Вы тут

У Парыжы антыўрадавы «Дзень гневу» завяршыўся сутыкненнямi з палiцыяй


У сталіцы Францыі ўдзельнікі «Дня гневу» выступалі супраць шэрагу законаў, прынятых за час прэзідэнцтва Франсуа Аланда, а таксама патрабавалі адстаўкі кіраўніка дзяржавы, па выніках шэрагу апытанняў прызнанага «самым непапулярным» прэзідэнтам Францыі.

Парыжская паліцыя арыштавала як мінімум 150 удзельнікаў «Дня гневу» — нядзельнай акцыі пратэсту супраць прэзідэнта Францыі, перадаюць мясцовыя СМІ. Раней было арыштавана яшчэ не менш за 12 чалавек, якія абвінавачваюцца ў нашэнні забароненых відаў зброі. Сутыкненні мітынгоўцаў з супрацоўнікамі паліцыі здарыліся ўвечары ў нядзелю — раз'юшаны натоўп накінуўся на паліцэйскіх, калі маніфестацыю пачалі разганяць. У ходзе беспарадкаў раненні рознай ступені цяжару атрымалі 19 паліцэйскіх. Радыкальна настроеныя актывісты ў масках кідалі ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў бутэлькі, петарды і дымавыя шашкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?