Вы тут

Калi бусел не даляцеў


Урачы акушэр-гінеколагі могуць атрымаць законнае права адмовіцца ад правядзення аператыўнага ўмяшання па перарыванні цяжарнасці (аборту). Законапраект, які прадугледжвае падобную норму, цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоўПадобнае новаўвядзенне можна лічыць пошукам пэўнага кампрамісу ў межах каардынацыйнай рады паміж праваслаўнай царквой і Міністэрствам аховы здароўя. Падрабязнасці тлумачыць галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Святлана САРОКА.

— Неабходна адразу заўважыць, што не сёння і нават не ўчора з'явіліся спецыялісты, якія пасваіх, у першую чаргу рэлігійных,поглядах, адмаўляюцца перарываць цяжарнасць. Проста гэтаяз'ява існавала на ўзроўні вуснайдамоўленасці. Аднак цяпер міністэрства спрабуе аформіць падобную магчымасць на заканадаўчымузроўні. Пакуль такая норма непрынята, і мы не можам дэталёва абмяркоўваць, як гэта будзена практыцы. Мяркуецца, штотакія пытанні будуць вырашаццапаводле пісьмовай заявы на імягалоўнага ўрача лячэбнай установы. Самае важнае, што тут павінназабяспечыць Міністэрства аховыздароўя, — падобная адмова непавінна ствараць пагрозу лячэбнаму працэсу. Калі ў лячэбнай установе працуюць адзін-два ўрачы, топадобная пастаноўка пытання наогул можа пагражаць арганізацыілячэбнага працэсу, таму галоўныўрач мае права і не прыняць адмову спецыяліста.

Ці не страціць у зарплаце той, хто будзе адмаўляцца ад хірургічных метадаў перарывання цяжарнасці?

— За хірургічную актыўнасць наогул прадугледжана пэўная даплата. На працягу месяца спецыялістпавінен зрабіць пэўную колькасцьхірургічных умяшанняў. Аднак гэта не асноўны від аператыўнай актыўнасці ўрача-гінеколага. Нельгасказаць, што істотным чынам тутможа паўплываць выкананне менавіта перарыванняў цяжарнасці.Сёння ў сярэднім на жаночую кансультацыю, якая абслугоўвае каля27-29 тысяч жанчын, прыпадае небольш за 6-7 выпадкаў перарыванняў на тыдні.

Можа быць, каардынацыйная рада неўзабаве схіліцца да прызнання неабходнасці забароны абортаў?

— Забарона правядзенняабортаў не з'яўляецца асноўнымці адзіным метадам у павышэнні,скажам, дзетараджэння. Разамз тым раптоўная забарона можавыклікаць пагаршэнне сітуацыі. Унас з'явяцца выпадкі крымінальныхумяшанняў, вырастуць паказчыкімацярынскай смяротнасці. У савецкі час, калі існавала практыкатакой забароны, былі ў нас і фактыгібелі жанчын у выніку крымінальных абортаў.

У першую чаргу неабходнапрацаваць на прафілактыку, захаванне рэпрадуктыўнага здароўя.Адначасова сумесна з рэлігійныміканфесіямі ва ўсіх рэгіёнах краінысёння вядзецца работа па матывацыі жанчын на захаванне цяжарнасці. Урач-гінеколаг не толькідае інфармацыю аб магчымых ускладненнях, звязаных з падобным

аператыўным умяшаннем, аленакіроўвае жанчыну на кансультацыю да псіхолага або псіхатэрапеўта, ці ў кабінет планаваннясям'і. Каб жанчына мела магчымасць усё яшчэ раз абдумаць іпрыняць узважанае рашэнне. Дагэтай работы актыўна падключаюцца і валанцёры ад розных канфесій, якія пакідаюць у жаночыхкансультацыях інфармацыю пагэтай тэме, у некаторых выпадкахсустракаюцца з пацыенткамі. Прылюбым раскладзе ўрач-гінеколагправодзіць і паўторную кансультацыю, на якой ужо ідзе размова абдалейшым планаванні сям'і і метадах засцярогі.

