Вы тут

Марына ПРАТАСАВА: «Кожнае дзіця я стараюся давесці да яго вышыні»


У Грод­не — даў­нія тра­ды­цыі ў спар­тыў­най гім­нас­ты­цы, але апош­нім ча­сам «на­бі­рае аба­ро­ты» і гім­нас­ты­ка мас­тац­кая. У Гро­дзен­скай спе­цы­я­лі­за­ва­най дзі­ця­ча-юнац­кай шко­ле алім­пій­ска­га рэ­зер­ву № 3 ця­пер зай­ма­юц­ца 120 дзя­цей ва ўзрос­це ад 4 да 16 га­доў. На ра­хун­ку вы­ха­ван­цаў шко­лы ўжо ёсць пос­пе­хі на мо­ла­дзе­вых пер­шын­ствах Еў­ро­пы, а Ган­на Ду­дзян­ко­ва ў скла­дзе да­рос­лай на­цы­я­наль­най ка­ман­ды ўзя­ла «зо­ла­та» на ле­таш­нім чэм­пі­я­на­це све­ту.

28-24

Зрэш­ты, трэ­нер-вы­клад­чык шко­лы Ма­ры­на Пра­та­са­ва ба­чыць сваю за­да­чу не толь­кі ў пад­рых­тоў­цы спарт­сме­нак вы­со­ка­га ўзроў­ню. У чым яшчэ? Аб гэ­тым яна рас­ка­за­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па вяр­тан­ні са ста­лі­цы, дзе бы­ла ўда­сто­е­на спе­цы­яль­най прэ­міі «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп».

— Ма­ры­на Ана­толь­еў­на, як па­чы­наў­ся шлях у пра­фе­сію трэ­не­ра па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы?

— Спа­чат­ку я зай­ма­ла­ся спар­тыў­най гім­нас­ты­кай у Рэ­наль­да Кны­ша, бы­ла на­ват у гру­пе алім­пій­ска­га рэ­зер­ву, але ў су­вя­зі з траў­ма­мі прый­шло­ся за­кон­чыць. Ся­мі­клас­ні­цай пе­рай­шла ў мас­тац­кую гім­нас­ты­ку да Тац­ця­ны Ула­дзі­мі­ра­ўны Прад­кі­най і ў 10-м кла­се ста­ла май­страм спор­ту — пер­шым ся­род «мас­та­чак» на Гро­дзен­шчы­не. Пас­ля шко­лы па­сту­пі­ла ў Ле­нін­град­скі ін­сты­тут фіз­куль­ту­ры імя Лес­гаф­та, дзе бы­ла вель­мі доб­рая шко­ла мас­тац­кай гім­нас­ты­кі. Там і атры­ма­ла «штур­шок», ба­зу для трэ­нер­скай пра­цы — па сён­ня ка­рыс­та­ю­ся ву­чэб­ны­мі кан­спек­та­мі, увесь час пад­сіл­коў­ва­ю­ся ве­да­мі.

Пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ мя­не не ўзя­лі пра­ца­ваць у Грод­на і ста­яў вы­бар: ку­ды па­ехаць па раз­мер­ка­ван­ні? Мож­на бы­ло за­стац­ца ў Пі­це­ры, але не трэ­не­рам, а кі­раў­ні­ком гурт­ка, пад­лет­ка­ва­га клу­ба. І дру­гі ва­ры­янт — Да­лё­кі Ус­ход, Кам­са­мольск-на-Аму­ры. Абрала апошняе, па­еха­ла. І ра­зам з яшчэ ад­ным трэ­не­рам, Люд­мі­лай Кузь­мі­чо­вай, якая ро­дам з Укра­і­ны, па­ча­лі ства­раць у Кам­са­моль­ску-на-Аму­ры шко­лу мас­тац­кай гім­нас­ты­кі. Ад­пра­ца­ва­ла там 8 га­доў.

