Вы тут

Крэдыты на жыллё павiнны стаць даступнымi


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах Аляксандр МЯКІННІКпракаменціраваў нашай газеце нядаўнія выказванняў Прэзідэнта нашай краіны пра транспартныя пошліны, магчымую дэнамінацыю і крэдытную палітыку.

ПРАЗ 5 ГАДОЎ МЯСЦОВЫЯ ДАРОГІ «ПАДЦЯГНУЦЦА»

— Што тычыцца пошліны на транспарт,сапраўды, былі вялікія спрэчкі, у тым ліку сярод дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў, падчас прыняцця гэтага дапаўнення да заканадаўства. Але іншага выйсця, каб сёння падтрымаць і дзяржаву, і нашы дарожныя арганізацыі, у нас не было. Многія прапаноўвалі ўсё ж такі ўвесці акцызы на паліва, але, калі мы так зробім, то яно будзе яшчэдаражэйшае, чым сёння.

Дарогі трэба падтрымліваць у добрым стане. Сёння рэспубліканскія дарогі — калібраць у цэлым па Беларусі — знаходзяццаў добрым стане. А вось дарогі абласнога значэння і мясцовага маюць патрэбу ў фінансавых уліваннях. Як патлумачыў Прэзідэнт, 100% сумы (1 трыльён 600 мільёнаў), якую мы павінны сабраць дзякуючы пошліне на транспарт, пойдзе выключна надарогі: 50% — у рэспубліканскі бюджэт нарамонт дарог рэспубліканскага значэння, астатнія 50% — у мясцовы бюджэт на рамонт дарог мясцовага значэння.

Цяпер кіраўнікі дарожных арганізацый чакаюць, што мясцовыя ДРБУ павінны атрымаць ад 8 да 10 мільёнаў на асфальтаванне і падтрыманне дарог. Падкрэслю: не на абслугоўванне дарог, а на падтрыманне асфальтавага пакрыцця. Гэта добрыя ўліванні, калі браць у цэлым, плюс яшчэ будуць уліванні з боку мясцовых бюджэтаў — райвыканкамы таксама дадуць сродкі на ўтрыманне дарог. Калі мы будзем нармальна фінансаваць гэтую сферу, думаю, што на працягу 3-5 гадоўмы «падцягнем» дарогі, нават мясцовыя.

Вядома, мы разумелі, калі прымалі гэтызакон, што ўсё ж такі ён ударыць і па невельмі забяспечаных слаях насельніцтва. Гэта тычыцца пенсіянераў, работнікаў бюджэтных арганізацый, у якіх сёння зарплата вельмі маленькая. Мы гэта выдатна разумелі, але іншага выйсця не было. Калі аўтамабіль важыць да 1,5 тоны, трэба будзе заплаціць 5 базавых велічынь падатку. Ад 1,5 тоны — да 2-7 базавых велічынь.Атрымліваецца, раз на год, калі машынамае вагу да 1,5 тоны, чалавеку трэба падчас праходжання тэхагляду (апошні цяпер каштуе 230 тысяч) заплаціць дадаткова 5 базавых велічынь. Тыя, у каго ўзрост машыны складае менш за дзесяць гадоў, гэтую пошліну будуць плаціць: раз на два гады, але не 5 базавых, а 10 — адразу за 2 гады. Тут не атрымаецца так, што адна катэгорыя грамадзян будзе пастаянна плаціць, а хтосьці пазбегне падатку — усе будуць плаціць аднолькава.

ДЭНАМІНАЦЫІ «ПА-САВЕЦКУ» НЕ БУДЗЕ

 

— Калі казаць пра дэнамінацыю, простымі словамі — «прыбіранне нулёў», то, як Прэзідэнт расказаў, у Беларусі ўжо ёсць надрукаваныя новыя грошы. I калі мы падыдзем да такога перыяду — увядзення іх у абарачэнне і абмену старых купюр — за месяцы 4-5 да гэтага народ будзе інфармаваны. Але сёння востра гэтае пытанне не стаіць. Важна тое, што кіраўнік дзяржавы запэўніў беларускіх грамадзян: калі нулі «прыбяруць», людзі не панясуць страт. Такім чынам, гэта не будзе працэс «аднаго дня».

Рэспубліка Беларусь ужо праходзіла праз дэнамінацыю. Паэтапна ўзамен старых грошай будуць давацца новыя. Гэта расцягнецца на некалькі месяцаў або паўгода, у гэты час банкі будуць у насельніцтва паступова забіраць старыя грошы — зарплаты, пенсіі, рэшта ў крамах будуць давацца новымі.

Калі мы падыдзем да гэтага, з адпаведнымі спецыялістамі ўзгоднім, колькі нулёў прыбраць — 3 ці 4, і пра ўсё паведамілі насельніцтву. Не маюць падставы сцверджанні, што ўсё будзе праводзіцца рэзкаі за нейкія 10-15 дзён. Ужо тое, што гэтае пытанне адкрыта абмяркоўваецца на працягу года, усяляе ўпэўненасць, што інтарэсы людзей будуць захаваныя. Не будзе, як у савецкі час, калі вечарам ляглі, а раніцай— новыя грошы.

СТАЎКІ ПА КРЭДЫТАХ ТРЭБА ЗНІЖАЦЬ

— Закранаючы пытанні грашова-крэдытнай палітыкі, варта сказаць: тыя працэнты,пад якія сёння банкі даюць крэдыты на набыццё жылля, вельмі высокія. Такія крэдыты даюць Беларусбанк, Белаграпрамбанк і камерцыйны Белгазпрамбанк. Беларусбанк выдае крэдыты пад 38,5% гадавых на аплату 75% кошту кватэры, пазычаныя сродкі кліент павінен вярнуць на працягу 15 гадоў. Белаграпрамбанк таксама дае крэдыт пад 38,5% гадавых, але на аплату 90% кошту жылля, і аддаваць доўг можна на працягу 20 гадоў. Што да Белгазпрамбанка, то ён дае крэдыты пад 46,5% гадавых.

Шчыра кажучы, і Прэзідэнт гэта адзначыў, такія крэдыты непад'ёмныя для простага чалавека. Мы ўсе сёння, у тым лікуі банкіры, і Саўмін, добра разумеем, штогэтыя працэнтныя стаўкі трэба зніжаць хоць бы да ўзроўню тых, якія былі ў нас, напрыклад, у 2008-2009 годзе. Сёння, калі кошт кватэры — 600 мільёнаў беларускіхрублёў, то чалавеку, які бярэ крэдыт у банку, трэба вярнуць больш за мільярд. Гэта практычна нерэальна.

Сёння ёсць праблемы і ў прадпрыемстваў, калі гаворка ідзе пра крэдыт на куплю нейкага абсталявання, на мадэрнізацыю —гэтатаксама цяжка, бо вельмі вялікія стаўкі. Іх трэба паступова давесці да 15-20%. Гэта трэба зрабіць, каб насельніцтва магло нармальна карыстацца фінансава-крэдытнымі рэсурсамі. Іншага шляху ў нас няма. Таму што сёння ў любой маладой сям'і самы галоўны прыярытэт — гэта жыллё.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.