Такая дзейнасць прыносіць свой плён?

— Безумоўна. У сярэдзіне1990-х штодня каля дзесяці-пятнаццаці жанчын звярталіся ў жаночую кансультацыю для перарывання цяжарнасці. Цяпер выпадкаўне так многа. Сучасныя жанчыныбольш ведаюць, усведамляюць рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя,імкнуцца сачыць за сваім здароўемі планаваць нараджэнне дзяцей. Унашай краі не істотна знізіліся статыстычныя лічбы вакуум-аспірацый і міні-абортаў.

А чаму ўсё ж такі жанчыны схіляюцца да перарывання цяжарнасці?

— Звычайная прычына для такога рашэння — негатоўнасць узяцьна сябе новыя клопаты. Пазней, кажуць жанчыны, — так, абавязкова,але не цяпер. Вось чаму мы стаі мна пазіцыі неабходнасці планавання сям'і. У Еўропе, напрыклад, яктолькі дзяўчына прымае рашэннеаб пачатку палавога жыцця, янаабмяркоўвае з гінеколагам прыманне аральных кантрацэптываў.У развітых краінах сярэднестатыстычная жанчына ўжывае аральнуюкантрацэпцыю каля 10 гадоў да моманту планавання першынца. Пасля нараджэння той колькасці дзяцей, якую жадае мець канкрэтнаясям'я, жанчына зноў вяртаецца дааральнай кантрацэпцыі. Маладыяжанчыны такім чынам не рызыкуюць сваі м рэпрадуктыўным і псіхалагічным здароўем. У нас яшчэпакуль застаюцца маладыя людзі,якія разважаюць «як будзе, так ібудзе».

Калі юнак і дзяўчына вырашыліжыць палавым жыццём, то задачанашай службы — прапанаваць тое,што мы можам, для захавання фізічнага і псіхалагічнага здароўя пары. З другога боку, вядома, асноўная работа вядзецца ў тым кірунку,каб моладзь свядома разважаланад больш познім пачаткам палавога жыцця. Гэта спрыяе зніжэннюраспаўсюджвання інфекцый, якіяперадаюцца палавым шляхам, тыхжа незапланаваных цяжарнасцяў.

І трэба сказаць, кожнае наступнаепакаленне ўсё больш адказна ставіцца да таго, каб не пазбавіць сябеў будучыні магчымасці нараджэнняздаровых дзяцей.

Планаванне сям'і, адсутнасць забароны на аборты пагаршаюць дэмаграфічную сітуацыю?

— Забарона абортаў не павялічыць нараджальнасць. Гэтага можна дасягнуць з дапамогайэфектыўнага лячэння бясплодныхпар. У гэтым сэнсе вельмі важныяагульныя паказчыкі здароўя нашыхжанчын. У сучасных умовах яныпроста абавязаны клапаціцца пратое, каб кожная цяжарнасць была жаданай, каб працякала нармальна, без ускладненняў, і кабзавяршылася нармальнымі родамі. На жаль, сёння рэпрадуктыўнаездароўе нашых грамадзян аслабленае, а сярод жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту распаўсюджана іэкстрагенітальная паталогія. Хоцьмы і кажам пра вялікія дасягненні сучаснай медыцыны, дзякуючыякім жанчыны нават з перасаджанай ныркай ці пасля аперацыі насэрцы могуць рэалізаваць сваюмару стаць маці. Але гэта зусім нетак лёгка.

Важным момантам у галіне планавання сям'і стала і ўкараненнемедыкаментознага аборту — якнайбольш ашчаднага метаду перарывання цяжарнасці. Тут нямаінструментальнага ўмяшання ўматку, а значыць, мы захоўваемрэпрадуктыўнае здароўе жанчыны.Разам з тым псіхалагічная траўматаксама меншая. Прэпараты падобнага кшталту можна набыцьтолькі ў лячэбных установах. Першы гарманальны прэпарат жанчына прымае ў прысутнасці ўрача,пасля чаго на працягу прыкладнадзвюх гадзін застаецца ў лячэбнай установе. Другі гарманальныпрэпарат жанчына прымае ў хатніх умовах. Пры гэтым пацыенткапапярэджваецца аб усім, што янапавінна мець на ўвазе. Кошт двухпрэпаратаў складае прыкладна700 тысяч рублёў. Сёлета мы зможам атрымаць першую статыстычную лічбу за мінулы год па колькасці праведзеных медыкаментозныхабортаў у краіне.