— Шко­ла гім­нас­ты­кі ў Кам­са­моль­ску-на-Аму­ры пас­ля ва­ша­га ад'­ез­ду не раз­ва­лі­ла­ся?

— Вель­мі пры­ем­на, што, ня­гле­дзя­чы на ўсе па­стпе­ра­бу­до­вач­ныя цяж­кас­ці, яна за­ха­ва­ла­ся, і я га­на­ру­ся, што не­ка­то­рыя мае дзяў­ча­ты яшчэ з пер­ша­га на­бо­ру так­са­ма ста­лі трэ­не­ра­мі. Ле­тась яны пры­яз­джа­лі з дзець­мі на тур­нір у Грод­на. А по­тым ра­зам з ха­рэо­гра­фам Яў­ге­ні­яй Цян, з якой я па­чы­на­ла пра­ца­ваць на Да­лё­кім Ус­хо­дзе, па­еха­лі на чэм­пі­я­нат све­ту ў Кі­еў. Там на­рэш­це і су­стрэ­лі­ся ўсе тры ро­да­па­чы­наль­ні­цы мас­тац­кай гім­нас­ты­кі ў Кам­са­моль­ску-на-Аму­ры.

— А ў Грод­не як па­чы­на­лі трэ­нер­скую пра­цу?

— Прак­тыч­на, так бы мо­віць, з ну­ля. Якой мя­не та­ды ў Грод­не ве­да­лі? Хі­ба што пры­гад­ва­лі дзяў­чын­ку, якая ка­лісь­ці зай­ма­ла­ся мас­тац­кай гім­нас­ты­кай. І ўсё, ні­хто не ве­даў май­го ўзроў­ню як трэ­не­ра. На­ват ад­праў­ля­лі прос­та на­стаў­ні­кам фіз­куль­ту­ры ў шко­лу. А я ж ад­чу­ва­ла, дак­лад­на ве­да­ла, што ўжо ёсць за пля­ча­мі ней­кая ба­за, ма­гу быць трэ­не­рам. Ад­нак да­во­дзі­ла­ся чуць: «Ну, на­вош­та вам вя­лі­кая за­ла? Па­кой­чык вы­дзе­лі­лі — па­тан­цуй­це са­бе...». Так і ба­дзя­лі­ся доў­гі час па за­лах у са­мых роз­ных уста­но­вах, па­куль у го­ра­дзе не па­бу­да­ва­лі спар­тыў­ны комп­лекс ву­чы­лі­шча алім­пій­ска­га рэ­зер­ву, дзе «мас­тач­кам» ужо бы­лі ство­ра­ны да­во­лі пры­стой­ныя ўмо­вы для за­ня­ткаў. Та­ды і пай­шлі пэў­ныя пос­пе­хі на ўзроў­ні рэс­пуб­лі­кі. У гэ­ты на­бор, да­рэ­чы, і тра­пі­ла ў 1999 го­дзе Аня Ду­дзян­ко­ва да трэ­не­ра Люд­мі­лы Ка­мі­са­ра­вай, а по­тым да мя­не.

— Але ж ця­пер грэх скар­дзіц­ца на ўмо­вы для трэ­ні­ро­вак...

— Пра­ек­там спар­тыў­на­га комп­лек­су «Нё­ман», дзе мы ця­пер зай­ма­ем­ся, за­ла для мас­тац­кай гім­нас­ты­кі не пра­ду­гледж­ва­ла­ся. Але ака­за­ла­ся, што ў за­ле, якая пры­зна­ча­ла­ся для гуль­ня­вых ві­даў спор­ту, спа­бор­ніц­твы пра­во­дзіць нель­га, і дзя­ку­ю­чы бы­ло­му на­чаль­ні­ку ўпраў­лен­ня фі­зіч­най куль­ту­ры, спор­ту і ту­рыз­му абл­вы­кан­ка­ма Вік­та­ру Шніп­ко яе пе­рад­алі ў рас­па­ра­джэн­не «мас­та­чак». А мі­ніс­тэр­ства, дзяр­жаў­ны трэ­нер па мас­тац­кай гім­нас­ты­цы Вік­то­рыя Куш­нір па­кла­па­ці­лі­ся аб за­бес­пя­чэн­ні за­лы су­час­ным ды­ва­но­вым па­крыц­цём і ўсім ін­шым, што па­трэб­на для трэ­ні­ро­вач­на­га пра­цэ­су.

