Вы тут

«Авелем» адзiным


Сён­ня ўве­ча­ры ў Мін­ску пач­нуц­ца, на­пэў­на, са­мыя ма­са­выя і ві­до­вішч­ныя здым­кі ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но. Укра­ін­скі рэ­жы­сёр Уіль­ям дэ Ві­таль, які з па­чат­ку 1990-х жы­ве і пра­цуе ў Га­лі­ву­дзе, бу­дзе зды­маць на­цы­я­наль­ны бе­ла­рус­кі фільм «Авель». Пра­біб­лей­скі тры­лер-ба­я­вік пра двух бра­тоў, су­час­ную гіс­то­рыю Ка­і­на і Аве­ля на фо­не па­дзей у Бе­ла­ру­сі ў 2010 го­дзе гле­да­чы змо­гуць па­ба­чыць ужо гэ­тай во­сен­ню.

А па­куль доў­гі­мі зі­мо­вы­мі ве­ча­ра­мі і на­ват на­ча­мі на цэнт­раль­ных пло­шчах Мін­ска (Каст­рыч­ніц­кай і Не­за­леж­нас­ці) і на­ват ка­ля До­ма ўра­да бу­дуць зды­маць сцэ­ны дэ­ман­стра­цый з удзе­лам ма­соў­кі ў 4 ты­ся­чы ча­ла­век. У здым­ках бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны і сі­ла­выя струк­ту­ры. Яны бу­дуць не толь­кі, так бы мо­віць, са­чыць за па­рад­кам, але і ўлас­на зды­мац­ца. Дзе­ян­не філь­ма ад­бы­ва­ец­ца, у тым лі­ку, і пад­час раз­го­ну ак­цыі пра­тэс­ту ў Мін­ску ў 2010 го­дзе. Та­ко­га бе­ла­рус­кае кі­но са­праў­ды яшчэ не ба­чы­ла. Акра­мя та­го, у зі­мо­вых здым­ках бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны 20 кас­ка­дзё­раў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Лат­віі, Із­ра­і­ля, Ка­та­ра, Аў­стра­ліі. А вяс­ной — 10 спе­цы­я­ліс­таў з ЗША. Ства­раль­ні­кі філь­ма сцвяр­джа­юць, што ўсё гэ­та кас­ка­дзё­ры най­вы­шэй­ша­га кла­са, лаў­рэ­а­ты прэ­міі тру­ка­ва­га «Ос­ка­ра» — Taurus World Stunt Awards.

— На­ват чыс­та тэх­на­ла­гіч­на для бе­ла­рус­ка­га кі­но ўсё гэ­та бу­дзе ўпер­шы­ню, — рас­па­вя­дае прад­зю­сар філь­ма «Авель» Юрый ІГ­РУ­ША

. — Але ж трэ­ба не­ка­лі па­чы­наць пры­цяг­ваць спе­цы­я­ліс­таў су­свет­на­га ўзроў­ню, най­ноў­шыя тэх­на­ло­гіі і ў бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф.

А па­куль ака­ліч­нас­ці сю­жэ­ту «Аве­ля» тры­ма­юц­ца ў сак­рэ­це. Вя­до­ма, што ўдзел стуж­кі ў су­свет­ных кі­на­фес­ты­ва­лях за­бяс­пе­чаць «зор­кі» пер­шай ве­лі­чы­ні ў пра­ек­це. Так, ужо вя­до­ма, што ў філь­ме бу­дзе зды­мац­ца га­лі­вуд­скі ак­цёр Эрык Ро­бертс, а так­са­ма шмат ра­сій­скіх ак­цё­раў: Аляк­сей Се­раб­ра­коў, Ігар Са­вач­кін ды ін­шыя. Ся­род бе­ла­рус­кіх ак­цё­раў бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны ак­цёр тэ­ат­ра імя Гор­ка­га Рус­лан Чар­нец­кі, ма­ла­дая акт­ры­са Але­ся Гры­бок і Яў­ген Шмар­лоў­скі, які ця­пер жы­ве ў Гер­ма­ніі і з'яў­ля­ец­ца тва­рам ня­мец­ка­га ка­на­ла RTL.

Імя акт­ры­сы, якая вы­ка­нае га­лоў­ную жа­но­чую ро­лю, па­куль не агуч­ва­юць. Ра­ней вя­лі­ся раз­мо­вы пра маг­чы­мы ўдзел га­лі­вуд­скіх «зо­рак» Скар­лет Ёхан­сан і Мі­лы Ку­ніс.

Аў­та­рам сцэ­на­рыя філь­ма стаў ра­сі­я­нін Ра­ман Ма­ку­шаў, які скон­чыў у Лос-Ан­джэ­ле­се New York Fіlm Academy і шко­лу По­ла Браў­на. Ма­ю­чы за пля­чы­ма та­кую аду­ка­цыю, ён, ві­даць, доб­ра ве­даў, як на­пі­саць ме­на­ві­та та­кі сцэ­на­рый, які змог бы «пад­ку­піць» аме­ры­кан­ска­га гле­да­ча. Ка­лі ўжо «Авель» раз­ліч­вае на су­свет­ны пра­кат­ны і фес­ты­валь­ны лёс, то гэ­та яму не­аб­ход­на пе­рад­усім. Па звест­ках кі­на­кам­па­ніі Nonstopmedіa, за­ці­каў­ле­насць у дыс­тры­бу­цыі бе­ла­рус­ка­га філь­ма ўжо вы­ка­за­лі аме­ры­кан­ская, ня­мец­кая і ра­сій­ская кам­па­ніі.

Зі­мо­вая се­сія зды­мак «Аве­ля» пра­цяг­нец­ца да 8 лю­та­га. На­огул, па­коль­кі дзе­ян­не філь­ма ад­бы­ва­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі, то ўсе здым­кі прой­дуць пе­ра­важ­на на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. Част­ку зды­мак, праў­да, за­пла­на­ва­на пра­вес­ці ў Лос-Ан­джэ­ле­се і Гер­ма­ніі.

На­га­даю, што ле­тась кі­на­кам­па­нія Nonstopmedіa ста­ла пе­ра­мож­цам ад­кры­та­га на­цы­я­наль­на­га кон­кур­су кі­на­пра­ек­таў Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры з пра­ек­там філь­ма «Авель». У вы­ні­ку на стуж­ку бы­ло вы­дзе­ле­на 20 млрд руб. У да­да­так да гэ­тай су­мы (якая на мо­мант зды­мак зменшылася з-за рос­ту кур­су ва­лют) тэх­ніч­нае за­бес­пя­чэн­не пра­ек­та ўзя­ла на ся­бе кі­на­кам­па­нія, якая зай­ма­ец­ца вы­твор­час­цю стуж­кі.

Воль­га ЧАЙ­КОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».