Метад хоць і ашчадны, алепабочныя эфекты, напэўна, таксама ёсць...

— Пабочныя эфекты ёсць укожнага медыцынскага метаду.Цяжарнасць, здараецца, захоўваецца. Але гэта бывае ў вельмі рэдкіх выпадках.

Калі мы кажам пра адмаўленне медыкаў ад перарывання цяжарнасці, то маем на ўвазе і адмаўленне ад прызначэння медыкаментознага аборту?

— У гэтым сэнсе размова ідзевыключна аб хірургічным перарыванні — вакуум-аспірацыі і міні-аборце. Таму мы і працуем надтым, каб у выпадку неабходнасціперарывання цяжарнасці прымяняўся самы ашчадны метад. Іншаярэч, для яго правядзення прызначаны вельмі сціслы тэрмін — неабходна звярнуцца да ўрача да 49 дняцяжарнасці.

Дэмограф, рэдактарка партала www.prolife.by Таццяна ТАРАСЕВІЧ мяркуе, што трэба рухацца далей і ісці да поўнай забароны абортаў у краіне.

— У Італіі 90 працэнтаў урачоў адмаўляюцца перарываць цяжарнасць. Так што нашановая тэндэнцыя — вельмі правільная. Аднакусё роўна размова ідзе аб тым, што ў пэўнайсітуацыі кіраўніцтва ўстановы можа і адмовіцьурачу або проста прапанаваць перакваліфікавацца.

Можа быць, са своеасаблівымі перакананнямі не варта ісці ў акушэрства?

— Акушэрства спрадвеку было галіной родадапамогі. А ў нас сёння развіваецца абартыўная, а не родадапаможная практыка. Паводле пазіцыі міжнародных экспертаў, абортне з'яўляецца медыцынскай неабходнасцюдля ратавання жыцця маці. Ёсць прынцыповая розніца паміж абортам і неабходнымі медыцынскімі працэдурамі, якія праводзяцца,каб ратаваць жыццё маці, нават калі такоеўмяшанне прыводзіць да страты жыцця яебудучага дзіцяці... У Іспаніі ўводзяцца абмежаванні на аборты. Там перарыванне цяжарнасці да 12 тыдняў магчымае, калі цяжарнасцьнаступіла ў выніку згвалтавання, а пасля12 тыдняў — пры наяўнасці пагрозы жыццюжанчыны. У шэрагу развітых краі н, дарэчы,развіццё медыцыны дазваляе ратаваць жыццёі жанчыны, і будучага дзіцяці. Гэта медыцыназусім іншай якасці, якая дзейнічае паводлемадэлі «два пацыенты».

Вы лічыце, наша краіна ў цэлым і беларускія жанчыны ў прыватнасці цалкам гатовыя да такога падыходу?

— У нас вялікая колькасць урачоў выраслана практыцы правядзення абортаў, і ім сённяскладана ацэньваць сітуацыю. Аборт — гэтане медыцынская маніпуляцыя, а сацыяльнаяз'ява. Не трэба баяцца забароны абортаў унашай краіне. Мы захаваем дзяцей, забяспечым наша дэмаграфічнае развіццё, будучынюбеларускага народа. Нам проста неабходнаўкараніць комплекс захадаў. Наладзіць інфармаванне грамадзян, пачынаючы ўжо з дзіцячага ўзросту. У школах мог бы з'явіцца прадмет«Каштоўнасць чалавечага жыцця». Жыццёкожнага чалавека — гэта непарыўнае цэлае,якое пачынаецца ў момант зачацця і праходзіць розныя этапы да смерці. У навуцы гэтым этапам даюцца розныя назвы — «зігота»,«бластацыст», «эмбрыён», «плод», «немаўля», «дзіця», «падлетак» і «дарослы». Кожнаененароджанае дзіця з моманту свайго зачаццяз'яўляецца чалавекам.