— Пры­га­дай­це свае ўра­жан­ні ад чэм­пі­я­на­ту све­ту ў Кі­е­ве.

— Аня Ду­дзян­ко­ва ця­пер трэ­ні­ру­ец­ца ў Мін­ску ў Тац­ця­ны Ня­на­ша­вай, а я пры­еха­ла ў Кі­еў ба­лель­шчы­цай. Бе­ла­ру­саў на тры­бу­не бы­ло ня­шмат, ча­ла­век 10-15. Я сва­ім су­се­дзям па­раз­да­ва­ла бе­ла­рус­кія сця­гі, а пад­час вы­ступ­лен­няў на­шай ка­ман­ды быц­цам са­ма бы­ла на пля­цоў­цы. Кры­ча­ла: «Дзяў­ча­ты, спа­кой­на! Тры­май! Ла­ві! Кру­ці!». І ка­лі ба­чыш, што яны чыс­та зра­бі­лі ад­но прак­ты­ка­ван­не, дру­гое, а ў са­пер­ні­каў ёсць па­мыл­кі, то ра­зу­ме­еш: мы — пер­шыя! А по­тым ба­лель­шчы­кі на тры­бу­не і на­шы дзяў­ча­ты на п'е­дэс­та­ле спя­ва­лі ра­зам бе­ла­рус­кі гімн. Пер­шы куп­лет, дру­гі, трэ­ці... На тры­бу­не яшчэ мож­на пра­пус­ціць ней­кае сло­ва, а на дзяў­чат скі­ра­ва­на ка­ме­ра і яны па­він­ны спя­ваць без­да­кор­на. Я пас­ля ўзна­га­ро­джан­ня па­ды­шла да Ані: «Вы сло­вы гім­на доб­ра ве­да­лі, каб не со­рам­на бы­ло, ка­лі па­ка­жуць у ін­тэр­нэ­це?» «Ма­ры­на Ана­толь­еў­на, мы ве­да­лі», — ка­жа.

Пры­еха­ла я ў Грод­на пас­ля гэ­та­га чэм­пі­я­на­ту і ка­жу сва­ім вы­ха­ван­цам: «Дзе­ці, ву­чы­це сло­вы гім­на. Гэ­та ж та­кі го­нар — спя­ваць яго не п'е­дэс­та­ле!»

— Вы вель­мі стро­гі трэ­нер?

— Я па­тра­ба­валь­ны трэ­нер. На­коль­кі ця­пер ра­зу­мею, так мя­не вы­ха­ваў Рэ­нальд Кныш. Так і ў мя­не: вось мы за­раз гу­та­рым у трэ­нер­скім па­коі, а дзяў­ча­ты ў за­ле неш­та са­ма­стой­на ро­бяць.

Гэ­тая па­тра­ба­валь­насць, стро­гасць па­він­на быць, на мой по­гляд, не толь­кі на трэ­ні­роў­ках. Я так, у прын­цы­пе, і сы­на вы­хоў­ва­ла. Ён зай­маў­ся ў му­зыч­най шко­ле, але ў сё­мым кла­се рап­там вы­ра­шыў «за­вя­заць». Я ка­жу: «Ве­да­еш, да­ра­гі, ка­лі твой на­стаў­нік му­зы­кі (та­кі ж па­тра­ба­валь­ны, як я) па­лі­чыць, што ты ўжо да­сяг­нуў свай­го мак­сі­му­му — та­ды за­кан­чвай. А інакш да­водзь рас­па­ча­тую спра­ву да кан­ца». Не без праб­лем, але па­га­дзіў­ся. Пры­но­сіць дып­лом: «Вось та­бе!» А по­тым, ужо 20-га­до­вым, ку­піў скрып­ку і іг­рае. Ця­пер ён, пра­гра­міст па аду­ка­цыі, ка­жа, што бу­дзе леп­шым у сва­ёй пра­фе­сіі і яго дзе­ці бу­дуць га­на­рыц­ца ім так, як ён га­на­рыц­ца мной. І я па­чы­наю ра­зу­мець, што, на­пэў­на, не да­рэм­най бы­ла мая стро­гасць.

