Вы тут

Беларускiя «дакараўцы» вярнулiся на радзiму


Пасля прылёту на радзіму гоншчыкі расказалі журналістам пра «Дакар-2014» і яго цяжкасці.

Ралі-марафон «Дакар-2014»праходзіў па тэрыторыі Аргенціны,Балівіі і Чылі з 4 па 18 студзеня. Трэці раз у гэтай прэстыжнай гонцы ўдзельнічала і беларуская заводская каманда «МАЗ-СПАРТаўта». Яе экіпаж у складзе пілота Сяргея Вязовіча, штурмана Паўла Гаранінаі механіка Аляксея Невяровіча заняў

2

11-е месца ў катэгорыі грузавікоў. Аляксандр Васілеўскі, Валерый Казлоўскі і Антон Запарошчанка паказалі 31-ы вынік. Яшчэ адзін гоначны «МАЗ» з-за тэхнічных праблем, нажаль, аказаўся сярод тых 20 грузавікоў, што да фінішу гонкі не дайшлі. На старт жа выйшлі 70.

Траса сёлета была больш працяглай. Удзельнікі гонкі павінны былі пераадолець больш за 9 тысяч кіламетраў, каля 5 тысяч з якіхбылі «баявымі».

— Таму нам трэба было правільна размеркаваць свае сілы, — паведаміў пілот Сяргей Вязовіч. — На жаль, удачы не хапіла (каб фінішаваць у дзясятцылепшых. — Аўт.). «Дакар-2014» не быў такім ужо складаным, як часам пра яго кажуць. Запомнілася, хіба, паўднёва-амерыканская спёка ды нязначныя праблемы з сістэмай падачы паліва.

Экіпажу Аляксандра Васілеўскага пашанцавала менш.

— Мы разлічвалі на зусім іншы вынік, — прызнаўся пілот.Дагэтуль экіпаж Васілеўскага на «Дакары» быў лідарам убеларусаў. Гэта ён дайшоў дафінішу самага першага ў гісторыі каманды ралі-марафону2012 года ў сярэдзіне пелетону — няздзейсненая мара для многіх навічкоў! У 2013-м Васілеўскі заняў 21-е месца — палепшыў свой папярэдні вынік ажно на 10 пазіцый.

Перад беларусамі стаяла задача — трапіць у ТОП-20, а атрымалася так, што каманда наблізілася да лідараў сусветнага аўтаспорту. І абараніла годнасць айчыннага аўтапрама і ўсёй Беларусі.

Дарэчы, прагрэс беларускай каманды станоўча ацанілі і канкурэнты. Вось што за некалькі дзён да фінішу гонкі сказаў пра нашых спартсменаў Артур Ардавічус, бронзавы прызёр «Дакара-2012», лідар казахстанскай каманды Азіапа Моіогзрогіз з Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Астана»: «МАЗ-СПАРТаўта» — адназ нямногіх каманд, у якой прагрэс настолькі хуткі. Зусім нядоўгі тэрмін спатрэбіўся ёй, каб узняцца на вельмі высокі ўзровень. І гэта выклікае вялікую павагу».

Наталля ШЧАСНАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».