма­гі­лё­ва, не­да­лё­ка ад аў­та­за­праў­кі. Як па­тлу­ма­чыў ма­ла­ды ча­ла­век, не ха­пі­ла па­лі­ва, каб да­цяг­нуць да яе, і ён у рос­па­чы звяр­нуў­ся да су­пра­цоў­ні­каў ДАІ. Вы­ра­та­валь­ні­кі на да­ро­гах з па­ра­зу­мен­нем ста­вяц­ца да сва­іх клі­ен­таў. Ха­ця не трэ­ба быць бес­тур­бот­ным, ка­лі ў та­кія ма­ра­зы ад­праў­ля­еш­ся ў да­ро­гу. Што пе­ра­шка­джа­ла пра­ве­рыць на­яў­насць па­лі­ва пе­рад па­езд­кай? Але ж не кі­даць ча­ла­ве­ка на во­лю лё­су. Ста­ні­слаў Ру­ба­наў да­стае з ба­гаж­ні­ка трос і бя­рэ «Фаль­ксва­ген» на бук­сір.

З аў­та­за­праў­кі мы вяр­та­ем­ся ў го­рад і ба­чым, як на або­чы­не муж­чы­на бес­па­спя­хо­ва спра­буе рэ­ані­ма­ваць сваё аў­то. «Да­па­мо­га па­трэб­на?» — ці­ка­віц­ца Аляк­сей Жы­га­раў. «Ды вось ма­тор за­глух», — уз­ды­хае кі­роў­ца. З ба­гаж­ні­ка ма­шы­ны ДАІ, ад­куль не так даў­но быў вы­ня­ты трос, з'яў­ля­ец­ца пры­ста­са­ван­не для пры­кур­ван­ня ад аку­му­ля­та­ра.

Ма­роз за го­ра­дам, зда­ец­ца, яшчэ мац­ней­шы. Звяр­таю ўва­гу на тое, што гэ­ты кі­роў­ца, як і па­пя­рэд­ні, так­са­ма апра­ну­ты вель­мі лёг­ка. На яго ру­кі, якія ад ма­ро­зу ста­лі зу­сім сі­нія, жах­лі­ва гля­дзець. Муж­чы­на ледзь раз­маў­ляе ад хо­ла­ду. Ня­ўжо нель­га бы­ло апра­нуц­ца з улі­кам на­двор'я? «Хто ж ве­даў, што ру­ха­вік пад­вя­дзе?» — па­ціс­кае пля­чы­ма ах­вя­ра сту­дзень­скіх ма­ра­зоў.

— Кі­роў­цы са­мі ві­на­ва­тыя, што не ўлі­чы­лі ўмоў на­двор'я, — лі­чыць ка­ман­дзір уз­во­да. — Мы што­дня па­пя­рэдж­ва­ем: у та­кія ма­ра­зы лепш ка­рыс­тац­ца гра­мад­скім транс­пар­там. На аса­біс­тым аў­та­ма­бі­лі ад­праў­ляц­ца ў да­ро­гу мож­на толь­кі пры ўпэў­не­нас­ці, што ён тэх­ніч­на спраў­ны. Для гэ­та­га не­аб­ход­на «абуць» зі­мо­выя шы­ны, пра­ве­рыць ра­бо­ту аку­му­ля­та­ра, печ­кі, па­гля­дзець, каб пра­ца­ва­ла пры­ста­са­ван­не для аб­дзі­ман­ня шкла, бы­ла ў на­яў­нас­ці не­за­мяр­за­ю­чая вад­касць.

У асноў­ным кі­роў­цаў пад­во­дзіць дыз­па­лі­ва, якое па­чы­нае за­мяр­заць пры ніз­кай тэм­пе­ра­ту­ры, або сла­бы аку­му­ля­тар. Да­рэ­чы, за зме­ну мае ча­со­выя ка­ле­гі вы­ра­та­ва­лі яшчэ 6 ча­ла­век. Ка­гось­ці так­са­ма пры­хо­дзі­ла­ся браць на бук­сір, ка­мусь­ці даць «пры­ку­рыць». За­ста­ец­ца да­даць, што сі­ноп­ты­кі па­куль не абя­ца­юць па­цяп­лен­ня, та­му трэ­ба не адзін раз па­ду­маць пе­рад тым, як вы­ехаць з га­ра­жа. Знаў­цы ра­яць да­да­ваць на 10 літ­раў звы­чай­на­га дыз­па­лі­ва 1 літр бен­зі­ну, а лепш — га­зы. Але апош­ні від па­лі­ва не заў­сё­ды яшчэ мож­на знай­сці на аў­та­за­праў­ках. Да та­го ж ён да­ра­жэй­шы. Для па­ез­дак на да­лё­кія ад­лег­лас­ці не за­будзь­це­ся пры­ха­піць трос, элект­ра­пра­ва­ды для «пры­кур­ван­ня» ад аку­му­ля­та­ра ін­ша­га аў­то, ла­па­ту, не пе­ра­шко­дзіць за­па­сны па­ліў­ны фільтр. Адзен­не ў да­ро­гу так­са­ма па­він­на быць па се­зо­не — цёп­лыя шта­ны, курт­ка, ру­ка­ві­цы. Па­жа­да­на пры­ха­піць тэр­мас з га­ра­чай гар­ба­тай ці ка­вай. Бо ў да­ро­зе ўся­кае мо­жа зда­рыц­ца.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».