— Ха­ця, вя­до­ма, не кож­на­му на­ка­на­ва­на да­біц­ца пос­пе­ху у той ці ін­шай сфе­ры, у тым жа спор­це...

— Баць­кам ма­іх вы­ха­ван­цаў я заў­сё­ды ка­жу, што ў кож­на­га свой мак­сі­мум. І не заў­сё­ды на­ват вель­мі здоль­нае дзі­ця мо­жа не­ча­га да­сяг­нуць: па­він­на быць вя­ліз­нае жа­дан­не і ўмен­не пра­ца­ваць. Але кож­нае дзі­ця я ста­ра­юся да­вес­ці да яго вы­шы­ні, рэа­лі­за­ваць якас­ці, якія яму да­дзе­ны. І зу­сім не­аба­вяз­ко­ва, каб вы­ні­кам на­шых за­ня­ткаў ста­лі спар­тыў­ныя пос­пе­хі. Мас­тац­кая гім­нас­ты­ка вы­хоў­вае эс­тэ­тыч­ны густ, а спорт уво­гу­ле — гэ­та пэў­ная ма­дэль жыц­ця, якая фар­мі­руе асо­бу: у пры­ват­нас­ці, ву­чыць цяр­пець боль, пра­хо­дзіць вы­пра­ба­ван­не пос­пе­хам, ней­кім не­га­ты­вам і ра­біць свае вы­сно­вы на бу­ду­чы­ню.

— Што гэ­та для вас — «Бе­ла­рус­кі спар­тыў­ны Алімп»?

— Для мя­не гэ­та перш за ўсё пры­знан­не ней­кіх за­слуг у пра­цы з дзець­мі, пры­чым, паў­та­ру­ся, не толь­кі та­го, што да­ты­чыц­ца спар­тыў­ных да­сяг­нен­няў. Трэ­нер — гэ­та, на­пэў­на, пры­зван­не. Ім трэ­ба на­ра­дзіц­ца. І ка­лі ты сва­іх вы­ха­ван­цаў не ад­чу­ва­еш, не лю­біш, не ра­зу­ме­еш, ка­лі яны для ця­бе па­прос­ту ней­кі «ма­тэ­ры­ял» у трэ­нер­скай кар'­е­ры (за ад­ны­мі — ін­шыя), то ні­чо­га не атры­ма­ец­ца. Лепш да дзя­цей не па­ды­ходзь.

Ма­ру пра тое, каб мае ву­ча­ні­цы прый­шлі трэ­не­ра­мі ў на­шу шко­лу, а я та­ды бу­ду пра­ца­ваць толь­кі з ма­лень­кі­мі дзет­ка­мі. Мне больш за ўсё па­да­ба­ец­ца ўзрост 6-8 га­доў, ка­лі яны гля­дзяць на ця­бе ўдзяч­ны­мі воч­ка­мі. І ты ба­чыш, як з ня­зграб­ных, гар­ба­цень­кіх, пу­за­цень­кіх «ка­ча­нят» па­сту­по­ва фар­мі­ру­юц­ца «па­раст­кі». А по­тым гля­дзіш: якія ж пры­га­жу­ні!

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Алена і Сяргей Нікалаевы, а таксама іх пяцёра дзяцей усё яшчэ пад уплывам сваёй трыумфальнай перамогі.

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.