Аднаго інфармавання будзе дастаткова?

— Недастаткова сказаць, што аборт — гэта дрэнна, што гэта знішчэнне жыцця дзіцяці іздароўя жанчыны. Жанчыне на раздарожжынеабходна дапамагчы, прадаставіць прафесійную кансультацыю. Хутчэй за ўсё, яе рашэнне зрабіць аборт абумоўлена складанасцямі, якія варта перачакаць. А можа, проста

не абудзілася матывацыя да нараджэння дзіцяці. У нашым грамадстве дзейнічае жорсткаярэпрадуктыўная ўстаноўка — адно-два дзіцяці, і хопіць. Чацвёртага — нізавошта, з мянесмяяцца будуць! Будучым бацькам неабходнадапамагчы адаптавацца да новых абставін.Мы павінны гаварыць не аб праве на аборт —такога права проста не існуе! — а выключнааб праве на жыццё, нараджэнне дзіцяці, намацярынства. Калі ў нас захаваецца лаяльнаестаўленне да абартыўнай практыкі, значыць,мы ніколі не разарвём гэты ланцуг. Маці, якаянекалі рабіла аборт, апрыёры дапускае такіход падзей і для сваёй няпоўнагадовай цяжарнай дачкі.

Відаць, забараніць аборты не так і проста.

— Думаю, павінна быць адпаведная дзяржаўная праграма. Словы «планаванне сям'і»трэба перакрэсліць. Адпаведную службу закрыць, паколькі гэта спрыяе ранняй сексуалізацыі падлеткаў, росту абортаў і выпадкаўбясплоднасці. Замест гэтага патрэбна службадапамогі, у якой разам будуць працаваць псіхолаг, акушэр-гінеколаг, сацыяльны работнік,юрыст — для падтрымкі ў крызіснай сітуацыі.Такая служба можа функцыянаваць як у медустановах, так і на базе сацыяльных цэнтраў.

У Расіі, напрыклад, ёсць практыка прадастаўлення магчымасці пражывання цяжарнай жанчыне, якая апынулася ў складанайжыццёвай сітуацыі, на нейтральнай тэрыторыі — здымнай кватэры або спецыялізаванымцэнтры. Пэўная ізаляцыя ад блізкіх дапамагаежанчыне ўсё абдумаць. За гэты час бацькі,муж звыкаюцца з новымі абставінамі. Стасункіаднаўляюцца. І дзіця ратуецца.

Жанчына мае права перарываць цяжарнасць па пэўных паказаннях пры наяўнасці, скажам, генетычных адхіленняў у плода.

— Я не бачу праблемы ў нараджэнні і выхаванні дзяцей з сіндромам Даўна. «Лішняя» храмасома не можа быць нагодай для пазбаўлення дзіцяці права на жыццё. У гэтым сэнсе патрэбна толькі стварыць асаблівыя ўмовы для асаблівых дзяцей. Нават калі ў выпадку невылечнага захворвання дзіця гіне, то гэта непазбежная рэальнасць, а не наўмыснае забойства. Няма ні падстаў, ні аргументаў, каб пазбаўляць жыцця.

Можна «прымусіць» жанчыну нарадзіць, але хто пасля будзе «прымушаць» яе выхоўваць дзіця?

— Абсалютная большасць пасля родаў некідае дзяцей, але неабходна думаць пра развіццё службы ўсынаўлення. На Захадзе значны працэнт людзей усынаўляе дзяцей, у насрух таксама ёсць. Аднак трэба ісці далей. У Расіі і іншых краі нах ужо ёсць практыка адкрыцця бэбі-боксаў для падкідышаў. Ахвотных забраць дзіця з такога бэбі-бокса нават больш,чым кінутых дзяцей.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.